С выставки «Белагро-2013″ — на Поставщину
Павел Лінга і Іван Кармаза ля кормаўборачнага камбайна “Джон Дзір-7480”.
4—9 чэрвеня на дэманстрацыйным полі ААТ “Гастэлаўскае” Мінскага раёна і ў Футбольным манежы сталіцы праходзіла 23-я Міжнародная спецыялізаваная выстава “Белагра-2013”.
Яе наведалі дэлегацыі і кіраўнікі шэрага сельгаспрадпрыемстваў Пастаўшчыны, у тым ліку дырэктар ААТ “Навасёлкі-Лучай” Юрый Шымчык і яго намеснік Міхаіл Дайлідзёнак. Тут і адбылася сустрэча з інжынерам-механікам замежнага гандлёва-сэрвіснага прадпрыемства “ДОЮС БелАгроБалтик” Іванам Кармаза, які ў ліку іншай тэхнікі прадстаўляў кормаўборачны камбайн “Джон Дзір-7480” еўрапейскай зборкі. Сустрэліся як старыя знаёмыя, бо спецыялісты прадпрыемства неаднаразова аказвалі навасёлкаўцам паслугі ў абслугоўванні і рамонце замежнай тэхнікі. Тады і прагучала прапанова паказаць выставачны ўзор у рабоце.
Адпрацаваўшы тыдзень у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, самаходны кормаўборачны камбайн на два дні прыбыў на Пастаўшчыну. Спачатку працаваў на сенажацях ААТ “Навасёлкі-Лучай”, а на другі дзень — у ААТ “Кураполле-агра”. Тут з навінкай сусветна вядомай кампаніі азнаёміліся старшыня райвыканкама Віктар Гутараў, дырэктары вышэйназваных, а таксама адкрытых акцыянерных таварыстваў “Хацілы-агра”, “Камайскі-агра”, “Сцяг Перамогі-агра”, філіяла “Нафтазаводмантаж-агра” і СП “Дунілавічы-агра”. Рэклама атрымалася выдатнай і дапамога адчувальнай: за няпоўныя рабочыя дні “Джон Дзір” здрабніў бясплатна амаль 800 тон зеляніны. Машыну толькі запраўлялі сваім гаручым.
Спецыяліст па продажы тэхнікі Павел Лінга паведаміў, што іх замежнае прадпрыемства забяспечвае “Джон Дзірамі”, як і іншай тэхнікай, у асноўным раёны і гаспадаркі Гродзенскай, Мінскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Рынкі ж збыту Магілёўшчыны і Віцебшчыны на сённяшні дзень прадпрыемствам практычна не асвоены. Дэманстрацыйны ваяж на Віцебшчыну вырашана зрабіць восенню. Да пастаўчан завіталі раней як да першапраходцаў у рэгіёне, бо менавіта былы калгас імя Суворава яшчэ ў 80-ых гадах мінулага стагоддзя пачаў асвойваць замежную тэхніку, у тым ліку кампаніі “Джон Дзір”, якая і сёння вызначаецца трываласцю, надзейнасцю, прадукцыйнасцю.
Вядома, новыя ўзоры пераўзыходзяць яе, як, напрыклад, кормаўборачны камбайн “Джон Дзір-7480”. Ён магутны, высокапрадукцыйны, эканомны. Напрыклад, пры 60-працэнтнай вільготнасці здольны выдаваць за гадзіну да 100 тон здробненай масы пры расходзе паліва 0,6 літра на тону. Камбайн аснашчаны інтэлектуальнымі і высокактэхналагічнымі сістэмамі і прылажэннямі, якія павышаюць прадукцыйнасць і скарачаюць сабекшт. На ім устаноўлена навігацыйная сістэма. Аўтаматызавана большасць важных функцый, уключаючы сістэму металадэтэктара, пераключэнне скарасцей, заточку нажоў, вышыню і нахіл жняяркі, рэгуліроўку становішгча выгрузнога шнэка. Датчык аналізу здробненай масы дазваляе аўтаматычна мяняць даўжыню яе рэзкі ў залежнасці ад вільгаці. Канструкцыя камбайна вызначаецца прастатой і даступнасцю абслугоўвання. Для аператара месцам максімальнага камфорта з’яўляецца кабіна.
Можна пералічваць і шмат іншых вартасцей і пераваг, якія ўласцівы камбайну “Джон Дзір-7480”. На жаль, фінансавае становішча большасці гаспадарак раёна пакуль не дазваляе папоўніць парк такімі машынамі.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Без шума и газов. МАЗ выпустил первый электрогрузовик
Подробнее Минский автозавод разработал первый в истории страны электрогрузовик. Создавали его для работы в городских условиях: ездит трак практически бесшумно и не выделяет угарных газов. Новинка показана в


