В Поставах зажглись новые звёзды (+фото)
На працягу многіх гадоў з першым сакавіцкім цяплом у наш горад прыходзіць фестываль эстраднай песні “Пастаўскія зоркі”. Сваімі шчырымі ўсмешкамі і сярэбраным звонам галасоў ён растоплівае апошнія льдзінкі ў стомленых ад зімовай сцюжы душах пастаўчан, напаўняючы іх чароўнай музыкай вясны. І хоць каляндарная вясна сёлета недзе затрымалася, яе подых можна было адчуць у раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча, дзе 31 сакавіка сабраліся ўдзельнікі і паклоннікі самага вядомага ў раёне песеннага конкурсу.
За час свайго існавання “Пастаўскія зоркі” сталі сапраўднай падзеяй у культурным жыцці Пастаўшчыны і набылі вялікую армію прыхільнікаў самых розных узростаў. З кожным годам усё больш становіцца і жадаючых выйсці на “зорную” сцэну. Менавіта таму арганізатары мерапрыемства былі вымушаны ўвесці конкурсны адбор, даючы магчымасць выступіць на заключным канцэрце свята песні толькі самым галасістым і таленавітым. Сёлета ў іх лік трапілі 16 дзяўчат (у адрозненне ад мінулых гадоў хлопцы гэты фестываль чамусьці праігнаравалі). Яшчэ адной асаблівасцю фіналу стаў вельмі высокі ўзровень падрыхтоўкі ўдзельніц: добрая палова дзяўчат прэтэндавала на званне пераможцы. Пры гэтым годную канкурэнцыю салісткам з Пастаў склалі спявачкі з Навасёлак, Варапаева і Камай. Парадаваў таксама выбар песень канкурсанткамі. Са сцэны ў той дзень гучалі пераважна складаныя ў тэхнічным плане кампазіцыі, якія патрабуюць выдатнага валодання голасам.
Няпроста прыйшлося журы, у склад якога ўвайшлі намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў, начальнік аддзела па справах моладзі Н. М. Субко, дырэктар РДК А. Б. Чарнюк, выкладчыца па класе фартэпіяна Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза Ж. В. Гучык, папулярны эстрадны выканаўца, у мінулым лаўрэат “Пастаўскіх зорак” А. У. Апанасевіч і аўтар гэтых радкоў, вызначыць лепшых з лепшых і размеркаваць паміж імі прызавыя месцы. Але пасля гарачых спрэчак рашэнне было прынята.
У намінацыі “Дуэт” дыпломам трэцяй ступені адзначаны вучаніцы пастаўскай СШ №3 Мацюшонак Каця і Дунец Луіза. Другое месца і адпаведны дыплом прысуджаны салісткам эстраднай студыі Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў Вітко Лене і Сеганкевіч Машы. Пераможцам сярод дуэтаў прызнаны творчы тандэм у складзе Літвіновіч Машы і Мацур Лены з Навасёлкаўскай ДШМ. Дзяўчынкі, якім на сцэне дапамагалі сябры са школы мастацтваў, пакарылі журы і гледачоў не толькі бездакорным выкананнем песні “Востраў дзяцінства”, але і тым, што самі акампаніравалі сабе на гітарах.
Сярод салістак трэцяе месца раздзялілі Літвіновіч Маша і выхаванка вакальнай студыі “Юніта” РДК Румянцава Даша. “Серабро” дасталася вучаніцы СШ №1 Антух Ані і Сеганкевіч Машы з Варапаева. “Золата” — навучэнцы гімназіі Пронька Леры і юнітчанкам Мейшутовіч Эліне і Дзяменцьевай Дзіяне. Галоўнага ж прыза фестывалю — Гран-пры — удастоена юная зорачка з Навасёлак Мацур Лена. Акрамя таго, спецыяльным дыпломам “За артыстызм” узнагароджана Канаш Юля з Камайскай СШ.
Прызёры атрымалі невялікія падарункі, прадастаўленыя спонсарамі фестывалю — аддзелам па справах моладзі райвыканкама і прыватнымі магазінамі “Клеапатра”, “Прамень”, “Чысты дом”, “13”, “ВY-стыль” і “Шкаляр”. Але самым галоўным падарункам для дзяўчат стала любоў публікі, дзеля якой і запальваліся зоркі.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Палеская памылка Яўхіма Карскага
Подробнее Моўны фактар вызначаў на працягу дастаткова працяглага часу нацыянальную ідэнтыфікацыю насельніцтва па ўсім усходнееўрапейскім рэгіёне. Але, па-першае, ён не заўсёды быў кангеніяльным у


