Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В Мосаре вспоминают ксендза Юзефа Бульку

В Мосаре вспоминают ксендза Юзефа Бульку


Тры гады таму ў адной з мінскіх бальніц адышоў у вечнасць ксёндз Пралат Юозас Булька, які на працягу многіх гадоў нёс сваё служэнне ў мосарскай парафіі Віцебскай дыяцэзіі.

Ксёндз Юозас Булька спачатку аднавіў касцёл і разам з вернікамі зрабіў адмысловы парк перад касцёлам, навёў парадак на могілках, і адбудаваў 14 стацый Крыжовага шляху – Мосарскую Кальварыю. Апроч гэтага ксёндз Пралат Юозас Булька пабудаваў касцёл у Варапаеве, больш за 100 прыдарожных фігурак і крыжоў, шмат гротаў Маці Божай. Дзякуючы яму Мосар сталі называць “Беларускай Венэцыяй”.

У кастрычніку 2008 году у Літве адбыўся “паклёп” на ксяндза, які моцна падарваў ягонае здароў’е.

Нажаль ксёндз Юозас Булька, які на працягу многіх гадоў нёс сваё служэнне ў мосарскай парафіі адышоў у вечнасць 9 студзеня 2010 года. Ён прапагандаваў здаровы лад жыцця, шмат зрабіў у справе барацьбы з алкагалізмам. Так у Мосары прадстаўнікамі клубаў ананімных алкаголікаў з Беларусі, Латвіі і Літвы была створана Алея цвярозасці. Шмат намаганняў прыкладаў ксёндз Юозас Булька і на добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол касцёла.

У 2005 годзе ксёндз Юозас Булька стаў першым каталіцкім святаром, які быў узнагароджаны прэміяй «За духоўнае адраджэнне». У 2006 годзе ўказам прэзыдэнта ксёндз Булька быў узнагароджаны медалём Францішка Скарыны за ўмацаванне духоўных каштоўнасцяў і прапаганды здаровага ладу жыцця.

Вось і ў гэтым годзе мы молімся за памерлага ксяндза Пралата. Маліцца за яго будзем заўсёды… Памяць пра яго жыве ў нашых сэрцах і малітвах. Вялікую спадчыну заставіў нам гэты чалавек высакароднага сэрца, таму вернікі заўсёды з удзячнасцю, светлай памяццю і малітвай ушаноўваюць свайго душпастыра – ксяндза Пралата.

Ксяндза Юозаса шмат хто памятае, як добрага, чулага і адданага душпастыра. Малітоўная лучнасць у дзень спачыну дазваляе нам трываць у духоўнай сувязі з ім. Маем надзею і веру, што сустрэнемся потым з ім ў Нябеснай Айчыне.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Падрабязная інфармацыя на сайце:

http://mosar.vickyblog.com

Кс. Аляксей Юркайць

/Адміністратар парафіі Мосар/

Ксёндз Юозас Булька нарадзіўся ў 27 снежня 1925 года ў Новасвянцянскім (Швянчоняляйскім) раёне ў в. Рыпайчай у сям’і селяніна. Да 1952 года працаваў пасля вайны у прыватным сямейным маёнтку. Закончыў 6 класаў Кірдзейкскай пачатковай школы. Потым пераехаў у Вільню, дзе працягнуў навучанне ў вячэрняй школе і працаваў.

У 1958 годзе скончыў Віленскую сярэднюю школу працоўнай моладзі №8. З 1960 года па 1980 год працаваў на віленскай фабрыцы электрычных лічыльнікаў.

Пасля таго, як сышоў на пенсію ён ў канцы 1980-х гадоў, пачаў працаваць пры касцёле Беззаганнага пачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вільні кветкаводам і завочна вучыцца ў духоўнай семінарыі. Прыняў святарскае пасвячэнне з рук ксяндза біскупа Рамана Анджыеўскага ва Влоцлавке 5 лістапада 1987 года.

Спачатку кс. Юозас дапамагаў у парафіі Майцягальскага касцёла Віленскага раёна, і хутка ён прыбыў у Беларусь і распачаў працу ў парафіі святой Ганны ў в. Мосар.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой