Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

… И помолодели душой

… И помолодели душой

Напярэдадні чарговай юбілейнай сустрэчы аднакласнікаў прачнуўся раней, чым звычайна, і болей ужо не мог заснуць. За вокнамі ў тую суботнюю раніцу пачаўся нудны дождж, і стала крыху трывожна: як будуць дабірацца ў родныя мясціны тыя, хто жыве далёка?

У нашым класе 1973 года выпуску  Дунілавіцкай СШ стала добрай традыцыяй праз кожныя 5 гадоў збірацца разам, каб вярнуцца ў маладосць, адпачыць душой. На гэты раз усе пагадзіліся, што самы прымальны варыянт правесці такую сустрэчу ў суботу, 25 мая, бо менавіта ў такі дзень, толькі 40 гадоў назад, празвінеў для нас развітальны школьны званок.

Тады пасля школьнай цырымоніі мы сабраліся разам і адправіліся ў мясцовы парк Крыкалы да знакамітага Чортава каменя, адкуль ужо напрасткі прыйшлі на школьны вечар з нагоды апошняга званка. З пераменным поспехам потым сустракаліся разам сем разоў, а на 20-годдзе школьнага выпуску, памятаю, засядзеліся за сталом да раніцы. І вось сёлета а другой гадзіне дня да прызначанага месца ля скверыка, перад адноўленым Троіцкім касцёлам, сталі пад’язджаць легкавушкі. Медработнік  Ядвіга Чыкун (Воінава) прыехала на сустрэчу нават з Тулы.

Можа, таму, што перыядычна сустракаемся, усе пазнаём адно другога, радасна вітаемся і па-сяброўску абдымаемся. “Глядзіце, а вунь наша Тамара Малько падыходзіць”, — загаманілі ўсе, убачыўшы яшчэ маладжавую і энергічную жанчыну. — Вось хто ў аптымальнай форме”. Дарэчы, яна адна з дзяўчат, хто застаўся на радзіме, а крыху пазней мы ўдакладнілі, што Тома першая з класа выйшла замуж, праз год пасля заканчэння школы, а зараз яна наша “самая багатая бабуля”, бо мае ажно 8 унукаў. Таксама на сваёй малой радзіме жыве Рамуальд Хоміч, які амаль два дзесяцігодддзі паспяхова ўзначальвае калектыў прыватнага мясаперапрацоўчага прадпрыемства “Заазёрнае”, прызнаваўся лепшым прадпрымальнікам Віцебшчыны…

У Дунілавічах пабудавана новая школа-прыгажуня, а нашы былыя класы апусцелі. Мы амаль паўгадзіны хадзілі па іх, успаміналі, дзе былі ўрокі, дзе чыталі кнігі ў бібліятэцы, а дзе елі смачныя абеды. Адначасова ўзгадваем, як заўсёды на такой вось экскурсіі ў мінулае, розныя эпізоды. “А памятаеце, — кажа адзін з нас, — Воўка Маркевіч на ўроку гісторыі адказваў на”трасянцы”, і яго бацька-настаўнік запытаўся, на якой мове ён гаворыць. Імгненна прагучаў адказ, што “на рабоче-крестьянской”, услед раздаўся дружны рогат, а потым у дзённіку была выстаўлена адзнака “2”.

Па традыцыі мы правялі своеасаблівы ўрок памяці. Сабраліся ў нашым былым 2-ім класе, дзе спачатку давялося крыху пабыць настаўнікамі і расказаць кароткую гісторыю пра наш клас і наша сяброўства. Усяго за 10 гадоў з намі вучыліся каля сарака чалавек, дзясяты клас скончылі 27. Некаторыя пайшлі вучыцца далей пасля 8-мі ці 9-ці класаў, некалькі чалавек —  на вячэрнюю форму навучання. Дзякуючы нашым настаўнікам клас быў моцным у атрыманні ведаў.

З удзячнасцю ўзгадвалі ўсіх выкладчыкаў: нашага першага настаўніка Мікалая Макаравіча Маркевіча і асабліва нашу “другую маму”, класнага кіраўніка Яўгенію Трафімаўну Матошка. Яны вучылі нас не толькі чытаць і пісаць, ведаць фізіку, астраномію, але выхоўвалі сапраўднымі людзьмі, навучылі сябраваць і жыць шчыра, годна і сумленна. У выніку так усё і атрымалася.

За столькі гадоў колькі цікавых па­дзей у нашым жыцці адбылося! Хіба хто мог падумаць у дзяцінстве, што трое нашых хлопцаў будуць жыць і працаваць ажно на Сахаліне. Там служыў і наш аўтарытэт, нефармальны лідар класа Славік Свірковіч, які прайшоў праз Афганістан, закончыў службу падпалкоўнікам  і зараз працуе ў Гродзенскім аблвыканкаме галоўным спецыялістам аднаго з упраўленняў. На жаль, у яго не атрымалася прыехаць на сустрэчу, але ён патэлефанаваў і доўга з намі размаўляў.

Мае аднакласнікі настолькі моцна сябравалі, што па некалькі чалавек разам паступілі ў прэстыжныя ВНУ: БДУ, тагачасны інстытут замежных моў, медінстытут у Віцебску, у розныя сярэдне­спецыяльныя навучальныя ўстановы. Зараз, нягледзячы на пражытыя гады і адлегласці, цікавімся справамі адно ў аднаго, тэлефануем і падтрымліваем сяброўскія сувязі.

Але быў на сустрэчы, на якую сабралася палова класа, і момант смутку, паколькі час няўмольны і парадзелі нашы рады. Шасцёра з нашага выпуску і большасць настаўнікаў, якія вучылі нас, па­кінулі гэты свет. Па дарозе ў кафэ аграсядзібы “Салаўіны гай” мы заехалі на мясцовыя могілкі, пастаялі моўчкі, абышлі ўсіх і ўсклалі кветкі на магілы нашых дарагіх педагогаў: Я. Т. Матошка, П. П. Мышко, І. У. Закрэўскага, М. М. Маркевіча, Л. Р. Маркевіч, П. І. Бараноўскага, Л. Ф. Бараноўскай і на месца вечнага спачыну аднаго з лідараў класа — Валодзі, пахаванага раней за яго бацькоў.

Заключная частка нашай сустрэчы — сяброўская вячэра — праляцела, як адно імгненне, хоць і прадаўжалася больш за пяць гадзін. Як і абяцаў, на яе паспеў прыехаць наш “немец”, школьны выкладчык замежных моў з Ушаччыны Васіль Мычко. У шчаслівыя гады юнацтва нас вярнулі спецыяльна скампанаваныя на дыск лепшыя песні далёкіх сямідзясятых…

Уладзімір ШЫК.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой