С вековым юбилеем, Софья Петровна!
Соф’я Пятроўна Хацяновіч (злева) з дачкой Глафірай Андрэеўнай Буцько.
У пашпарце Соф’і Пятроўны Хацяновіч з Варапаева датай нараджэння значыцца 30 студзеня 1913 года. Але калі я ўбачыла бабулю, была здзіўлена яе маладжавасцю, рухавасцю, выдатнай памяццю. Толькі гаварыць прыйшлося на вуха, бо яе падводзіць слых. Успаміны растрывожылі юбілярку. Жанчына расказвала пра жыццё і раз-пораз выцірала слёзы: час не загаіў балючыя душэўныя раны.
Ёй было сем гадоў, калі памёр бацька. Маці неўзабаве зноў выйшла замуж. У вялікай сям’і чужое дзіця не песцілі. І хоць па ўзросце дзяўчынка была яшчэ невялікай, служыла не толькі “прынясёнкай”, а таксама ва ўсім дапамагала па гаспадарцы. Калі падрасла, айчым стаў шукаць ёй багатага хлопца. Ды толькі бацькі заможных жаніхоў не жадалі ім беспасажніцы.
Калі пасватаўся ўдавец з траімі дзецьмі, дзевятнаццацігадовая Зоська дала згоду. Старэйшая мужава дачка была толькі на дзесяць гадоў маладзейшай за яе, і яны хутка падружыліся. Любоўю на любоў адказалі і двое малодшых. Усе звалі мамай. Яе Андрэй быў майстравым, гаспадарлівым, а самае галоўнае — добрым чалавекам. Маладая жонка нарадзіла яму яшчэ трох дзетак. На жаль, малодшы хлопчык памёр у два гады. Няма ўжо ў жывых і другога сына.
— Сям’я наша была вялікая, але забяспечаная, — расказвала Соф’я Пятроўна. — Не было той работы, якую б не ўмеў рабіць Андрэй: і боты шыў, і сталярнічаў. Жылі на хутары, мелі шмат зямлі, вялікі лес, трымалі пасеку, шэсць кароў, цялят, свіней, авечак, курэй, гусей. Пакуль не падраслі дзеці, на сенакос, жніво наймалі людзей. Муж шанаваў мяне, бярог. Ды толькі дзесяць гадкоў я пажыла за гаспадаром. У 1942 годзе мой чалавек моцна захварэў. А дзе было шукаць паратунку? Нямецкі доктар прапаноўваў зрабіць аперацыю. Пабаяліся. У 29 гадоў я засталася ўдавой, малодшаму сыну было толькі шэсць.
— Можа, каторая жанчына і апусціла б рукі, а наша мама толькі рукавы вышэй закасала, — гаварыла дачка Глафіра Андрэеўна Буцько. — Старэйшая Марыя стала ёй першай памочніцай. Плячо ў плячо яны ўсюды ішлі. Самі аралі, сеялі, касілі, жалі. А як мама ўдала кляпала касу — не кожны мужчына так сумее! Прала, ткала, шыла, вышывала. Я не памятаю, каб яна была не занятая. Ды і мы, малодшыя, ніякай работы не цураліся. Можа, часам і не хацелася, але разумелі, што трэба, маму шкадавалі. Самая цяжкая праца не страшная, а вось вайна!..
Хацяновічы ў той час жылі на Мядзельшчыне, у партызанскай зоне. Ніякага супакою не было ні днём, ні ноччу. Асабліва нацярпеліся, калі немцы сталі вывозіць людзей у Германію на прымусовыя работы. З іх сям’і солтыс запісаў Марыю. Але замест яе рашыла паехаць малодшая Юля, а Марыю пакінула маці ў памочніцы. Некаторыя ўцякалі з абозу, Юля пабаялася, бо бачыла, як немцы збівалі да смерці не толькі ўцекачоў, але і здзекаваліся з іх бацькоў. Пашкадавала родных і адправілася ў няволю.
— Так мы Юлечку больш і не ўбачылі, — усхліпвае жанчына. — У гаспадара яна працавала. Прышле вестачку, крыху напіша пра сябе і слёзы намалюе. Сумавала па нас. А вызвалілі іх амерыканцы — паехала з галандцам у чужую старану. Пазней напісала, што жыве ў Нідэрландах. Ды перапіска хутка абарвалася. Цяпер мы пра яе нічога не ведаем, можа, ужо жывой няма. Глядзім перадачу “Жди меня” і збіраемся пашукаць праз яе Юліных дзетак, унукаў.
— Мы з сярэдняй, Нінай, удзвюх засталіся, — расказвала Глафіра Андрэеўна. — Добра, што і яна ў Варапаеве. Часта бачымся, дапамагаем адна адной. І маме весялей. Некалі ў гэтым доме нас дзевяць чалавек жыло: я з мужам і двое сыноў, брат з жонкай і іх сынок, мама і бабуля. У старэйшых вучыліся быць дружнымі, саступаць адно аднаму. Колькі дабра мама зрабіла за свой век! Можа, таму і жыве доўга. Выпрабаванняў, цяжкасцей хапіла, а вось урачам асабліва не надакучала. Мясцовы доктар Зінаіда Кірылаўна Шаўчэнка часам зойдзе, ціск змерае — хоць у космас, паслухае сэрца — трапеча. Накапаю карвалолу — палягчэе. Мама сочыць за сабой, вельмі акуратная ва ўсім. Летам кожную нядзелю ў царкву хадзіла. Зімой слізкавата, таму радзей бывае. Хоча мне чым дапамагчы, таму бульбу пачысціць, посуд бярэцца мыць. Не перашкаджаю. Летась яшчэ агароды палола. Не можа яна без справы.
— Добра мне цяпер жыць, — разважала стогадовая юбілярка. — Глаша клапоціцца, як пра малую. Ёсць хлеб, і да хлеба ўсяго хапае, спакойна, мірна. А вайна і цяпер часта сніцца. Немцы, адступаючы, палілі вёскі, забіралі жывёлу, касілі жыта і авёс на корм коням. У галодным 1946-ым блін з асакі быў смакатой, заціркі раз у дзень паесці — радасць. А пачалася калектывізацыя — як цяжка было расставацца з нажытым! У калгасе за гірсу працавалі. Таму збірала грыбы, сушыла, у Ленінград вазіла прадаваць, там дочкам абновы купляла. А мне, удаве, яшчэ некаторыя і заздросцілі. Бульбу кралі, хлеб. Праца нас ратавала. І песня. Як жа я любіла спяваць! У радасці і ў горы, у полі і ў лесе, у гасцях і дома.
Жыццю С. П. Хацяновіч вучылася не па кнігах, прырода надзяліла яе мудрасцю. А ва ўсіх выпадках яна кіравалася Божымі запаведзямі. Што толькі ні давялося перажыць за сто гадоў! Але Соф’я Пятроўна ніколі не траціла аптымізму, сілы духу, веры і надзеі. Такой застаецца і цяпер. Выйшла мяне праводзіць — праверыла, ці добра паліты хатнія кветкі, як нацеплена печка, падышла да партрэта мужа, заглянула ў яго вочы, уздыхнула і, напэўна, у чарговы раз адкрыла яму сваё сэрца.
Анна АНІШКЕВІЧ. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Новости о COVID-19 на утро 29 мая
Подробнее Источником информации выступает Министерство здравоохранения, которое предоставляет данные по эпидемии в стране.


