«Предания Браславщины» в Поставах
У Доме рамёстваў “Стары млын” адкрылася выстава самадзейнага мастака з Браслаўшчыны Яна Рыдзікі.
У сябе на радзіме Ян Антонавіч — фігура дастаткова вядомая і адметная. Нягледзячы на тое, што амаль усё жыццё ён адпрацаваў настаўнікам біялогіі ў школе (зараз ужо на пенсіі), з маленства захапляецца маляваннем і прысвячае гэтаму занятку кожную вольную хвіліну. Перавагу аддае алейнаму жывапісу, спрабуючы сябе ў розных жанрах: партрэт, нацюрморт, пейзаж, гістарычны. Але больш за ўсё мастаку-самавучку падабаецца маляваць прыроду, і з асаблівай асалодай ён працуе над эцюдамі. Ян Рыдзіка — удзельнік мноства выстаў Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў, таксама мае за плячыма некалькі персанальных выстаў. З апошняй з іх — “Паданні Браслаўшчыны” — цяпер маюць магчымасць пазнаёміцца і пастаўчане.
Экспазіцыя складаецца з двух дзясяткаў карцін, на якіх паўстае гісторыя браслаўскага краю, занатаваная ў народнай памяці ў выглядзе легенд і паданняў. Многія паданні маюць пад сабой рэальную глебу: апавядаюць пра рэальна існаваўшых асоб або падзеі. Прыкладам можа служыць легенда пра Іказненскі замак, які быў узведзены Янам Сапегам пасля 1504 года; пра княгіню Алену, жонку Аляксандра Ягелончыка, якая атрымала Браслаў і навакольныя землі ў падарунак ад мужа ў 1501 годзе, і некаторыя іншыя. Але большасць фальклорных твораў народжана багатай фантазіяй сялян, якія з язычніцкіх часоў адушаўлялі прыроду, надзяляючы яе магічнымі ўласцівасцямі і насяляючы рознымі міфалагічнымі істотамі. Таму побач з панам, салдатам і селянінам на карцінах прысутнічаюць лесавік, чорт, вадзянік, русалка, звязаныя з тым ці іншым канкрэтным месцам: вёскай, возерам, лесам і г.д. Кожную сваю работу — а яны выкананы на даволі высокім прафесійным узроўні — мастак суправаджае тэкстам легенды, з якога становіцца зразумелай сутнасць убачанага на карціне.
“Паданні Браслаўшчыны” экспануюцца ў малой зале Дома рамёстваў. А па суседстве з імі, у вялікай зале, адкрылася выстава дыпломных і курсавых работ студэнтаў мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія займаліся і займаюцца на кафедрах методыкі выкладання выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Усяго работ каля 40: вышыўка, бацік, вязанне кручком, графіка і жывапіс. Кожная з іх па-свойму цікавая і яркая. Таму калі вырашыце наведаць “Стары млын”, не прамініце і гэту выставу.
Алена ШАПАВАЛАВА.
На здымку: фрагмент экспазіцыі “Паданні Браслаўшчыны”.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Палеская памылка Яўхіма Карскага
Подробнее Моўны фактар вызначаў на працягу дастаткова працяглага часу нацыянальную ідэнтыфікацыю насельніцтва па ўсім усходнееўрапейскім рэгіёне. Але, па-першае, ён не заўсёды быў кангеніяльным у


