И на бричке с ветерком катался
З Мечыславам Уладзіміравічам Захарычам з вёскі Пятровічы Дунілавіцкага сельсавета пазнаёмілася па тэлефоне. “Прыедзьце і сфатаграфуйце маю арыгінальную брычку, — гаварыў чалавек, патэлефанаваўшы ў рэдакцыю. — Можа, хто ўбачыць і захоча купіць. Напрыклад, для аграэкасядзібы. Чым не рарытэт для турыстаў? Сваімі рукамі зрабіў, і шмат гадоў яна мне верна служыла, катаўся на ёй з ветрыкам. А паслабела здароўе — не стала хапаць сіл даглядаць кабылу і летась прыйшлося прадаць сваю Кузюлю. То навошта цяпер брычка, калі няма каго ў яе запрагаць?”
Надарыўся выпадак — заглянула да Захарычаў. Мечыслаў Уладзіміравіч абходжваў сваю “прыгажуню”, жонка Яніна Іосіфаўна сядзела на лавачцы пад хатай.
— Гэта брычка для яго нібыта цацка, — жартавала гаспадыня. — Адыдзецца куды, штосьці зробіць і зноў да яе вяртаецца. Душу сваю ў яе ўклаў. Рады быў бы, каб яна і надалей каму служыла.
Жалезны каркас, колы і рэсоры ад “Масквіча”, зручнае сядзенне — так выглядае памаляваная, акуратная, прыгожая, лёгкая дарожная павозка. Да яе прымацаваны нумарны знак, катафоты. Запрагай каня — і ў дарогу. Мечыслаў Уладзіміравіч з жонкай на ёй едзілі ў Дунілавічы ў касцёл, у Варапаева на рынак, у госці да радні.
— Я да трактара, праўда, больш прывычны, — расказваў. — За 40 гадоў розныя маркі апрабаваў, мне прысвоена ганаровае званне “Заслужаны механізатар раёна”. О, як нялёгка на дунілавіцкіх землях працаваць: невялічкія лапікі пагоркаў ды нізін. Некалі першы сакратар райкама партыі Валянціна Аляксееўна Клачкова казала нам: “Такіх механізатараў, як вы, можна смела ў космас выпраўляць — вытрымаеце, бо такую падрыхтоўку праходзіце штогод падчас пасяўной, касьбы, жніва”. Памятаю, прыслалі да нас на дапамогу камбайнераў з суседняга раёна, дык яны дзень папрацавалі і адмовіліся.
Мечыслаў Уладзіміравіч захоплена гаварыў пра тэхніку, успамінаў калег, з якімі разам працаваў, дзякаваў Эдуарду Пятровічу Казуру, які падчас свайго дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь не абдзяляў увагай былых працаўнікоў, разумеў іх патрэбы, імкнуўся дапамагчы ў вырашэнні розных праблем.
— Жыццё да таго часу цікавае, пакуль ты ў ім актыўны, — разважаў. — А пачнуць даймаць хваробы, і рукі апускаюцца. З жонкай часта ўспамінаем мінулае. Цяжка жылося, але весела. Сем’і былі моцнымі, хоць часам і без кахання жаніліся. Вось і я са сваёй Янінай у адну суботу пазнаёміўся, у другую засватаўся — і пажаніліся. Разам ужо 58 гадоў. Вера сем’і мацавала.
Захарычы былі актыўнымі парафіянамі дунілавіцкага касцёла, хадайнічалі, каб святыню аддалі вернікам, потым дапамагалі аднаўляць храм. Мечыслаў Уладзіміравіч больш за дзесяць гадоў быў старшынёй касцельнага камітэта. Цяпер па стане здароўя не заўсёды ўдаецца дабрацца на Імшу, але моляцца дома. Быў маладзейшы — на матацыкле “Днепр-11” ездзіў. Пастарэў — спакайней на кані стала. А цяпер паняволі дамасед — здароўе падводзіць.
— Душа баліць, што пусцеюць вёскі, — з жалем у голасе гаварыў Мечыслаў Уладзіміравіч. — Вось і ў нас у Пятровічах ёсць дыхтоўны бацькоўскі дом з двума ўваходамі, гаспадарчымі пабудовамі, участкам урадлівай зямлі ў трыццаць сотак. Прадалі б, каб знайшоўся купец. Зручнае і месцазнаходжанне вёскі: побач аўтобусны прыпынак, аўтобус на Паставы ходзіць штодня. Калі не жыць пастаянна, то можна выкарыстоўваць пад дачу. Ды маладыя ў гарадах асядаюць. І мае дзве дачкі жывуць у райцэнтры. Ні дом, ні колы, ні сані, ні вупраж ім не патрэбны. Думаю, можа, хто зацікавіцца гэтымі рэчамі, прадам і буду рады, што выкарыстоўваюцца па назначэнні.
На развітанне М. У. Захарыч забраўся ў брычку і паспрабаваў уявіўць, што зноў едзе на сваёй Кузюлі. На жаль, гады ідуць беззваротна, і не паўтарыцца ні маладосці, ні тым падзеям, якія засталіся ў далёкім мінулым. Толькі з памяці іх не сцерці…
Анна АНІШКЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Топ-5 старадаўніх храмаў, якія пацярпелі ад рэстаўрацыі
Подробнее Міністэрства культуры просіць Генпракуратуру распачаць крымінальную справу ў сувязі са змяненнем аўтэнтычнага выгляду помніка архітэктуры барока XVII стагоддзя ...


