Маленькие, а уже исследователи (+фото)
Вялікія праблемы могуць паспяхова падымаць і маленькія навукоўцы. У гэтым упэўнены арганізатары пошукава-даследчай канферэнцыі сярод вучняў 3-4 класаў. Трэці год запар яна праводзіцца ў СШ №5 і збірае ўсё большую колькасць удзельнікаў.
На канферэнцыі, якая адбылася 21 сакавіка, прысутнічалі прадстаўнікі 17 устаноў адукацыі Пастаўшчыны — і гэта абсалютны максімум за час яе правядзення. Як ніколі шырокім было і кола пытанняў, якое цікавіла маленькіх навукоўцаў.
З-за вялікай колькасці работ іх прэзентацыі адбыліся на трох “пляцоўках”. Самай шматлікай аказалася секцыя “Праблемы, пастаўленыя сучасным жыццём”, меншымі — “Здаровы лад жыцця” і “Гісторыя і краязнаўства”. У кожнай групе адбыліся творчыя абароны работ.
Вучні аргументавана даказвалі непрадузятаму журы, як шкодна карыстацца мабільнымі тэлефонамі, як карысна чытаць, займацца каратэ, вырошчваць хатнія расліны… За кожнай распрацаванай тэмай — факты, лічбы, меркаванні. Адным словам, няпростая, але цікавая даследчая праца.
— Работа, якая праведзена вучнямі, вельмі карысная, — адзначыла арганізатар канферэнцыі, метадыст раённага аддзела адукацыі Наталля Уладзіміраўна Есьман. — Упэўнена, што мерапрыемства пашырыла далягляд школьнікаў, падарыла шмат новых ведаў. Спадзяюся, яны не спыняцца на дасягнутым і будуць у далейшым удзель-нічаць у такіх мерапрыемствах.
Кожны са школьнікаў атрымаў сертыфікат удзельніка канферэнцыі. У секцыі “Праблемы, пастаўленыя сучасным жыццём” перамогу святкавалі вучні СШ №4, якія прэзентавалі праект “Музыка ў маім жыцці”. Другіх месцаў прысуджана два: вучням Камайскай СШ за работу “Навагодняя прыгажуня” і СШ № 2 за даследаванне “Уплыў навыку чытання на паспяховасць вучняў”. Дыпломам трэцяй ступені адзначана работа “Мабільны тэлефон: сродак сувязі або цацка?” вучняў Дунілавіцкай школы.
Пераможцамі ў секцыі “Гісторыя і краязнаўства” журы прызнала даследаванне вучняў Варапаеўскай школы “Пра што расказваюць назвы вуліц нашага пасёлка”. “Срэбра” ў школьнікаў з Казлоўшчынскай СШ — за работу “Радаслоўная маёй сям’і”. Трэцяе месца заняло даследаванне вучняў СШ №1 “Мінулае і сучаснасць паперы”.
Найлепшай у катэгорыі “Здаровы лад жыцця” стала работа гуцкіх школьнікаў “Чаму карысная каша?”. Другое месца ў вучняў СШ № 3, якія прэзентавалі праект “Жавальная гумка: за або супраць”. “Бронза” дасталася курапольскім школьнікам — за работу “Каратэ: за або супраць”.
Але, як адзначылі арганізатары, абсалютна ўсе ўдзельнікі канферэнцыі выступілі годна. Падрыхтавацца да такога сур’ёзнага мерапрыемства, прымаць у ім удзел — гэта ўжо перамога.
Іна СНЯЖКОВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Игровые автоматы бесплатно: как играть в тестовые аппараты
Подробнее Профессионалы советуют новичкам, желающим безопасно освоить гемблинг, играть в демо-игровые автоматы. Такой софт доступен в качественных виртуальных казино и подразумевает бесплатный игровой процесс,


