Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В Поставском райисполкоме обсудили проблемы одиноких людей

В Поставском райисполкоме обсудили проблемы одиноких людей

Пастаўшчына адносіцца да раёнаў з высокай удзельнай вагой пажылых людзей: амаль трэць насельніцтва ў нас складаюць пенсіянеры. І з гадамі статыстыка мяняецца не ў лепшы бок. А гэта азначае, што ўсё больш становіцца людзей бездапаможных — адзінокіх, адзінокапражываючых, якім патрэбна канкрэтная дапамога. Як яна аказваецца насельніцтву ў цэлым і слабым катэгорыям у прыватнасці? Пра гэта і вялася гаворка на нарадзе, якая праходзіла ў вялікай зале пася­джэнняў райвыканкама.

На ёй прысутнічалі старшыні пассельвыканкамаў, работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, намеснікі кіраўнікоў некаторых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, прадстаўнікі УАЗ “Пастаўская цэнтральная раённая бальніца”, раённых аддзелаў — унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях.

Адкрываючы нараду, намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў патлумачыў матывы правядзення сустрэчы ў такім складзе. Менавіта сацыяльныя работнікі і работнікі пасялковага і сельскіх выканкамаў, мыдыкі, участковыя інспектары міліцыі і дзяржпажнагляду бліжэй за ўсіх знаходзяцца да вышэйпамянёнай катэгорыі людзей і кантактуюць з імі. Значыць, ведаюць, хто з іх аказаўся ў складанай жыццёвай сітуацыі і каму якая дапамога патрэбна. А каб яна была дзейснай, неабходна выпрацаваць адзіныя падыходы.

Жыццё пацвердзіла мэтазгоднасць стварэння такой установы, як тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (адкрыўся ў 2001 годзе). На сённяшні дзень у цэнтры працуюць 155 чалавек. Штодзень за аказаннем розных паслуг сюды звяртаюцца да 30 чалавек, а за месяц — да 700. Структурнымі падраздзяленнямі цэнтра з’яўляюцца 6 аддзяленняў: першаснага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназавання; тэрміновых сацыяльных паслуг; адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання інвалідаў; сацыяльнай дапамогі на даму; два аддзяленні кругласутачнага знаходжання (у Паставах і Лынтупах). Спектр задач і функцый кожнага даволі шырокі — пра гэта расказала дырэктар ТЦСАН Д. І. Пякарская.

Разам з тым, пытанні застаюцца. Па колькасці суіцыдаў раён у лідарах па вобласці, здараюцца пажары, на якіх гінуць людзі, нярэдкія выпадкі, калі ў адносінах да адзінокіх пажылых здзяйсняюцца правапарушэнні. Бывае і так, што чалавек проста застаецца па-за ўвагай: да яго не дайшлі, яго зваротаў не пачулі. Пакрыўджаны, як правіла, звяртаецца са скаргай у вышэйстаячыя інстанцыі.

Аб недапушчэнні надзвычайных сітуацый, якія б шкодзілі здароўю і пагражалі жыццю пажылога чалавека, на нарадзе гаварылі намеснік начальніка аддзела па дзяржаўным пажарным наглядзе РАНС В. А. Ожаль, намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС В. К. Кішко, урач-псіхіятр-нарколаг Пастаўскай ЦРБ Ж. П. Папова, намеснік галоўнага ўрача Пастаўскай ЦРБ А. В. Дарафееў. Вопытам работы ў гэтым кірунку па­дзяліліся старшыні некаторых сельвыканкамаў.

Алгарытм сумесных дзеянняў выпрацаваны. Падводзячы вынікі нарады, намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне П. Л. Курто выказалі спадзяванне, што размова была канструктыўнай і прынясе карысць. П. Л. Курто, у прыватнасці, заклікаў глыбей унікаць у праблемы пажылых, не праходзіць міма, своечасова адгукацца на просьбы. Звярнуў увагу і на такі факт. Павялічваецца колькасць 80-гадовых грамадзян і інвалідаў першай групы, за якімі ўстаноўлены догляд з выплатай адпаведнай дапамогі. Аднак узнікаюць праблемы: у асобных выпадках атрымальнікі дапамогі замест таго, каб даглядаць бездапаможных, едуць на заробкі ў Расію і г.д. Так быць не павінна.

Галіна ПІШЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой