«Рискуй, даже если боишься проиграть»

Гэтыя словы — жыццёвы дэвіз маладой пастаўчанкі Ганны Вілісавай. Дзяўчыне ўсяго 25, а яна ўжо паспела рэалізаваць сябе ў бізнесе, творчасці, сям’і. Хтосьці скажа: “Шанцуе ў жыцці”. Але толькі Аня ведае, колькі ў гэта “шанцаванне” ўкладзена працы і цярпення.
— Паставы — твой родны горад?
— Так, тут я нарадзілася, тут сфарміравалася як асоба. Вучылася ў СШ № 3, наведвала мастацкую школу, праўда, была далёка не выдатніцай. Мяне заўсёды цягнула да творчасці, але я сумнявалася: звязваць з ёй сваё будучае жыццё або не. Маці, бухгалтар са стажам, параіла стаць эканамістам. Паслухалася: паступіла ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, два гады назад яго паспяхова скончыла.
— На маленькую радзіму вярталася ахвотна?
— Так склаліся абставіны, што яшчэ на першым курсе я па інтэрнэце пазнаёмілася са сваім будучым мужам Аляксеем. Ён родам з Глыбокага, дзеля нашых адносін пераехаў у Мінск, там працаваў. Калі прыйшоў час майго працаўладкавання, разумела: вопыту працы ў мяне няма, на высокааплатную работу можна не разлічваць. Жыллёвае пытанне ў Мінску таксама складанае. Хоць і сумна было развітвацца з горадам, які і сёння вельмі люблю, вярнулася з мужам у Паставы. Прызнаюся, прывыкнуць да гэтага спакойнага, у параўнанні са сталічным, рытму жыцця было няпроста.
— Чым займалася, калі прыехала ў Паставы?
— Паўгода была ў “вольным плаванні”. Гэта быў складаны перыяд. З аднаго боку, разумела, што трэба ісці працаваць, з другога — не хацела быць камусьці падпарадкаванай. Пачала больш сур’ёзна абдумваць даўнюю мару стварыць свой вясельны салон. Паўгода сумнявалася: патрэбна мне гэта або не. Дзякуючы падтрымцы бацькоў, мужа ўсё ж такі асмелілася. За месяц сабрала ўсе дакументы, знайшла памяшканне, за 3 дні зрабілі там рамонт. 7 красавіка 2012 года салон “Вясельны рай” расчыніў свае дзверы.
— Складана было пачынаць?
— Не тое слова! Асабліва нялёгкімі былі першыя паўгода. Прыходзілі людзі, задавалі дзясяткі пытанняў, якія нярэдка мяне бянтэжылі. Ды і сукенак было ўсяго дзевяць, таму нярэдка чула: “І гэта ўсё?” А я не магла купіць больш.
— Што дапамагала?
— У першую чаргу ўласны вопыт: я нядаўна была нявестай і не па чутках ведала пра арганізацыю вяселляў. Шмат у чым раілася з сяброўкай, якая мае свой салон у Мінску. З часам паціху пачала павялічваць калекцыю сукенак, набыла каталогі, стала ладзіць акцыі, каб да свайго салона прыцягнуць увагу.
— Праца з людзьмі — самае складанае?
— Сапраўды, умець ладзіць з людзьмі, быць добрым псіхолагам — гэта палова поспеху. У зносінах з нявестамі не адчуваю ніякіх праблем. Наадварот, мне лягчэй з імі дамовіцца. А вось калі дзяўчаты прыходзяць з мамамі… Нікога не хачу пакрыўдзіць, але гэта такая “цяжкая артылерыя”, якую пераканаць часам проста немагчыма. Бывае, дачцэ сукенка падабаецца — ажно вочы гараць. Але маміна катэгарычнае “не” — і будучая нявеста вымушана адмовіцца ад свайго выбару і апрануць тое, што ёй не падабаецца або наогул не пасуе.
— У тваім салоне шмат арыгінальнай вясельнай атрыбутыкі…
— Амаль усё раблю сваімі рукамі. Заняткі ў мастацкай школе даюць свой плён. Дзе бяру ідэі? Спачатку пераймала іх у інтэрнэце: на шматлікіх сайтах, форумах. Пасля сталі нараджацца свае. Упрыгожваю бакалы, раблю значкі для сведкаў, паўзункі для збору грошай, падвязкі, букецікі-дублёры — адным словам, усё неабходнае для яркага, творчага вяселля.
У гэтай справе таксама не ўсё з першых дзён атрымлівалася. Напачатку ўсе пальцы былі сколатыя іголкамі і шпількамі. Бывала, толькі праз месяцы стварала правільныя, прыгожыя рэчы.
— Памятаю цябе як аднаго з арганізатараў мінулагодняга конкурсу прыгажосці, які адбыўся ў Паставах упершыню…
— Я часта супрацоўнічаю з людзьмі, якія маюць дачыненне да вясельнага бізнесу. Мой найлепшы сябар у гэтым плане — візажыст Вераніка Марозава. Менавіта з ёй мы ў мінулым годзе арганізавалі конкурс прыгажосці. Такія мерапрыемствы дадаюць шмат арганізатарскага і прафесійнага вопыту, таму, спадзяюся, і надалей будзем ладзіць такія святы.
— Ты там выступіла ў якасці галоўнага фатографа. Раскажы і пра гэта творчае захапленне.
— Фатаграфія прыйшла ў маё жыццё дзякуючы знаёмаму — ён у гэтай справе прафесіянал. Аднойчы паспрабавала здымаць прафесійнай тэхнікай і зразумела: мне ўжо не спыніцца. Пачынала, як і ўсе: фатаграфавала ката, мужа (смяецца). Зноў жа дзякуючы інтэрнэту пачала вывучаць тэхнічны бок фатаграфіі, асвойваць фоташоп. Над камп’ютарам пакарпела нямала…
Сёння з задавальненнем здымаю вяселлі, прычым стараюся рабіць гэта творча, не па шаблоне. Я разумею, што да прафесіянала мне яшчэ далёка. Гляджу здымкі пастаўскіх фатографаў і адчуваю: мне ёсць куды імкнуцца.
— Тваё жыццё прасякнута творчасцю. Што альбо хто найбольш натхняе?
— Муж. Ён падтрымаў мяне ў маім пачынанні, дадаў сіл, аптымізму. Верыў у мяне, нават калі сама апускала рукі. Упэўнена: калі б не Аляксей (муж — аўт.), я, напэўна, была б радавым бухгалтарам.
Бацькі таксама мне вельмі дапамагаюць. Яны вельмі перажывалі, калі я толькі пачынала займацца прадпрымальніцтвам. Затое цяпер вельмі радуюцца, ганарацца. Яны для мяне — стымул працаваць лепей.
— Што для цябе важней: сям’я або кар’ера, прафесійны рост?
— Безумоўна, сям’я. Якім бы паспяховым ты ні быў у жыцці, ніякія грошы не заменяць шчырых пачуццяў. Галоўнае — кахаць і адчуваць сябе каханай, і тады абавязкова будзе натхненне працаваць, крочыць наперад.
Кажуць: “Шчаслівы той чалавек, які хоча раніцай ісці на працу, а вечарам — дадому”. Гэта пра мяне.
— Які адпачынак для цябе ідэальны?
— Актыўны. Вельмі люблю вяртацца ў Мінск, сустракацца з сябрамі, проста гуляць па вуліцах. Наогул, з мужам стараемся не сядзець у інтэрнэце, ля тэлевізара — гэта не дадае адносінам эмоцый. З задавальненнем наведваем басейн, гуляем у більярд. Любім падарожнічаць па беларускіх гарадах — мы так часта недаацэньваем іх прыгажосць, гістарычную вартасць. Побач Браслаўскія азёры, нацыянальны парк “Нарачанскі”, а я, да свайго сораму, там ніколі не была.
— Якія свае якасці лічыш галоўнымі?
— Вельмі люблю марыць, а таксама ставіць перад сабой мэты. У навагоднюю ноч заўсёды пішу спіс планаў на наступны год. Усе яны рэальныя, няма такога: маўляў, хачу стаць прэзідэнтам або зарабіць мяшок грошай. І што самае цікавае — задуманае здзяйсняецца! Напрыклад, у мінулым годзе спраўдзіліся пяць пунктаў з шасці. Так прыемна ўсведамляць, што год пражыты недарэмна, што чарговыя мэты дасягнуты і можна ставіць новыя. Па-іншаму не ўмею. Гэта ж так сумна: ні пра што не марыць, нічога не хацець.
— Што параіла б сваім равеснікам?
— У першую чаргу быць рашучымі і, не зважаючы на цяжкасці, меркаванні іншых людзей, крочыць да сваёй мэты. Мне дзясяткі людзей у твар казалі: “У цябе нічога не атрымаецца”. Атрымалася!
Мне запомніўся выраз: “Мы робім марай усяго жыцця тое, што можам ажыццявіць да канца тыдня”. Гучыць дзіўна, але тут ёсць свая праўда. Я ў гэтым пераканалася асабіста.
— Якія мэты ставіш перад сабой сёння?
— Расці ў бізнесе, асвойваць новыя гарызонты ў творчасці. А галоўная мара — пабудаваць з мужам дом і быць там самымі шчаслівымі.
Іна СНЯЖКОВА.
Фота з архіва Ганны ВІЛІСАВАЙ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Голодомор в Беларуси: Матери варили младенцев, а немцы из Наровли просили помощи у Гитлера
Подробнее Страшный голодомор тридцатых годов историки обычно связывают с Украиной и Россией. Недавно рассекреченные документы показывают: голод в Беларуси также имел ужасные последствия. БАБИЙ БУНТ В


