Отправлял на фронт составы
Віктар Мацеевіч Красоўскі
Жыхару гарпасёлка Варапаева Віктару Мацвеевічу Красоўскаму і цяпер часта сняцца падзеі ваеннага часу. Напрыклад, як яго, трынаццацігадовага хлапчука, бацька адправіў па каня. Прыйшоў на поле — а конь паранены (беднай жывёліне дасталася падчас перастрэлкі партызан з немцамі). З жалю ледзь не страціў прытомнасць.
Або фашысты зганяюць людзей з Варапаева і навакольных вёсак у мясцовы касцёл, а потым праз аднаго выбіраюць для адпраўкі ў Германію на прымусовыя работы. Яму па жэрабю выпала застацца дома.
А хіба можна забыць той жах, калі ад рук ворага гарэла родная вёска Кейзікі? Агонь знішчыў палову хат, да жылля Красоўскіх, на шчасце, не дайшоў.
Невыносна балюча было выпраўляць на фронт бацьку. Як старэйшы сярод сваіх братоў і сясцёр Віктар застаўся за гаспадара. Красоўскія мелі нямала сваёй зямлі, апрацоўваць яе было нялёгка. Але рупіліся, каб было што паставіць на стол і што апрануць. Шкада было маці, таму стараўся ёй ва ўсім дапамагаць. А калі прапанавалі работу на чыгунцы — з радасцю згадзіўся.
— Рамантавалі пашкоджаную падчас баявых дзеянняў дарогу, — расказваў Віктар Мацвеевіч. — Аглядалі вагоны, рамантавалі, мянялі буксы, рэсоры, змазвалі колы. Цягнікі тады працавалі на дрывах, таму нарыхтоўваць іх трэба было вельмі шмат. Нам, маладзенькім, было цяжка, але разумелі, што чыгуначны транспарт быў асноўным сродкам сувязі тыла з фронтам, таму і не лічыліся з часам, не шкадавалі сваіх сіл. Рабілі ўсё для таго, каб не было затрымкі з праходжаннем цягнікоў, якія везлі на фронт тэхніку. Тым самым чыгуначнікі ўносілі пасільны ўклад у набліжэнне перамогі.
Тэрміновую службу В. М. Красоўскі на працягу чатырох гадоў праходзіў у танкавых войсках у Эстоніі, быў механікам-вадзіцелем. Адслужыўшы, вярнуўся на радзіму і зноў уладкаваўся на чыгунку. Яна стала сэнсам не толькі яго жыцця, але і жыцця сына.
За работу на чыгунцы ў ваенны час В. М. Красоўскі, згодна з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб ветэранах”, прыраўнаваны да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Сёлета Віктару Мацвеевічу споўніцца 85 гадоў. Нягледзячы на ўзрост, ён рухавы, не губляе аптымізму. З лёгкасцю садзіцца на веласіпед і едзе па сваіх справах, у паліклініку. Стараецца не паддавацца хваробам, не можа сядзець склаўшы рукі і пастаянна знаходзіць сабе занятак. Удзячны лёсу, што вось ужо 58 гадоў побач з ім жонка Ірына Баляславаўна, таксама нястомная працаўніца, мудрая, добрая жанчына.
Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Как нельзя лечить кашель?
Подробнее Глядя на рекламу многочисленных лекарственных средств и на ассортимент аптек, можно сделать вывод, что победить кашель вполне реально своими силами.


