Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Боль пациентов — её боль

Боль пациентов — её боль

Людміла Яўгеньеўна Маслюк

Чаму я выбрала медыцыну? — паўтарае ўслых маё пытанне загадчыца Целякоўскага фельчарска-акушэрскага пункта Людміла Яўгеньеўна Маслюк і, задумаўшыся на імгненне, працягвае: — У маёй роднай вёсцы Пожарцы жыла фельчар Ніна Іванаўна Рамбальская. Яна была сямейным доктарам. Усе яе паважалі і любілі. Мне хацелася быць падобнай на яе.

Паступіла ў Полацкае медыцынскае вучылішча. Яе аднагрупнікі марылі пра работу ў цэнтральных бальніцах, каб быць за спінай урача, старшай медыцынскай сястры, а яе вабіла на фельчарска-акушэрскі пункт, хацелася самастойнасці. Таму на занятках старалася не проста ўсё запомніць, а ўявіць, як гэта будзе вы­глядаць на практыцы.

Першым месцам работы стаў Навасёлкаўскі ФАП (Камайскі сельсавет). Фельчар у вёсцы — гэта і тэрапеўт, і педыятр, і хірург. Людзі клічуць на дапамогу ў любы час сутак. Кожны трывожны стук у акно сярод ночы болем адклікаўся ў сэрцы маладой доктаркі. І яна спяшалася, ратавала. У Навасёлках Людміла сустрэла свой жаночы лёс, выйшла замуж за мясцовага хлопца Леаніда Маслюка — на той час студэнта пятага курса Інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі. За ім паехала ў сталіцу, працавала ў цэнтральнай падстанцыі хуткай дапамогі. У 1981 годзе малады інжынер па размеркаванні трапіў у Целякі нашага раёна. З таго часу Людміла Яўгеньеўна аказвае медыцынскую дапамогу жыхарам гэтай вёскі і ўсіх бліжэйшых да яе.

— Колькасць насельніцтва змяншаецца, — гаварыла фельчар. — У некаторых вёсках засталося па некалькі чалавек. А я праязджаю каля пустуючых дамоў і ўяўляю іх гаспадароў, памятаю імя кожнага і яго хваробы. Многае змянілася і ў маёй рабоце. Вялікая праблема — нядобранадзейныя сем’і. Вельмі цяжка дастукацца да сэрца мамы, у якой на першым месцы алкаголь, а не дзеці. І ў той жа час цешаць сем’і, у якіх падрастае па некалькі дзетак. З радасцю, напрыклад, спяшаюся да двайнятак Ігарка і Алега Жэймаў у Русаках. У гэтай сям’і ёсць яшчэ двое старэйшых дзетак.

Людміла Яўгеньеўна надзвычай чулая, добразычлівая, цярплівая, ураўнаважаная, умее прымаць правільныя рашэнні ў складаных і нестандартных сітуацыях. Пацыенты гэта адчуваюць і давяраюць ёй. Фельчар умее паставіць дакладны дыягназ, назначыць правільнае лячэнне. А калі ў чым сумняваецца, адпраўляе хворага на кансультацыю ў раённую паліклініку, адтуль на ФАП рэгулярна прыязджаюць тэрапеўт і педыятр.

Акрамя прыёму, фельчар спяшаецца на выклікі, праводзіць прафілактычныя агляды. Большасць вяскоўцаў — людзі сталага ўзросту, а ім асабліва патрэбны ўвага і цеплыня, шчырае слова. Людміла Яўгеньеўна на дабрыню не скупіцца. Таму нярэдка наведвальнікі расказваюць ёй не толькі пра свае хваробы, але і дзеляцца іншымі жыццёвымі праблемамі, цягнуцца да яе душой. Боль пацыентаў — яе боль. Кожнаму стараецца аказаць эфектыўную дапамогу, суцешыць, даць надзею на выздараўленне, а галоўнае — зрабіць усё магчымае, каб хвароба адступіла. Яна стала сямейным доктарам, як і марыла ў дзяцінстве.

Па-рознаму даводзіцца дабірацца на выклікі ў суседнія вёскі: калі едзе на веласіпедзе, калі ідзе пехатой, а найчасцей падвозіць муж. Як жартуе Людміла Яўгеньеўна, Леанід у яе і вадзіцель “хуткай дапамогі”, і пячнік, і дворнік, і на­дзейны памочнік у іншых справах.

Бывае фельчар і на ферме, сярод жывёлаводаў і механізатараў праводзіць прафілактычную работу па папярэ­джанні вытворчага траўматызму, розных захворванняў.

— Калі трыццаць гадоў таму мы прыехалі ў Целякі, я была ў шоку: як запомню людзей, калі ў большасці з іх прозвішча Цяляк? Цяпер ведаю ўсіх па імені і імені па бацьку, яны сталі мне вельмі блізкімі і дарагімі. І ў іншым месцы сябе не ўяўляю.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой