Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В будущее — с памятью о прошлом (+фото)

В будущее — с памятью о прошлом (+фото)

Набліжаецца 22 чэрвеня — дата жалобы і памяці пра ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта ў гэты дзень пагранічнікі Брэсцкай крэпасці прынялі першыя ўдары магутнага ворага, першымі загінулі ў імя будучай Перамогі.

Подзвігі беларускіх ахоўнікаў мяжы назаўсёды ўнесены ў летапіс нашай краіны. І сёння мы не перастаём захапляцца іх гераізмам, мужнасцю, ахвярнасцю. Пра гэта сведчыць і мітынг, які адбыўся ў Лынтупах 12 чэрвеня з нагоды дзесяцігоддзя прысваення мясцовай пагранічнай заставе імя Героя Савецкага Саюза Сямёна Селіверставіча Пустэльнікава.

Удзел у мерапрыемстве  прынялі ваеннаслужачыя, прадстаўнікі мясцовай і раённай улад, працоўных калектываў, школьнікі. Пачалося яно з вялікай для пагранічнікаў урачыстасці — пад гукі ваеннага духавога аркестра на пляц унеслі Баявы сцяг часці Смаргонскай пагранічнай групы.

— Вам выпаў вялікі гонар прымаць у сценах сваёй заставы гэты сцяг, — звярнуўся да ваеннаслужачых начальнік упраўлення ідэала­гічнай работы і кадравага забеспячэння палкоўнік Дзмітрый Ляшэвіч. — Ён з’яўляецца сімвалам воінскага гонару, доблесці і славы, напамінам аб святым абавязку аддана служыць Рэспубліцы Беларусь. Веру, што кожны з вас будзе годна выконваць свае абавязкі па ахове Дзяржаўнай мяжы. Так, як гэта рабіў наш зямляк, ураджэнец Аршаншчыны Сямён Пустэльнікаў.

…5 лютага 1945 года застава ў адной з украінскіх вёсак была абстраляна фашыстамі. Пагранічнікі ўсту­пілі ў бой. Ворагі, якіх было дваццаць пяць чалавек, былі добра ўзброены і супраціўляліся з усіх сіл.  Але пад націскам савецкіх салдат пачалі адступаць у кірунку мяжы.

Яфрэйтар Сямён Пустэльнікаў разгадаў задуму ворага, ускочыў на каня і віхрам паімчаў наперарэз ненавіснікам. Ён вырашыў затрымаць фашыстаў да прыходу асноўных сіл — абагнаў іх і ўступіў з імі ў бой.

Будучы цяжка параненым, ён мужна змагаўся з немцамі, расстрэльваючы іх ва ўпор. Конь яфрэйтара быў забіты, Пустэльнікаў схаваўся за ім і працягваў страляць, скоў­ваючы дзеянні амаль двух дзясяткаў фашыстаў. Напачатку яны і не здагадваліся, што супраць іх дзейнічае толькі адзін чалавек.

Але ў Сямёна хутка скончыліся патроны, ён быў акружаны гітлераўцамі, якія хацелі ўзяць яго жывым. Смелы воін апошняй гранатай узарваў сябе і немцаў, якія да яго наблі­зіліся. Сваімі бясстрашнымі дзеяннямі, цаной свайго жыцця пагра­нічнік затрымаў ворага да прыходу байцоў заставы, што дапамагло цалкам знішчыць групу захоп­нікаў.

31 сакавіка 1945 года яфрэйтару Пустэльнікаву было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Яго імем названы пагранічная застава, дзе служыў будучы герой, вуліцы ў Львове і  Оршы. 28 мая 2003 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь імя Сямёна Селі­верставіча Пустэльнікава прысвоена і заставе ў Лынтупах. Дарэчы, імянных падраздзяленняў у органах пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь толькі трынаццаць.

— На прыкладзе гэтага героя мы павінны выхоўваць дух беларускага пагранічніка, — гаварыў на мітынгу намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрый Кісялёў. — Наш зямляк з Оршы сваімі паводзінамі паказаў, якім павінен быць кожны беларускі ваеннаслужачы.

Павіншаваўшы прысутных са знакавай датай, Ю. М. Кісялёў уручыў памятны сувенір начальніку пагранічнай заставы “Лынтупы” старшаму лейтэнанту Кірылу Рудзе, а таксама Падзяку старшыні раённага выканаўчага камітэта старшаму тэхніку-начальніку аддзялення старшаму прапаршчыку Валерыю Кухальскаму.

Пасля выступлення перад гасцямі начальніка аддзела па справах моладзі райвыканкама Наталлі Субко і ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Мікалая Зубовіча адбылося ўскладанне кветак да бюста С. С. Пустэльнікава. Закончыўся мітынг хвілінай маўчання і ўрачыстым маршам асабовага складу пагранічнай заставы.

Азнаёміцца з ёй маглі ўсе жадаючыя. Аб’ектаў для агляду было шмат: гэта гадавальнік для службовых сабак, бокс для абслугоўвання тэхнікі, памяшканне для падсобнай гаспадаркі, цяпліца… Нават для лынтупчан экскурсія была пазнавальнай: за варотамі заставы дагэтуль быў не кожны.

Завяршылася мерапрыемства тэматычным ранішнікам для ваеннаслужачых тэрміновай службы.


В будущее — с памятью о прошлом (+фото)

В будущее — с памятью о прошлом (+фото)

В будущее — с памятью о прошлом (+фото)

В будущее — с памятью о прошлом (+фото)

В будущее — с памятью о прошлом (+фото)

В будущее — с памятью о прошлом (+фото)

В будущее — с памятью о прошлом (+фото)

В будущее — с памятью о прошлом (+фото)

В будущее — с памятью о прошлом (+фото)

В будущее — с памятью о прошлом (+фото)

В будущее — с памятью о прошлом (+фото)

В будущее — с памятью о прошлом (+фото)

В будущее — с памятью о прошлом (+фото)

В будущее — с памятью о прошлом (+фото)

В будущее — с памятью о прошлом (+фото)

В будущее — с памятью о прошлом (+фото)

 Іна СНЯЖКОВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой