Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Выслушать и помочь

Выслушать и помочь

Кожны раз, прысутнічаючы на “прамой тэлефоннай лініі”, якую праводзіць старшыня райвыканкама, пераконваюся, што такая форма работы мясцовай улады дае выдатную магчымасць любому жыхару раёна выйсці на прамы дыялог з кіраўніком раёна, выказаць просьбы, меркаванні, вырашыць тое ці іншае пытанне. І гэтым скарыстоўваецца нямала грамадзян.

На “прамую лінію”, што адбылася напрыканцы мінулага месяца, да Віктара Сяргеевіча Гутарава звярнулася 11 чалавек. Адны — з пытаннямі, якія датычылі толькі іх саміх, другія — грамадскасці. Напрыклад, пастаўчанка Г. Д. Багуслаў завастрыла ўвагу на праблеме бяспекі руху транспарту ў мікрараёне вуліцы Юбілейнай. У прыватнасці, гаварыла пра тое, што вельмі вузкая праезная частка дарогі паміж домам №7 і дзіцячым садком “Крынічка”. Размінаючыся, машыны іншы раз заязджаюць ажно на тратуар. З-за гэтага недалёка і да бяды, тым больш што інтэнсіўнасць руху ў мікрараёне ўсё ўзрастае. Заяўніца атрымала адказ, што да 30 ліпеня УП ЖКГ будуць выкананы работы па расшырэнні праезнай часткі дарогі.

У А. С. Чарэнкі, які жыве ў мікрараёне пятага гарадка, таксама клопат пра бяспеку руху. “Чаму праз гарадок праходзіць грузавы транспарт і чаму некаторыя вадзіцелі легкавушак перавышаюць скорасць руху?” — задаваў чалавек пытанне. А таксама прасіў правесці ямачны рамонт пляцоўкі каля дома №14 па вуліцы Касманаўтаў.

Па даручэнні старшыні райвыканкама дзяржаўтаінспекцыя правяла ў названым мікрараёне маніторынг захоўвання вадзіцелямі правілаў дарожнага руху (тут даўно ўстаноўлены знакі аб забароне руху грузавога транспарту і абмежаванні скорасці да 40 кіламетраў у га­дзіну). Складзены пратаколы на парушальнікаў, узмоцнены кантроль за вадзіцелямі.

У Я. Р. Якубовіч з вёскі Рагонішкі Лынтупскага сельсавета пытанне было таксама не асабістае — аб адсутнасці вулічнага асвятлення. Але ці патрэбна яно цяпер, калі зусім кароткія ночы? Да таго ж, неабходна ўлічваць, што электраэнергія намнога падаражэла, і з-за абмежаванасці фінансавання даво­дзіцца яе эканоміць. У сувязі з гэтым вулічнае асвятленне ў сельскай мясцовасці на летні перыяд адключаецца. Пра што і патлумачана заяўніцы.

Жыхарка вёскі Стары Двор А. І. Цярлюк ад імя жыхароў вуліцы Азёрнай звярнулася з просьбай вырашыць пытанне водазабеспячэння. Водаправод працяглы час не дзейнічае, гаспадарка завозіць ваду ў кало­дзеж. Такое становішча не задавальняе людзей. Зараз СП “Дунілаві­чы-агра”, якое з’яўляецца ўласнікам водаправода, заключыла дагавор з УП ЖКГ на яго рамонт (выяўлены тры прабоіны), аднак ён яшчэ не зроблены.

Астатнія пытанні, якія паступілі на “прамую лінію”, насілі прыватны характар. Усе заяўнікі атрымалі адказы.

Фаіна КАСАТКІНА.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой