Hello, Ирландия! В поставской СШ №3 отметили День Святого Патрика
Каб дакрануцца да культуры далёкіх краін, не трэба пераадольваць тысячы кіламетраў. Падарожнічаць можна і з дапамогай фантазіі. Гэта на ўласным прыкладзе прадэманстравалі вучні і настаўнікі СШ № 3, якія здзейснілі віртуальнае падарожжа ў Ірландыю і атрымалі шэраг яркіх эмоцый.
Штогод у школе праводзіцца тыдзень замежных моў і не перастае здзіўляць арыгінальнасцю, творчым падыходам. Яшчэ не сцерліся ўспаміны ад святкавання Хэлуіна і Раства (яны ладзіліся ў мінулыя гады), як “падаспела” новае шоу. Сёлета яно было прымеркавана да Дня Святога Патрыка — нацыянальнага свята Ірландыі, якое 17 сакавіка адзначаюць мільёны людзей ва ўсім свеце. Пастаўчане таксама дакрануліся да найлепшых традыцый гэтай веснавой урачыстасці.
…У актавай зале гучыць рытмічная ірландская музыка, старшакласніцы дружна вытанцоўваюць нязвыклыя для прысутных па. Свята пачынаецца.
З дапамогай слайдаў школьнікі расказваюць пра “віноўніка” мерапрыемства — Святога Патрыка. Даведваемся: галоўны апякун Ірландыі на самай справе ірландцам не быў. Нарадзіўся ён у V ст. н. э. у сям’і чыноўніка, жыў на захадзе Рымскай імперыі. Ва ўзросце 16 гадоў Патрыка выкралі піраты і прадалі ў рабства ў Ірландыю, там ён быў вымушаны пасвіць жывёлу. Праз 6 гадоў юнак здолеў збегчы з няволі, трапіў у Францыю, дзе жыў у манастыры і вывучаў рэлігію. Менавіта там да Патрыка прыйшло боскае адкрыццё, якое апавяшчала, што прызваннем яго жыцця з’яўляецца абарачэнне ірландцаў у хрысціянства.
Місія святога доўжылася каля 30 гадоў і была надзвычай паспяховай. Ён аб’ездзіў амаль усю Ірландыю, пабудаваў дзясяткі школ, цэркваў, манастыроў.
З часам дзень ушанавання Патрыка ператварыўся ў свята радасці і весялосці, а ў першую чаргу — вясны. Нездарма яго сімвалічным колерам (дарэчы, як і ўсёй Ірландыі) з’яўляецца зялёны. Менавіта ён пераважаў у адзенні школьнікаў і настаўнікаў, якія пастараліся не парушаць традыцый.
Пасля прагляду відэароліка пра гэта незвычайнае свята ў цэнтры ўвагі зноў аказаліся школьнікі. Апранутыя ў яркія касцюмы, яны спявалі на англійскай мове, зноў дэманстравалі ірландскія танцы — адным словам, заварожвалі экзатычнай для нас культурай.
— Падрыхтоўка да свята была вельмі карпатлівай і доўжылася не адзін месяц, — расказала адна з арганізатараў мерапрыемства, настаўніца англійскай мовы Людміла Савельеўна Пчалінцава. — Танцы развучыла Аксана Міхайлаўна Лушчык, у афармленні залы і школы вельмі дапамагла наша былая вучаніца, а сёння практыкантка, студэнтка 5 курса лінгвістычнага ўніверсітэта Кацярына Дзіляну, у прыгатаванні касцюмаў рупілася Алена Яўгеньеўна Грантоўская. Я шчаслівая, што побач ёсць такія таленавітыя энтузіясты, якія дапамагаюць увасабляць у жыццё самыя неверагодныя ідэі.
Людміла Савельеўна лічыць, што такія творчыя мерапрыемствы яшчэ больш матывуюць школьнікаў вывучаць замежную мову, выклікаюць цікавасць да яе. А гэта вельмі важна, бо з сёлетняга года выпускнікі сярэдніх школ Беларусі зноў будуць здаваць абавязковы экзамен па замежнай мове.
Абед у той дзень таксама быў асаблівым: у школьнай сталовай частавалі стравамі ірландскай кухні: супам, салатай, рагу, а таксама калканонам (бульбяным пюрэ, прыгатаваным па асаблівым рэцэпце). Меню было ўзгоднена са спецыялістамі “Каапгандлю № 2” райспажыўтаварыства.
— Атрымалася смачна і нядорага, — прызналася повар Людміла Іосіфаўна Пяткевіч. — Для мяне гэтыя стравы былі новымі, таму напярэдадні зрабіла іх дома. Абавязкова буду гатаваць іх і далей, здзіўляць родных і блізкіх. Мяркуючы па тым, як хутка пусцелі талеркі, можна смела зрабіць выснову — кулінарны эксперымент атрымаўся.
Закончылася мерапрыемства майстар-класам ірландскіх танцаў, падчас якога школьнікі даведаліся пра іх гісторыю, а таксама паспрабавалі свае сілы ў гэтым няпростым, але такім прыгожым мастацтве.
Тыдзень замежных моў прадоўжыўся да 15 сакавіка. У школе адбыліся шматлікія тэматычныя ўрокі, а таксама дзень англійскай літаратуры і тэатра. Раўнадушных не засталося.
Іна СНЯЖКОВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Игровые автоматы бесплатно: как играть в тестовые аппараты
Подробнее Профессионалы советуют новичкам, желающим безопасно освоить гемблинг, играть в демо-игровые автоматы. Такой софт доступен в качественных виртуальных казино и подразумевает бесплатный игровой процесс,


