«Всегда хотелось есть»
Клеапатра Іосіфаўна Абалевіч
«Не забываецца год, калі мне было шэсць». Так пачала свае ўспаміны малалетні вязень вайны Клеапатра Іосіфаўна Абалевіч з вёскі Кубаркі Юнькаўскага сельсавета. Родам жанчына з Мядзельшчыны. Яе родную вёску карнікі спалілі восенню 1943-га. У жыхароў забралі жывёлу, а людзям загадалі збірацца ў далёкую дарогу.
— Тым часам мне было толькі шэсць гадоў, але жудасныя падзеі ўрэзаліся ў дзіцячую памяць, — гаварыла Клеапатра Іосіфаўна. — Старэйшых братоў немцы прымусілі гнаць кароў, а мяне бацькі пасадзілі на воз, склалі тое-сёе з вопраткі, ежы, і мы абозам паехалі ў Мядзел. Галасілі жанчыны, гледзячы на іх, плакалі дзеці, мужчыны з суровымі тварамі кіравалі коньмі. Паабапал ішлі ўзброеныя канваіры. Па дарозе да нас далучалі жыхароў іншых вёсак. У мядзельскім касцёле знаходзіліся ў невядомасці чатыры дні. Затым быў зваротны шлях да Чарнят. Калі праязджалі каля сваёй Шалкоўшчыны, так хацелася саскочыць з воза і пабегчы дадому. Тады яшчэ ніхто не ведаў, што вярнуцца ўдасца толькі праз чатыры гады.
З Чарнят пагналі ў Лынтупы. Людзей размясцілі на лузе пад адкрытым небам. Ішлі восеньскія дажджы, і дзяцей бацькі хавалі пад вазы. Калі стала невыносна холадна, некаторыя пачалі паліць колы. У душы кожнага цеплілася надзея на тое, што ўдасца выратавацца, вярнуцца дадому. І толькі калі загрузілі ў таварныя вагоны, надзея згасла. Было так цесна, што не прысесці. Малых дзяцей дарослыя трымалі на руках. Цягнік вёз у Германію на прымусовыя работы.
Першым прыпынкам стаў Франкфурт-на-Майне. Вязні разгружалі грузы, прыбіралі горад, разбіралі бомбасховішчы, а дзеці тым часам знаходзіліся пад наглядам немцаў. Потым перавезлі ў іншы горад. Жанчына ўспамінае, што пастаянна хацелася есці, бо дзённы паёк дзіцяці складаўся з 50 грамаў хлеба, кавалачка з пазногаць маргарыну і маленькай місачкі супу. Хочаш — еш усё адразу, хочаш — дзялі на цэлы дзень. Абяссіленыя, многія трацілі прытомнасць. А колькі людзей памірала ад цяжкай працы і голаду!
— Часам дзяцей адпраўлялі на кухню дапамагаць чысціць бульбу, прыбіраць посуд, — успамінала Клеапатра Іосіфаўна. — Адным з повараў была руская жанчына Феня. Не магу зразумець, чаму яна ненавідзела нас. Кожны раз правярала кішэні, каб толькі нічога не ўзялі з сабой. А калі была змена повара-галандца, нам крыху перападала ежы. Нядрэнна адносіліся і пажылыя немцы — з дому прыносілі яблыкі, па кавалачку хлеба. І па сённяшні дзень для мяне няма нічога смачнейшага за хлеб.
У канцы красавіка 1945 года вязняў пераправілі ў канцэнтрацыйны лагер, дзе павінны былі спаліць у крэматорыі. Ад смерці ўратавалі амерыканскія салдаты, яны ж выдалі пакеты з прадуктамі. А неўзабаве Германія капітулявала. Працяглы час вызваленыя вязні жылі ў пустуючых нямецкіх дамах. Дарослыя былі задзейнічаны на розных работах, з дзецьмі займаўся каталіцкі святар. Заняткі праводзіліся на польскай мове.
— Многія нашы землякі паехалі ў Аўстралію, Бразілію, Амерыку, Польшчу, а мае бацькі вырашылі вяртацца на Радзіму, — расказвала жанчына. — Прыехалі перад Новым, 1948-ым, годам. Ад хаты засталося толькі папялішча. Суседзі, якія вярнуліся з Германіі раней, паспелі ўзвесці невялічкую пабудову, прынялі да сябе і нас. Чакалі вясны, планавалі, з чаго пачынаць новае жыццё. А перад Вялікаднем памёр тата. Які адчай апанаваў! Але над галавой было мірнае неба. Дзякуючы падтрымцы добрых людзей абжыліся.
Цяжкім было пасляваеннае жыццё. Але Клеапатра Іосіфаўна была вельмі стараннай, працавітай, ва ўсім імкнулася дапамагаць маці, упраўлялася і з жаночай, і з мужчынскай работай. Палягчэла, калі выйшла замуж, дарэчы за ўдзельніка Вялікай Айчыннай. Шэсць гадоў назад аўдавела. Таму ўсё часцей перагортвае сямейны альбом, у думках размаўляе з роднымі. Дачка Жанна, якая жыве ў Паставах, а працуе настаўніцай у Лукашоўскай школе, заязджае два разы на дзень (па дарозе на работу і назад). Клеапатра Іосіфаўна цешыцца кожным новым днём, радуецца жыццю і раіць маладым цаніць спакой, стабільнасць нашай краіны, берагчы адно аднаго.
Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Airbus показал новую модель самолета. Это практически "Звездные войны"
Подробнее Предлагаемую модель уже назвали "зеленой", так как она сконструирована таким образом, чтобы значительно снизить расход топлива и сократить выбросы углерода...


