Баталии под скрипку, гармонь и цимбалы (+фото)
З года ў год галоўнай падзеяй фестывалю з’яўляецца конкурс калектываў і індывідуальных выканаўцаў на народных інструментах “Хто каго?”. Менавіта на ім прафесійныя і самадзейныя музыканты, спевакі і танцоры з усіх куточкаў Беларусі, краін блізкага і далёкага замежжа імкнуцца перайграць, перапець і ператанцаваць адно аднаго, данесці да гледача свой нацыянальны каларыт, здзівіць журы і публіку віртуозным валоданнем інструментам і яркімі касцюмамі. І менавіта на гэтым конкурсе вырашаецца лёс галоўнага прыза фестывалю, вызначаюцца яго лаўрэаты.
Пра сур’ёзнасць музычнага спаборніцтва сведчыць склад журы, якое нязменна ўзначальвае народны артыст Беларусі, прафесар, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі краіны М. А. Казінец. Разам з Міхаілам Антонавічам майстэрства канкурсантаў шмат гадоў ацэньваюць старшыня аргкамітэта, аўтар праекта і ініцыятар правядзення фестываляў Т. І. Стружэцкі, народны артыст Беларусі, прафесар, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча М. П. Дрынеўскі, прафесары Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі М. І. Була і Я. П. Гладкоў, іншыя вядомыя дзеячы мастацтваў краіны. Кожнага з іх гледачы, якіх у раённым Доме культуры, як заўсёды, сабралася поўная зала, віталі гучнымі апладысментамі.
Гэтак жа цёпла пастаўчане і госці горада сустрэлі першых канкурсантаў — удзельнікаў калектыву лацінаамерыканскай музыкі “Алі Прымера” Лацінаамерыканскага культурнага цэнтра імя Сімона Балівара ў Мінску. Сваё выступленне пасланцы з далёкай Венесуэлы прысвяцілі памяці былога Прэзідэнта рэспублікі Уга Чавеса, які нядаўна пайшоў з жыцця, заслужыўшы бурныя авацыі і воклічы “Брава!”. На працягу канцэрта яны не раз гучалі ў адрас як юных музыкантаў — навучэнцаў Пастаўскай, Навасёлкаўскай, Нарачанскай школ мастацтваў, гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, дзіцячага ансамбля “Спадчына” з Бабруйска і іншых калектываў і індывідуальных выканаўцаў, — так і дарослых артыстаў. Конкурсная праграма была пабудавана такім чынам, што на змену айчынным спевакам і музыкам на сцэну выходзілі госці з замежжа — Літвы, Латвіі, Расіі, Славакіі, Украіны, уносячы ўсё новыя яркія ноткі ў багатую музычную палітру самабытнай народнай музыкі. Пры гэтым інструментальныя творы чаргаваліся з песнямі, танцамі, прыпеўкамі.
Несумненным адкрыццём і ўпрыгажэннем конкурсу і фестывалю ў цэлым стала выступленне майстра па вырабе нацыянальных славацкіх духавых інструментаў і музыканта з горада-пабраціма Пастаў — Нітры — Драгаша Далаша. Ён прывёз з сабой некалькі відаў флейт — ад самай вялікай, пад два метры, фуяры, якая ў 2005 годзе была ўнесена ў спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА, да сярэдніх памераў канцоўкі і двойкі, — а таксама валынкі з розных рэгіёнаў Славакіі з двума, трыма і чатырма галасамі, прадэманстраваўшы іх непаўторнае гучанне. Па заслугах гледачы і журы ацанілі таксама выступленне гарманіста-віртуоза з Вілейкі Барыса Харэвіча, які, акрамя конкурснага твора, з дазволу старшыні журы М. А. Казінца прадэманстраваў бліскучы прыклад музычнай імправізацыі (у папярэднім нумары райгазеты мы расказвалі, што яму быў уручаны Гран-пры конкурсу).
Як адзначыў пасля заканчэння музычнага спаборніцтва Міхаіл Антонавіч, сёлета яго асабліва здзівілі індывідуальныя выканаўцы:
— Што датычыць ансамбляў, многія з якіх не ўпершыню прыязджаюць на фестываль у Паставы, яны традыцыйна вельмі добра паказалі сябе. Але нейкіх вялікіх адкрыццяў тут не было. А вось асобна цымбалісты, скрыпачы, дудары, гарманісты прадэманстравалі высокі клас. Гэта надзвычай таленавітыя людзі, якія ўжо нарадзіліся музыкантамі. Калі гаварыць у цэлым пра ўзровень выканаўцаў, то ён з кожным годам расце. Я бачу на сцэне шмат прафесійных людзей, якія бліскуча валодаюць і ансамблевай ігрой, і індывідуальнай, умеюць выдатна чуць адно аднаго. Як заўсёды, ад конкурсу я атрымаў чатыры гадзіны сапраўднай асалоды.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Без шума и газов. МАЗ выпустил первый электрогрузовик
Подробнее Минский автозавод разработал первый в истории страны электрогрузовик. Создавали его для работы в городских условиях: ездит трак практически бесшумно и не выделяет угарных газов. Новинка показана в


