Под оберегом двух источников
Першае ўпамінанне пра вёску (у той час — Норжыца) адносіцца да пачатку ХVІІІ стагоддзя. На гэтым месцы быў узведзены маёнтак палацавага тыпу, першымі ўладальнікамі якога з’яўляліся Сулістроўскія. У 1785 годзе ён прададзены Лапацінскім; яны і заклалі парк на плошчы ў 6 гектараў. Палацава-паркавы ансамбль (у 1925 годзе згарэў) сфарміраваўся на высокім беразе плато ракі Норыца, шэраг плацін на якой стваралі каскад з 9 вадаёмаў. Цікавыя звесткі наконт гэтага ёсць у кнізе “Памяць”, адкуль цытую і наступнае: “У ХІХ стагоддзі да рэгулярнай часткі парку з поўначы далучаны пейзажны паркавы масіў, на ўскраіне якога быў пабудаваны бровар…”
У 1867 г. Норжыца з’яўляецца цэнтрам Норжыцкага павета Віленскай губерні. З 18 сакавіка 1921 г. — у складзе Ласіцкай гміны Пастаўскага павета Віленскага ваяводства Польшчы. У 1939 г. разам з іншымі населенымі пунктамі заходніх раёнаў увайшла ў склад СССР: адносілася да Дунілавіцкага, потым да Глыбоцкага раёна, з 25 снежня 1962 г. — да Пастаўскага.
Да гэтага варта дадаць яшчэ і тое, што вёска стаіць пры шашы Полацк—Вільнюс. Доўгі час тут быў спіртзавод (зараз у яго будынку знаходзяцца склады для насення і ўгнаенняў).
Будынак былога спіртзавода.
У пачатку 50-ых гадоў ХХ стагоддзя, калі закрыўся Ілаўскі спіртзавод, большая частка калектыву перабралася ў Норыцу. Акрамя таго, тут развівалася жывёлагадоўля. А гэта значыць, што людзі сюды ехалі ў пошуках працы і знаходзілі яе. Жаніліся, выходзілі замуж, стваралі сем’і. Зараблялі нядрэнна, таму жылі нябедна. Дзяцей вучылі, адпраўлялі ў інстытуты і ўніверсітэты, многія з іх і цяпер жывуць у розных гарадах, займаюць адказныя пасады.
А іх бацькі прыраслі да Норыцы каранямі. Сваю любоў да роднай вёскі кожны тлумачыць па-свойму. Але ўсе падобныя ў тым, што жыццё любяць, бачаць прыгажосць і імкнуцца яе ствараць вакол сябе.
Вераніка Юльянаўна Анкудовіч даўно на пенсіі, але і дагэтуль памятае, як працавала ў маладосці — і ў калгасе, і ў саўгасе, і на спіртзаводзе.
Вераніка Юльянаўна Анкудовіч.
— Гэта ж цяпер тэхнікай загружаецца сеялка, а раней уручную ўсё засыпалі з зямлі, — расказвае. — На любую работу ішла. І цяпер, калі б нага не балела, знайшла б занятак. Зрэшты, склаўшы рукі не сяджу. Вясной люблю наводзіць парадак у агародчыку, кветніку, каля дома.
А яшчэ Юльянаўна сапраўдная майстрыха: вяжа, шые. А якія карціны ўпрыгожваюць сцены!
— Календары штогод купляла, а на іх малюнкі прыгожыя. Не выкідваць жа, — працягвае жанчына. — Тэхніка нескладаная: прыклейваю малюнкі (а ў ход ідуць і паштоўкі, прыгожыя букеты, выразаныя са шпалераў) на дошчачцы і фантазірую вакол… яечным шалупіннем.
Здробненае, прыклеенае і пафарбаванае ў розныя колеры, яно надта вабіць вока. Як і вазы са звычайных пластыкавых бутэлек, вышываныя настольнік і занавеска, тканы дыван.
— Мне за 80, і хочацца штосьці рабіць. Сумна ніколі не бывае, — кажа В. Ю. Анкудовіч. — Не ўяўляю, як можна цэлымі днямі ля акна сядзець і думаць пра тое, дзе што баліць. У Норыцы з 1975 года, люблю яе. Угаворвалі будавацца ў суседняй вёсцы — не захацела. Тут людзі добрыя. А завод жа які быў!
У працяг тэмы — такое ж прыемнае знаёмства таксама з цікавай майстрыхай і проста ўдалай жанчынай — Зітай Тамашаўнай Сініца.
Зіта Тамашаўна Сініца.
Пераступілі парог — святліца, няйначай. Вядзём гаворку, гаспадыня расказвае сваю гісторыю жыцця. Нарадзілася ў Пераслезе, а ў Норыцу пераехала ў 1957 годзе, калі выйшла замуж. Пабудаваліся, адно за другім нарадзіліся чацвёра дзяцей. Муж працаваў спачатку на спіртзаводзе, потым перайшоў на асфальта-бетонны ў Станелевічы. Зіта Тамашаўна, гадуючы малых, шчыравала на дзялках. Затым пайшла на завод. Перажылі і бяду — у 1974 годзе згарэла хата. Адбудавалі наноў. Але здароўе мужа пахіснулася, і ў 46 гадоў ён памёр. Адна падымала дзяцей на ногі, адна праводзіла сыноў у армію і сустракала, а потым жаніла іх, выдавала дачок замуж. Цяпер усе ў парадку, жывуць асобна, але да мамы наведваюцца, падтрымліваюць. Дапамагае і сацыяльны работнік Франя Малец.
— Дзеці — мая радасць, — гаворыць Зіта Тамашаўна. — Яшчэ большая радасць — унукі, іх у мяне чацвёра. Ёсць ужо і сем праўнукаў. Хочацца, каб у іх усё было добра. А мне што? Увесь выхад — у магазін. Летам і вясной — у касцёл. Сёлета за зіму толькі адзін раз і выбралася: то бранхіт, то запаленне чапіліся. Але калі няма магчымасці з’ездзіць у касцёл, падыду да стала, пачытаю малітвы, вазьму ў рукі ружанчык.
Звяртаю ўвагу на партрэтны фотаздымак на сцяне — такія амаль у кожнай сям’і ёсць. Пытаюся, што за пара на ім? »
— Мы з мужам, — адказвае. — Зроблены праз які час пасля вяселля. Казала дзецям, каб знялі ці павесілі дзе збоку. Не пагадзіліся: “Вы ж галава сям’і, няхай і будзе на відным месцы”. Вось і гляджу на партрэт. Сумаваць няма калі: дзеці, унукі звоняць і прыязджаюць. Сама да іх дабіраюся. Бывае, да сястры ў Пераслегу схаджу (яшчэ дзве жывуць у Варапаеве). Яна мне кажа, маўляў, пасядзі, чаго рвешся дамоў. А я ў адказ: “Няма нідзе лепш, як у Норыцы”. І дачка да сябе на зіму кліча. А я — нікуды. Вясна прыйшла — кветачкі парадкаваць буду. Усё жыццё іх любіла. Хочацца і сёлета, каб прыгожа было вакол хаты — у мяне ж юбілей у верасні!
Дзе яшчэ лепш пачуеш пра вясковыя навіны, як не ў бібліятэцы?! Ідзём туды.
— Сапраўды, у нас шмат інфармацыі, — сустракае бібліятэкар Люцыя Браніславаўна Паганько. — Усе навідавоку, інтрыг няма, ніхто не трымае каменя за пазухай. Жывём, працуем. І адпачываем.
Люцыя Браніславаўна Паганько.
Люцыя Браніславаўна — бібліятэкар і па прафесіі, і па прызванні. Вышэйшую адукацыю ў свой час атрымала ва ўніверсітэце ў Рызе. Работу сваю любіць — гэта бачна па тым, як памяшканне з густам аформлена. Тут хочацца затрымацца на гадзіны, каб пазнаёміцца з усім. Асобныя выданні аформлены ў выставы. Адчуваецца стаўленне работніка ўстановы да беларускай літаратуры. Гавару ёй пра гэта, а Люцыя Браніславаўна тут жа пачынае весці гаворку пра класікаў, свайго любімага Караткевіча.
Цікава тут ладзяцца святы, праходзяць пасяджэнні жаночай гасцёўні “Сучасніца”. Лёгкія на пад’ём мясцовыя артысты, калі арганізуецца выезд у суседнія вёскі — Дразды, Плешкуны, Жукава і г.д. Асноўны касцяк — клубныя работнікі Ірына Антонаўна і Уладзімір Уладзіміравіч Траццяковы, а таксама Галіна Вячаславаўна Берняковіч, Алена Іршонак, Тэрэза Браніславаўна Літовец і, безумоўна, Люцыя Браніславаўна Паганько.
Свята вясны ў Норыцы (пачатак 60-ых гадоў). Фота з архіва Л. Б. Паганько.
— Я напісала на дзвярах “Бібліятэка — тэрыторыя для ўсіх”. Так яно і ёсць, — працягвае бібліятэкар. — Не скажу, што чарга за кнігамі стаіць. Але ж і не скарджуся на адсутнасць увагі да ўстановы. Ёсць аматары, якія перачыталі ўсё, што ёсць. Пры ўсім гэтым людзі ідуць не толькі па кнігі: у нас яны могуць вярнуцца ў гісторыю вёскі. Своеасаблівае фотаслова сабрана ў папцы. Фотаздымкі прасіла ў вяскоўцаў. Некаторыя рабілі дзеці, ёсць і мае. Гартаеш — і быццам падручнік па гісторыі Норыцы чытаеш: этапы развіцця самой бібліятэкі, вясковыя краявіды, панарама завода, настаўнікі і вучні школы, нашы вуліцы з вышыні птушынага палёту.
Асобная старонка — Дзень вясны, які штогод святкаваўся пасля пасяўной. На палутарках прыязджалі прадстаўнікі з 5-6 гаспадарак. Працаваў гандаль, гучала музыка, спяваліся песні. Людское мора ў парку — які прыемны ўспамін! У альбоме ёсць і легенды пра ўзнікненне Норыцы, запісаныя ў свой час ад людзей, якіх, на жаль, ужо няма. Пра вёску шмат ведаў Антон Адамавіч Анкудовіч. Ёсць краязнаўцы, якія цікавяцца гісторыяй роднага краю, звяртаюцца ў архівы, і гэтай інфармацыяй валодае загадчыца бібліятэкі.
Сёння модная тэма — добраўпарадкаванне.
Вуліца імя Чэпіка.
Асаблівай ідэальнасці ў гэтым плане ў Норыцы, мабыць, не было. Вяскоўцы памятаюць, як падчас існавання завода сюды-туды снавалі грузавыя машыны з брагай, мазутам, угнаеннямі і г.д. Вуліцы разбіваліся, па магчымасці штосьці прыводзілася ў парадак, але… Тым не менш не скажаш, што жыхары Норыцы “застылі” ў мінулым. Маладзейшыя падвялі да дамоў і кватэр водаправоды, пакуплялі машыны-аўтаматы і душавыя кабінкі. Наводзяць парадак вакол дамоў — паказальнай у гэтым плане называюць вуліцу імя Чэпіка. Ініцыятарамі выступае старэйшына Люцыя Браніславаўна Паганько. Актыўнасць у гэтай справе праяўляе і загадчыца фермы Ала Станіславаўна Зелянкевіч. Без асаблівых праблем добраўпарадкоўваюцца могілкі — пра гэта неаднойчы падкрэслівала ў час нашай размовы старшыня сельвыканкама Таіса Браніславаўна Баторы. Неабходныя тавары людзі могуць купіць у мясцовым магазіне, здароўе падмацоўваюць у Дунілавіцкай участковай бальніцы, няма нараканняў на сувязь: паштовы работнік прыносіць газеты, пенсіі, у яе можна аплаціць па рахунках, у тым ліку і пластыкавай карткай. Адным словам, жыхары Норыцы імкнуцца не адставаць ад цывілізацыі.
Як са шкадаваннем мае суразмоўцы гаварылі пра закрыццё завода, гэтак жа актыўна, толькі з весялейшым настроем спяшаліся расказаць яшчэ пра адну адметнасць Норыцы — кіпенна-белую прыгажосць садовай квецені. І хоць у мясцовым парку няма колішняй пейзажнай арганізацыі, чаромха на яго ўскрайку засталася і штогод кожнаму нагадвае: вясна ў разгары. Яна тут і вішнямі кіпіць, а летам пышна цвіце. А колькі тут чарніц, журавін і грыбоў! І няхай сабе вёска не кампактная, як некаторыя, дзе адзін дом “глядзіць” на другі, затое тут столькі чыстага паветра. Да таго ж прырода надарыла тутэйшыя мясціны гаючай вадзіцай з дзвюх крыніц — Грамякі і Вярхоўе, якія знаходзяцца непадалёку.
Вось таму, відаць, і вяртаюцца на сустрэчу з гэтай казкай тыя, хто некалі тут нарадзіўся, жыў, працаваў. Прыязджаюць з вялікіх і малых дарог.
Ці ёсць у вёскі лепшая перспектыва? Пафантазіраваць можна. Скажам, уявіць, што добраўпарадкуецца парк, пачысцяцца сажалкі, а ў самой вёсцы заасфальтуюцца вуліцы… Наконт гэтага я гутарыла з дырэктарам філіяла “Нафтазаводмантаж-агра” Мікалаем Аляксандравічам Лаўцэвічам і старшынёй Ваўкоўскага сельвыканкама Таісай Браніславаўнай Баторы. Яны толькі за такія змены, але ж дзе ўзяць грошы? Таму ў планах пакуль нічога кардынальнага, а толькі захаванне таго, што ёсць.
Галіна ПІШЧ.
Фота Уладзіміра КАЛІБАТАВА.
Даведка:
Вёска Норыца Ваўкоўскага сельсавета размешчана за 34 км ад раённага цэнтра, за 15 — ад чыгуначнай станцыі “Варапаева”. Па стане на 1 красавіка 2013 года ў ёй налічваецца 68 двароў і 145 жыхароў; з аб’ектаў сацкультбыту ёсць клуб, бібліятэка, магазін (да 1 жніўня 2011 г. дзейнічала пачатковая школа). Норыца ўваходзіць у склад ААТ “Нафтазаводмантаж-агра”: на тэрыторыі вёскі знаходзіцца жывёлагадоўчая ферма па вырошчванні маладняку БРЖ. У Норыцы 5 вуліц: Цэнтральная, Паркавая, Заводская, Школьная, імя Чэпіка.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Мацкевич: Гражданин Лукашенко, не отдавайте приказ стрелять
Подробнее Владимир Мацкевич Белорусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от белорусского правителя не отдавать преступные приказы. «Это


