В Воропаево прошла своя «Минута славы»
Гэты праект — адзін з самых любімых для тэлегледачоў. Свае таленты ў ім дэманструюць людзі розных узростаў і прафесій. Нешта падобнае задумалі правесці і ў Варапаеве.
— Многія ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці нашага Дома культуры даўно з поспехам выступаюць не толькі ў Варапаеве, але і на раённай сцэне, — расказвала дырэктар Юлія Галяш. — Яны маюць шматлікія ўзнагароды і званні. Але ведаю, што ёсць у пасёлку яшчэ і не раскрытыя таленты. Таму і кінула кліч на ўдзел у “Мінуце славы”. Жадаючых прадэманстраваць свае здольнасці аказалася нямала. Таму папярэдне прыйшлося праводзіць кастынг. У заключным канцэрце прынялі ўдзел 15 намінантаў. А аб’ядноўвае іх любоў да песні, музыкі, танца.
У тую нядзелю зіма паказала свой суровы нораў: завываў моцны вецер, замятала дарогі. Здавалася, што з дому людзі будуць выходзіць толькі па самай вялікай неабходнасці. Тым не менш глядзельная зала Варапаеўскага гарпасялковага Дома культуры была поўнай, некаторым нават не хапіла крэслаў. Перад пачаткам канцэрта гледачы атрымалі спіс удзельнікаў. Пасля выступлення трэба было прагаласаваць за таго, чыё выступленне найбольш спадабалася.
Адкрывалі канцэрт самыя юныя ўдзельнікі — выхаванцы дзіцячага садка. Уяўляю, колькі старання прыклала музычны кіраўнік Таццяна Балай, каб дзеткі так удала станцавалі. Праявілі актыўнасць вучні музычнай школы. Мікіта Залецкі, які першы год займаецца па класу акардэона, іграў на сваім любімым інструменце. Саша Баршчэўская выйшла на сцэну са сваёй настаўніцай С. А. Шыкавец.
Доўга не змаўкалі апладысменты пасля выступлення сям’і Іваніных: Леанід Іванавіч спяваў і іграў на гітары, на раялі яму акампаніравала жонка Любоў Іванаўна. Ірына Францаўна Шымук выйшла на сцэну з дачкой Вікторыяй і сынам Дзянісам. У іх выкананні прагучала песня “Сямейны альбом”. Хораша спявалі юныя салісткі Крысціна Багушэвіч, Ірына Яршонак, Насця Варабей, вакальная група музычнай школы “Завалінка”. Зачаравалі музыкай трыо “Адажыо” і дуэт Алесі Балай і Дзіяны Ходан, якія ў чатыры рукі сыгралі песню “Усмешка”. У жанры танца выступілі два калектывы старшакласнікаў.
Авацыі выклікаў брэйк-данс у выкананні групы “Ультыматум”. Падчас танца хлопцы прадэманстравалі сілу, спрыт, дакладную каардынацыю рухаў, пачуццё рытму. Заключным было выступленне групы сацыяльных работнікаў: Алеся Ходан у гумарыстычнай вершаванай форме расказвала пра жыццё падапечных і абавязкі сацработнікаў, а Людміла Валадзько, Ірына Кобзік і Іна Пісарык паказалі на гэту тэму інсцэніроўку. Жанчыны прадэманстравалі сапраўдны артыстызм. Іх выступленне было і гумарыстычным, і павучальным — пажылым, асабліва адзінокім людзям патрэбны ўвага і добрае слова.
Складана прыйшлося журы ў складзе старшыні Варапаеўскага пасвыканкама А. Я. Аліхвера, дырэктара музычнай школы В. П. Жагулы, загадчыцы бібліятэкі Н. Г. Маляўка, старшыні прафкамітэта дыстанцыі пуці В. Я. Ушкур, настаўніка мясцовай школы М. А. Атрахімовіча. Пакуль яны падводзілі вынікі, перад прысутнымі выступілі вядомыя не толькі ў Варапаеве, але і раёне самадзейныя артысты: баяністы мясцовай музычнай школы пад кіраўніцтвам настаўніцы Тамазанавай, група “Акцэнт” пасялковага Дома культуры, Аляксандр Мычко, Ірына Гетнікава, Аляксандр Іванін і іншыя варапаеўскія зоркі.
Інтрыгуючым было падвядзенне вынікаў. Дыпломамі ўзнагародзілі ўсіх удзельнікаў. Трэцяе месца журы прысудзіла дуэту акардэаністаў у складзе Сашы Баршчэўскай і С. А. Шыкавец, другое — групе “Ультыматум. Ёй жа выпаў і прыз глядацкіх сімпатый. Першынство нечакана для сябе заваявалі сацыяльныя работнікі.
— Калі памятаеце, галоўная ўмова тэлевізійнага праекта “Мінута славы” — гэта тое, што талент і здольнасці, якія хоча прадэманстраваць удзельнік шоу, не павінны быць яго прафесіяй, — гаварыў старшыня журы Аляксей Ягоравіч Аліхвер. — Гэтым кіраваліся і пры правядзенні кастынгу і пры падвядзенні вынікаў. Сацыяльныя работнікі ўпершыню выступалі на сцэне. Дэбют атрымаўся ўдалым і перамога заслужанай. Малайцы хлопцы брэйк-дансісты! Сёння мы адкрылі новыя варапаеўскія зоркі, і я ўпэўнены, што многія з іх у будучым заявяць пра сябе на больш высокім узроўні. Кожнаму з іх жадаю поспехаў.
Цёплую святочную атмасферу стварылі вядучыя вечара дырэктар Дома культуры Юлія Галяш і настаўніца Варапаеўскай музычнай школы Ірына Гетнікава.
— Любое мерапрыемства ў нашым Доме культуры праходзіць вельмі цікава, — гаварылі пазней гледачы. — У кожным ёсць свая “изюминка” і свае сюрпрызы, штосьці новае. Таму, нягледзячы на мяцеліцу і мароз, людзі прыйшлі на канцэрт. Дзякуй культработнікам за іх старанную працу, энтузіязм, творчасць.
Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Як шляхта каляды спраўляла
Подробнее Аж да 18 стагоддзя галоўным зімовым святам у беларусаў былі Каляды. Выраз жа “Новы год” не ўжываўся беларусамі аж да эпохі Асветы, гэта значыць, да другой паловы 18 стагоддзя...


