Реклама: читаем и размышляем

Рэклама — не толькі рухавік прагрэсу, але для многіх і моцнадзейны раздражняльнік, асабліва калі раз-пораз назойліва перапыняе цікавую тэлеперадачу або фільм. Апошнім часам яна займае вялікае месца і ў нашай газеце, што, напэўна, выклікае незадаволенасць часткі чытачоў. Але рэдакцыя не мае права адмовіць рэкламадаўцам у размяшчэнні іх аб’яў. Трэба ўлічваць і тое, што менавіта дзякуючы росту выручкі ад рэкламы мы змаглі не павышаць падпісную цану на другі квартал, не зменіцца яна і да канца года.
Але сёння я хачу пагаварыць і пра іншае — якасць рэкламы, наша яе адчуванне, уменне давяраць або не. Звярніце ўвагу: у ніжнім левым вугле апошняй старонкі кожнага нумара напісана: аўтары матэрыялаў нясуць адказнасць за падбор і дакладнасць фактаў, рэкламадаўцы — за дакладнасць рэкламы. Вельмі важна чытаць рэкламу ўважліва і перш чым рабіць якія захады, дэталёва высветліць усе “падводныя рыфы”. Скажам, калі аб’яўляюцца скідкі на мэблю да 50%, то яны ж могуць быць і 10-15%, а то і яшчэ меншыя. Або банк прапануе крэдыты пад нізкі працэнт без прадастаўлення даведак і без паручыцеляў. Многія, не ўнікаючы ў тонкасці, бяруць іх. А вяртаць прыходзіцца… у два разы больш.
Змяшчалася ў “Пастаўскім краі” аб’ява “Паслуга “Аддзел кадраў”, у якой абяцаліся вакансіі і высокая (да 10 мільёнаў у месяц) зарплата. Рэкламадаўца (а гэта таварыства з абмежаванай адказнасцю “Інтэл-Страйд”) прадставіў рэдакцыі ліцэнзію, выдадзеную Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Пазней высветлілася, што людзі, якія званілі на ўказаны ў аб’яве нумар, працаўладкавацца так і не змаглі. Дарэчы, і ў самой аб’яве ўказвалася, што званок платны, і ў пачатку размовы (праўда, скорагаворкай) гучала: кошт адной хвіліны для фізічных асоб 25 тысяч рублёў, для арганізацый — 60 тысяч. Цікава, зыходзячы з чаго сфарміраваны такія цэны?
Адны, чуючы такія сумы, размову завяршалі хутка, другія, захопленыя перспектывай высокааплатнай работы, працягвалі яе і прагаворвалі немалыя сумы грошай. Каго вінаваціць у гэтым: рэдакцыю, што размясціла аб’яву, саміх сябе, што паддаліся “лахатрону”, або ўсё ж нядобрасумленную фірму? Таму я і паўтараю: чытайце рэкламу ўважліва і разважайце над ёй. Тады і непрыемнасцей удасца пазбегнуць.
Фаіна КАСАТКІНА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Наши фонтаны.
Подробнее Фонтаны — это всегда здорово! Фонтаны — это всегда красиво! Фонтаны — это всегда изысканно и роскошно! Короче: даешь фонтаны — много и разных!


