Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

И взрослые, и дети

И взрослые, и дети

Гэтым летам першы заезд у абласны дзіцячы рэабілітацыйны аздараўленчы цэнтр “Ветразь” адбыўся 11 чэрвеня, а літаральна праз два дні выхаванцы і актыўныя ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці з ліку дарослых супрацоўнікаў установы выступілі з канцэртнай праграмай на сцэне цэнтра адпачынку. Яна прысвячалася Дню медыцынскіх работнікаў і пачатку летняга аздараўленчага сезона.

Знаёмства стала карысным для абодвух бакоў. Дзеці ўбачылі, як шмат у калектыве прафесіяналаў сваёй справы і як цэніцца іх праца. А тыя ў сваю чаргу адзначылі таленавітых, ініцыятыўных хлопчыкаў і дзяўчынак, якія разам з загадчыцай цэнтра адпачынку Наталляй Селіванавай зрабілі добрую заяўку на тое, што жыццё на працягу змены будзе цікавым, вясёлым, насычаным. Пра гэта клапоцяцца  выхавальнікі, урачы, медыцынскія сёстры, іншыя работнікі.

Словы шчырай падзякі ім адрасаваў галоўны ўрач “Ветразя” Уладзімір Нікіфараў. Ён павіншаваў прысутных з прафесійным святам і за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм уручыў Ганаровыя граматы ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама ўрачу-педыятру, загадчыцы аддзялення Іне Пода і старшай медсястры Анастасіі Сауль. Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў атрымалі медыцынская сястра Таццяна Новік, выхавальніца Алена Зубрыцкая, намеснік галоўнага ўрача па гаспадарчай рабоце Валерый Найдзёнаў, Па­дзяку старшыні райвыканкама — медыцынская сястра Нэлі Бучаль. Вялікай групе работнікаў былі ўручаны граматы адміністрацыі цэнтра, аб’яўлены па­дзякі галоўнага ўрача.

Святочны настрой доўга не пакідаў удзельнікаў урачыстасці. Дарослыя стараліся рабіць усё, каб знахо­джанне рабят у аздараўленчым цэнтры было карысным, насычаным. Так і атрымалася.  Пачатак летніх канікулаў ім запомніўся дыскатэкамі, разнастайнымі конкурсамі, спартыўнымі спаборніцтвамі, паездкамі да пагранічнікаў-верталётчыкаў і на возера Дубок, іншымі мерапрыемствамі.

— На працягу лета “Ветразь” прыме тысячу дзяцей з Віцебскай і іншых абласцей Беларусі, — сказаў галоўны ўрач цэнтра Уладзімір Нікіфараў. —  Гэта на 250 дзяцей больш, чым планавалася. Яны не толькі адпачываюць, але і праходзяць аздараўленне. На карысць ідзе і шасціразовае харчаванне, а таксама новыя знаёмствы і сябры.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой