«С поставленными задачами справляемся»

З нагоды прафесійнага свята карэспандэнт “ПК” Алена Шапавалава гутарыць з пракурорам Пастаўскага раёна А. А. КОЗІЧАМ.
— Аляксандр Аляксандравіч, якія асноўныя задачы стаяць сёння перад органамі пракуратуры Рэспублікі Беларусь?
— Яны былі і застаюцца нязменнымі — забеспячэнне верхавенства права, законнасці і правапарадку, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый, а таксама грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў. У прынцыпе, усе сферы жыццядзейнасці грамадства паднаглядныя пракуратуры. Мы ажыццяўляем нагляд за выкананнем закона ўсімі суб’ектамі гаспадарання, арганізацыямі, установамі, грамадзянамі, сочым за законнасцю дзейнасці органаў следства і дазнання РАУС, падтрымліваем дзяржаўнае абвінавачванне ў судзе, удзельнічаем у разглядзе складаных грамадзянскіх спраў, правяраем законнасць судовых рашэнняў.
— І наколькі паспяхова гэта робіце?
— Галоўны паказчык ацэнкі работы пракуратуры — стан законнасці і правапарадку ў раёне, які характарызуецца ўзроўнем злачыннасці. За 5 месяцаў бягучага года на Пастаўшчыне зарэгістравана 98 злачынстваў, што на 30 працэнтаў менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. На 10 тысяч насельніцтва ў нас прыходзіцца 26 злачынстваў, тады як у цэлым у Віцебскай вобласці — 40, у рэспубліцы — 40,5. Гэта вельмі добры паказчык, за якім стаіць немалая работа ўсіх праваахоўных органаў раёна, улады, сельскіх Саветаў, грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый. Пракуратура ў большай ступені каардынуе іх работу, задае кірункі, бачыць праблемы і ставіць шляхі вырашэння.
— У сувязі з утварэннем у студзені мінулага года ў краіне Следчага камітэта і без таго нешматлікія рады работнікаў пракуратуры раёна істотна парадзелі. Разам з тым, з’явілася яшчэ адна структура, паднаглядная ёй. Як гэтыя змены паўплывалі на вашу дзейнасць?
— Складаней яна не стала. Як раней мы ажыццяўлялі нагляд за следствам, так працягваем ажыццяўляць яго і зараз, нягледзячы на пераход нашага следчага А. Ю. Машніча ў новы камітэт. Сочым за законнасцю прыняцця рашэнняў аб узбуджэнні спраў ад прад’яўлення абвінавачвання да накіравання справы ў суд і вынясення там канчатковага рашэння. А вось што датычыць нагрузкі на работнікаў, яна істотна вырасла. Пасля ўтварэння Следчага камітэта была таксама скарочана адзінка памочніка пракурора — гэту пасаду займаў А. В. Нараб. У выніку з пяці пракурорскіх работнікаў засталося трое.
Тым не менш і з пастаўленымі задачамі, і з аб’ёмам работы мы спраўляемся і спадзяёмся, што будзем спраўляцца і ў далейшым. Калектыў наш працаздольны, баявы. У мяне вельмі вопытны намеснік Ігар Уладзіміравіч Ластоўскі, які ў органах пракуратуры з сакавіка 1999 года. Працаваў на розных пасадах, быў нават пракурорам Шаркаўшчынскага раёна. У жніўні мінулага года да нас прыйшла малады спецыяліст, выпускніца юрфака БДУ Тамара Пятроўна Зубко. Шэсць месяцаў стажыравалася, затым паспяхова прайшла атэстацыю і зараз паступова ўцягваецца ў работу.
— А як размяркоўваеце абавязкі паміж работнікамі?
— У Ігара Уладзіміравіча асноўны ўчастак — нагляд за дазнаннем РАУС, законнасцю вырашэння заяў і паведамленняў у міліцыю, прыняццем рашэнняў і следствам, а таксама нагляд за выкананнем законаў аб непаўналетніх. А ўсё астатняе, акрамя шэрага напрамкаў, якімі займаюся асабіста я як пракурор (гэта аператыўна-вышуковая дзейнасць, сакрэтнае справаводства, выкананне законаў аб рэлігійных аб’яднаннях і іншае), — на старшым памочніку пракурора. У прыватнасці, у абавязкі Тамары Пятроўны ўваходзіць нагляд за выкананнем усіх законаў і судом. Але паколькі калектыў наш невялікі, пры неабходнасці мы замяняем адно аднаго, аднолькава ўдзельнічаем у падтрыманні дзяржаўнага абвінавачвання па крымінальных справах, у разглядзе грамадзянскіх спраў у судах.
— 25 студзеня ў Мінску адбылося пасяджэнне калегіі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, на якім былі падведзены вынікі работы органаў пракуратуры за 2012 год і абмеркаваны задачы па павышэнні эфектыўнасці іх дзейнасці па ўмацаванні законнасці і правапарадку ў краіне. На калегіі дадзена даволі высокая ацэнка рабоце вашага ведамства. У той жа час названы прыярытэтныя напрамкі, на якія трэба звярнуць асаблівую ўвагу. У сувязі з гэтым над чым зараз працуеце?
— Важнейшыя напрамкі работы на сённяшні дзень — папярэджанне, прафілактыка і выяўленне карупцыйных правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама падтрыманне абвінавачванняў у судзе ў сувязі з утварэннем новага ведамства і нагляд за следствам. Сёлета ў раёне ўзбуджаны 2 крымінальныя справы карупцыйнай накіраванасці, якія зараз знаходзяцца ў стадыі расследавання. Ёсць яшчэ напрацоўкі ў гэтым напрамку. Праводзячы рознага роду праверкі, мы абавязкова звяртаем увагу на пытанні прафілактыкі карупцыі, уносім прадстаўленні, прадпісанні, узбуджаем дысцыплінарную вытворчасць. Так, з пачатку года намі праведзены 3 праверкі выканання заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, унесены 2 прадстаўленні аб ухіленні выяўленых парушэнняў заканадаўства па ўказанай сферы, прынесена 6 пратэстаў на выданне незаконных актаў, звязаных з выкананнем заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй (у далейшым гэтыя акты былі адменены), 2 чалавекі прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
— Аляксандр Аляксандравіч, сёння ваша прафесійнае свята. Што хацелі б пажадаць сваім былым і цяперашнім калегам?
— Я віншую ўсіх супрацоўнікаў пракуратуры Пастаўскага раёна — дзеючых, а таксама ветэранаў, якія раней тут працавалі — з гэтым днём! Жадаю ім найперш моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, каб у сем’ях заўсёды панавалі каханне і згода.
— І Вас таксама са святам! Здароўя і поспехаў у нялёгкай і адказнай рабоце!
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Кого выберут белорусы: Бабарико, Тихановский, Лукашенко — неожиданные результаты опросов в интернете
Подробнее Известные белорусские СМИ и телеграм-каналы, запустили опросы для аудитории. Формулировки разные, но посыл один: за кого среди возможных кандидатов в президенты вы бы проголосовали.


