Как благодарность историко-культурному наследию

Ужо колькі гадоў запар Міжнародны фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” годна ўпрыгожвае праект “Музыка палацаў і сядзіб”. Канцэрты ладзяцца на прыступках усходняга фасада палаца Тызенгаўзаў і збіраюць шматлікіх прыхільнікаў высокага мастацтва. Так было і сёлета.
Вядучая пачынае імпрэзу і запрашае прысутных у думках вярнуцца ў Паставы часоў Тызенгаўзаў. Да графа прыязджалі госці з усёй Еўропы. На вечарах тут гучаў чароўны традыцыйны паланэз, які і сёння крануў душу і сэрца. Выступаюць ансамбль песні і танца “Малое Падляссе” з Польшчы, народная капэла “Ігуменскія крыніцы” настаўнікаў Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў. Як вядома, Ігуменшчына (цяпер — Чэрвеньшчына) у свой час стала радзімай, калыскай, крыніцай натхнення для шматлікіх творцаў, чые імёны і дзейнасць добра вядомыя не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Адзін з іх — выдатны кампазітар, дырыжор, арганіст Станіслаў Манюшка, чыёй музыкай пастаўчане мелі магчымасць наталяцца ў той суботні вечар. Гучаў і адзін з твораў Напалеона Орды.
А вядучая вядзе гаворку пра тое, што ў палацы здавён існаваў такі парадак — прымаць знакамітых музыкаў. Вось і на гэты раз у Паставы завіталі зоркі — Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор — заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў). Выконваюцца творы Моцарта, Штрауса, Чайкоўскага. І нечаканы аўтар для нашага фестывалю, горада і гледачоў: гучыць “Вальс для струнных” японскага кампазітара Тору Такімідзу. Чароўная музыка паланіла літаральна ўсіх, выклікала шквал эмоцый.
І пра гэта не прамінуў сказаць старшыня аргкамітэта фестывалю Т. І. Стружэцкі, звяртаючыся да артыстаў і кіраўніка аркестра.
— Усе мы мелі магчымасць слухаць прыгожую музыку ў вашым выкананні, — гаварыў Тадэвуш Іванавіч. — Вы цудоўна адчулі атмасферу пастаўскага палаца і так удала сфарміравалі рэпертуар, што кожны твор стаў прысвячэннем і ўдзячнасцю нашай гісторыка-культурнай спадчыне, а слухачам — шыкоўным падарункам. Упэўнены, што гэтыя імгненні ў людзей застануцца на доўгія гады і ў кожнага прысутнага з’явіцца жаданне прыйсці сюды зноў і зноў. Напярэдадні фестывалю журналісты ў мяне спыталі наконт “залатога веку” для беларускай культуры і для Пастаўшчыны ў прыватнасці. Лічу так. Тызенгаўзы зрабілі важкі ўнёсак у станаўленне Пастаў. Пры магнатах у палацы існавалі выдатная карцінная галерэя, арніталагічны музей, тут была балетная школа, некалькі выпускнікоў якой працавалі ў Варшаве і Парыжы. Калі палац быў «апрануты» ў мармур і сюды з’язджаліся госці з Еўропы, гэта і быў “залаты час”. Але я перакананы: і сёння для Пастаў добры час. Дзесяць гадоў таму галоўны ўрач УАЗ “Пастаўская ЦРБ” Уладзімір Мікалаевіч Чакавы і ўявіць не мог, што на тэрыторыі былога палаца будуць выступаць такія знакамітасці. Думаю, што праз некалькі гадоў тут з’явіцца паўнацэнны музейны цэнтр з карціннай галерэяй, цікавай экспазіцыяй. І тэатр тут, напэўна, будзе. Вось тады і скажам, што палац адроджаны ў поўным аб’ёме. А за ўсімі праектамі стаіць ініцыятыўны чалавек, заўзяты прыхільнік адраджэння роднай гісторыі галоўны ўрач медустановы, і за гэта яму вялікі дзякуй…
Свята атрымалася шчырым, камерным. Калі вось так — вочы ў вочы і чуеш дыханне адно аднаго, гэта важней, чым перапоўненыя тысячныя залы. І тое, што ўжо 18 калектываў выступілі на прыступках палаца, сведчыць аб жыццёвасці праекта. “Да сустрэчы ў наступным годзе!” — казалі на развітанне вядучыя Алеся Гур’ева, Алена Галінь, Вераніка Харужая і артыстка Беларускага радыё Маргарыта Захарыя. “Да сустрэчы!” — дружна пагаджаліся гледачы. Верыцца, што яна абавязкова будзе.


Галіна ПІШЧ.
Фота Іны Сняжковай.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Без шума и газов. МАЗ выпустил первый электрогрузовик
Подробнее Минский автозавод разработал первый в истории страны электрогрузовик. Создавали его для работы в городских условиях: ездит трак практически бесшумно и не выделяет угарных газов. Новинка показана в


