События, которые вдохновляют. В Поставах состоялся рождественный утренник (+ фото)

— Толькі што мы сустракалі новы, 2013-ы, год. А што ж азначаюць гэтыя лічбы? Адказ такі: яны падзялілі гісторыю чалавецтва на два перыяды — да Раства Хрыстова і пасля Раства. І пажаданне само сабою напрошваецца, каб Хрыстос нарадзіўся ў кожным сэрцы і каб наша жыццё таксама падзялілася на ранейшае і тое, што наступіла з сённяшняга дня, каб мы сталі бачыць праблемы не толькі свае, але і сваіх блізкіх. І тады свет вакол нас зменіцца, — з такімі словамі да ўсіх, хто 7 студзеня сабраўся ў зале раённага Дома культуры, звярнулася выкладчык нядзельнай школы пры храме Свяціцеля Мікалая Цудатворца г.Паставы Ірына Уладзіміраўна Колесень.
Звіняць званы, гучыць трапар “Рождество Твое, Христе Боже наш…», гарыць Калядная зорка над своеасаблівым вертэпам, усталяваным на сцэне. Святочнае выступленне пачынаецца. Дзеці спяваюць песні, расказваюць вершы, паказваюць сцэнкі. І ажывае перад вачыма падзея, веліч якой натхняе. Мільёны людзей свету зноў і зноў звяртаюць да яе свае думкі.
…Выйшаў загад рымскага кесара Аўгуста: дзе б хто ні жыў, дзеля перапісу павінен пайсці ў тое месца, дзе некалі жылі яго продкі. Іосіф і Марыя паходзілі з роду цара Давіда, родным горадам якога быў Віфлеем. Туды яны і накіраваліся, але прыйшлі з некаторым спазненнем. У гасцініцы ўсе месцы былі ўжо заняты, таму пасяліліся ў хляве, які знаходзіўся ў пячоры. Менавіта тут у Прасвятой Дзевы Марыі і нарадзіўся сын. «Родился маленький Христос и миру улыбнулся, и Ангел радостный крылом чела Его коснулся. И засияли небеса, и зазвучали голоса: Христос родился, Христос родился, радуйтесь, радуйтесь!» Пакланіцца Богадзіцяці паспяшаліся пастухі, а з Усходу прыйшлі мудрацы, якія падарылі Яму золата, ладан і смірну. Расказалі дзеці і пра цара Ірада, якому вестка пра Збавіцеля не прынесла радасці, і ён загадаў забіць усіх немаўлят, што нарадзіліся ў Віфлееме.
— Сённяшняе свята ўсіх нас аб’ядноўвае, — сказаў, звяртаючыся да прысутных, настаяцель храма айцец Валерый. — Яно з’яўляецца працягам царкоўнай урачыстай службы. Мы, паслядоўнікі Хрыста, разумеем, што жыць трэба так, як вучыў Збавіцель свету, захоўваць Яго запаведзі: любіць бліжніх, быць міласэрнымі, тварыць дабро. І самае галоўнае — быць простымі, бо сын Божы нарадзіўся ў вертэпе, у яслях: ён заклікае быць сціплымі, пакорлівымі, лагоднымі. Як часта нам гэтага не хапае! У жыцці сустракаецца шмат складанасцей, нягод, калі з суседзямі не можам ужыцца або на рабоце з калегамі не знаходзім агульнай мовы. Гасподзь вучыць, каб мы ўмелі дараваць адно аднаму.
Бацюшка павіншаваў усіх з Раством Хрыстовым, пажадаў здароўя цялеснага і душэўнага і каб кожны з нас стаў бліжэй да Бога. А дзеля гэтага трэба быць падобнымі на дзяцей, вучыцца ў іх прастаце, любові, міласэрнасці. Святар падзякаваў усім, хто падрыхтаваў ранішнік і ўдзельнічаў у ім.
З віншавальнымі словамі да прысутных звярнуўся таксама старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Сяргеевіч Гутараў. Ён пажадаў усім моцнага здароўя, поспехаў, дабрабыту, быць чулымі, дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу.

Галіна ПІШЧ.
Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Новости о COVID-19 на утро 29 мая
Подробнее Источником информации выступает Министерство здравоохранения, которое предоставляет данные по эпидемии в стране.


