«Каждый день — маленькая жизнь»
Наталля Драгунова прыехала ў Паставы, родны горад яе мужа, у мінулым годзе. Дагэтуль дзяўчына дзевяць гадоў вучылася ў Мінску: чатыры — у Мінскім вучылішчы імя М. Глінкі, пяць — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Сёння гэта маладая, але ўжо прафесійная інструменталістка працуе педагогам-арганізатарам і выкладчыцай вакалу ў прафтэхкаледжы. Ці не цесна ў райцэнтры яе таленту? На гэта і іншыя пытанні Наталля адказвае ў інтэрв’ю нашай газеце.
— Наталля, памятаеш свае першыя ўражанні ад Пастаў?
— Горад уразіў мяне шматлікімі славутасцямі, маляўнічасцю прыроды, адразу стаў родным, дарагім. Я родам з Ашмян, таму ў маленькім горадзе адчуваю сябе камфортна. Тут адпачываю душой: жыву ў прыватным сектары, штодня захапляюся і натхняюся спевамі птушак, навакольнай прыгажосцю. Мінск у гэтым плане быў для мяне цяжкаватым, занадта мітуслівым горадам, таму ніколі па ім не сумую. Толькі па сваіх калегах і педагогах, з якімі мне ў жыцці надзвычай пашанцавала.
— На новай працы асвоілася хутка?
— На шчасце, праблем не узнікла. Хаця спачатку хвалявалася, бо патрэбна было асвойваць новую для мяне справу вучыць падлеткаў вакалу. Я сама інструменталіст, скончыла факультэт народных інструментаў па класе “Домра і мандаліна”, таму не была ўпэўнена, што са спевамі ў мяне ўсё атрымаецца. Але праўду казаў Ван Гог: “Калі чуеце ўнутраны голас, які кажа, што Вы не зможаце маляваць, у любым выпадку малюйце, чаго б гэта ні каштавала. І гэты голас абавязкова змоўкне”. Так і са мной. Працавала наперакор сваёй няўпэўненасці і ўсё здолела. Больш за тое, мне вельмі спадабалася займацца вакалам, я буду і надалей удасканальвацца ў гэтым кірунку.
— Бытуе думка, што сучасную моладзь мала што цікавіць: маўляў, толькі і ведаюць, як у інтэрнэце сядзець…
— Паспрачаюся з такім меркаваннем. Мне зусім нескладана працаваць са сваімі вучнямі, сярод іх ёсць шмат талентаў. Галоўнае, што яны мяне слухаюцца, паважаюць, хоць у нас і сяброўскія адносіны. Наогул, педагагічную дзейнасць вельмі люблю. Дагэтуль у Мінску выкладала ў дзвюх гімназіях, вучыла ігры на гітары, домры. І ніколі не было адчування, што гэта не маё, што гэта мне не падабаецца.
— Усё тваё жыццё звязана з музыкай. А якую сама любіш слухаць?
— Мне блізкія розныя стылі: аднолькава захапляюся і сучаснай, і класічнай. Надзвычай люблю слухаць сімфанічны аркестр — гэта дорыць непараўнальны настрой, дадае душэўных сіл, энергіі.
— Ці ёсць у цябе захапленні, акрамя музыкі і спеваў?
— Я многа дзе паспрабавала свае сілы. Напрыклад, на нядаўнім фестывалі “Звіняць цымбалы і гармонік” упершыню выступіла ў падтанцоўцы. Гэта таксама быў для мяне нязведаны гарызонт, і я рада, што ўсё атрымалася. Спадзяюся, што атрымаецца рэалізаваць сябе і ў дырыжорстве, паіграць у мандалінных аркестрах за мяжой. Гэта мая мара.
Цяпер асабліва захапілася фатаграфіяй, шмат часу трачу на асвойванне спецыялізаваных праграм. Люблю чытаць, нядаўна пазнаёмілася з творам сучаснай французскай пісьменніцы Франсуазы Саган “Здравствуй, грусть”. У мяне выдатная свякроў — Валянціна Вітальеўна Драгунова, якая працуе настаўніцай у СШ № 1, у яе багатая хатняя бібліятэка. Яна таксама шмат дапамагае мне самаўдасканальвацца.
— Я добра памятаю цябе па конкурсе прыгажосці “Лэдзі Дасканаласць”, у якім ты перамагла.
— Так, і гэта было ў маім жыцці. Прызнаюся, што я не ўпершыню ўдзельнічала ў падобных спаборніцтвах, у конкурсах прыгажунь перамагала яшчэ ў школе. З дзяцінства не прывыкла сядзець на месцы, была лідарам, заўсёды ў цэнтры падзей. Гэта робіць жыццё яркім і разнастайным.
На конкурс трапіла выпадкова. На прыпынку муж убачыў аб’яву і прапанаваў паўдзельнічаць. Згадзілася і зусім не шкадую. Хоць падрыхтоўка да мерапрыемства патрабавала сіл і часу, мне было надзвычай цікава паспрабаваць сябе і тут. Я заўсёды смела іду насустрач новаму, нязведанаму. Гэта дорыць мне сапраўднае шчасце.
— Ты неаднойчы ўдзельнічала ў музычных конкурсах. Як успрымаеш паражэнні?
— Вельмі засмучаюся, хаця разумею, што так нельга. Але я толькі за перамогу! Удзельнічаць у конкурсах дзеля ўдзелу — гэта не для мяне. Паражэнне мяне не ламае, эмацыянальна не знішчае, а з’яўляецца дадатковым стымулам рухацца наперад, удасканальвацца.
— У якіх “зносінах” з інтэрнэтам?
— Не магу сказаць, што ён не мае ніякага месца ў маім жыцці. Я актыўна карыстаюся сацыяльнымі сеткамі — у мяне шмат знаёмых, з якімі хочацца быць на сувязі. Хаця заўважаю, што гэта забірае шмат часу. Падумваю, каб выблытацца з гэтага павуціння. Няма ў мяне часу і на тэлебачанне, толькі зрэдку магу паглядзець якаснае кіно. А легчы на канапу і глядзець нізкаякасныя перадачы — гэта самы бессэнсоўны занятак, які толькі можа быць.
— Чым жа займаешся па вечарах?
— Іграю, іграю і яшчэ раз іграю. Разам з Ільюшам (мужам — аўт.) рыхтуемся да інструментальных конкурсаў: адзін пройдзе ў кастрычніку ў Германіі, другі ў лістападзе ў Італіі.
Мой каханы чалавек для мяне не толькі крыніца сіл і натхнення, але і настаўнік. Ён таксама музыкант, прычым надзвычай таленавіты — з’яўляецца лаўрэатам міжнародных конкурсаў у Грэцыі, Германіі. Я вучуся ў яго штодня, і для мяне гэта бясцэнна.
— Дзе вы пазнаёміліся?
— У вучылішчы. Ён быў там сапраўднай зорачкай, яго ўсе ведалі і ўсе ім захапляліся. Я па-добраму зайздросціла Ільюшынаму таленту, цярплівасці. Памятаю, як ён займаўся на домры, мандаліне па шэсць гадзін запар, а я ўсё слухала, слухала… А пасля зразумела, што хачу таксама дасягнуць у творчасці вяршынь. Ілья пачаў навучаць мяне таму, што ведаў сам. Агульныя інтарэсы нас і аб’ядналі.
Разам мы ўжо дзевяць гадоў. У верасні споўніцца чатыры гады, як ажаніліся. Хоць была зусім маладая, але ўжо была ўпэўнена ў нашых адносінах, бязмежна яму давярала. Ці разбілася рамантыка першапачатковых адносін аб сямейны быт? Як і ва ўсіх, былі дробныя нюансы, але яны ніяк не паўплывалі на нашы пачуцці. Мой Ілья цікавы мне кожны дзень, я не перастаю здзіўляцца яго таленту, асабістым якасцям.
— Як ты лічыш: чалавек сам будуе ўласнае жыццё або ўсё прадвызначана лёсам?
— Другі варыянт. Пераканана: куды б ты ні ішоў, як бы ні планаваў сваю будучыню, адбудзецца так, як патрэбна, а не іначай. У маім жыцці былі раптоўныя ўзрушэнні, я ведаю, што заўтра ўсё можа быць па-іншаму. Таму цаню кожны пражыты дзень, знаходжу шчасце ў дробязях. Вельмі люблю выраз: “Дзень — гэта маленькае жыццё, і пражыць яго патрэбна так, як быццам ты павінен памерці цяпер, а табе нечакана падарылі яшчэ адны суткі”.
— Ці авалодваюць калі табой самота, дрэнны настрой?
— Я надзвычай эмацыянальны, уражлівы чалавек, таму мяне лёгка “запаліць”. Але ніколі не кідаюся выразамі, думаю наперад. Пакрыўдзіць словам вельмі лёгка, а вярнуць пасля гэтага былую цеплыню адносін складана. Пра гэта памятаю заўсёды.
— Як любіш адпачываць ад уласных думак, надзвычай насычанага працоўнага графіка?
— Літаральна на днях была на рыбалцы. Якое гэта шчасце — адпачываць разам з блізкімі людзьмі, добрай кнігай ды вудачкай! А калі не атрымліваецца выехаць на прыроду, саджуся іграць. Наогул, без музыкі сябе не ўяўляю — ні на рабоце, ні падчас адпачынку. Калі не пайграю доўга, ажно рукі чэшуцца, так хочацца да інструмента! Я вельмі ўдзячна сваёй маці, якая заўсёды падтрымлівала мяне ў жыцці і творчасці, купляла дарагія інструменты, падарыла мне магчымасць вучыцца і расці прафесійна.
— Наколькі сёння запатрабавана прафесія музыканта?
— Скажу адно: калі мы з мужам скончылі акадэмію музыкі, атрымалі вольныя дыпломы. Але гэта не перашкаджае нам займацца любімай справай, няхай сабе і не самай высокааплатнай. Гэта наша з мужам жыццё (ён працуе ды-джэем у кафэ-бары «Лагуна»), і мы робім усё для таго, каб папулярызаваць сваю творчасць. З невялікімі канцэртамі выступалі ў Паставах, Ашмянах… Калі б была магчымасць, я з радасцю арганізавала б майстар-класы для дзетак па ігры на мандаліне. На гэта мне не шкада ні сіл, ні часу.
— Ты паспяваеш усюды! Падзяліся сакрэтам, як табе гэта ўдаецца.
— Сакрэт просты — ніколі не ленавацца. Менавіта гультайства перашкаджае дасягнуць у жыцці вяршынь. У кожным з нас ёсць таленты, галоўнае — праявіць іх на ўсю моц. Няважна дзе: у вялікім горадзе ці малым. Мае педагогі хвалююцца, каб мае здольнасці тут не страціліся, не згаслі. А я не перажываю. Не адразу Масква будавалася, заўсёды трэба з чагосьці пачынаць. Давядзецца пераехаць або застануся тут — аднаму толькі небу вядома. Але шчаслівым можна быць усюды. Галоўнае, каб побач былі любімыя і дарагія людзі.
Іна СНЯЖКОВА.
Фота з архіва Наталлі ДРАГУНОВАЙ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Топ-5 старадаўніх храмаў, якія пацярпелі ад рэстаўрацыі
Подробнее Міністэрства культуры просіць Генпракуратуру распачаць крымінальную справу ў сувязі са змяненнем аўтэнтычнага выгляду помніка архітэктуры барока XVII стагоддзя ...


