Бассейн в детском саду «Криничка» открыт!
Вось і мінулі калядныя і навагодняе святы. Шмат радасці, весялосці і падарункаў прынеслі яны дзецям і дарослым. Кожнаму ёсць што ўспомніць. Асабліва яркія, незабыўныя ўражанні засталіся ў хлопчыкаў і дзяўчынак, выхавальнікаў, іншых педагогаў і работнікаў дзіцячага сада “Крынічка”, што ў мікрараёне вуліцы Юбілейнай у Праставах. Пачатак 2013 года для іх азнаменаваўся адкрыццём плавальнага басейна. Радасць гэтай падзеі разам з выхаванцамі, усім калектывам раздзялілі старшыня райвыканкама В. С. Гутараў, яго намеснік Ю. М. Кісялёў, начальнікі аддзелаў выканаўчага камітэта: фінансавага — Л. М. Шэцка, фізічнай культуры, спорту і турызму — В. А. Захарэвіч, адукацыі — А. Я. Кашырын.
— Кіраўніцтвам краіны перад мясцовымі органамі ўлады пастаўлена задача рабіць усё для таго, каб дзеці ў Беларусі актыўна далучаліся да заняткаў фізкультурай і спортам, ужо ў малым узросце навучыліся плаваць, — адзначыў у сваім прывітанні В. С. Гутараў. — У выхаванцаў сада №1 такая магчымасць з’явілася. Падарунак дзецям каштаваў амаль 600 мільёнаў рублёў, але яго вартасць і значнасць у іншым. Плаванне будзе яшчэ больш умацоўваць іх здароўе, загартоўваць фізічна, а гэта самае галоўнае для бацькоў і грамадства. Цяпер трэба распрацаваць механізм, які дазволіць наведваць басейн хлопчыкам і дзяўчынкам з іншых дзіцячых устаноў. Набыўшы тут першапачатковыя навыкі, яны ў далейшым змогуць займацца плаваннем, удасканальваць сваё майстэрства ў басейнах фізкультурна-аздараўленчых комплексаў па вуліцах Савецкай і Станкевіча, дастойна выступаць на спаборніцтвах розных узроўняў.
Словы шчырай удзячнасці гасцям адрасавалі загадчыца дзіцячага сада Л. Я. Канчаніна, маці выхаванца С. В. Недзведзь. Яны падкрэслілі, што падзея, якой чакалі, нарэшце стала явай і дазволіць узняць фізкультурна-аздараўленчую работу яшчэ на вышэйшы ўзровень. tc «Словы шчырай удзячнасці гасцям адрасавалі загадчыца дзіцячага сада Л. Я. Канчаніна, маці выхаванца С. В. Недзведзь. Яны падкрэслілі, што падзея, якой чакалі, нарэшце стала явай і дазволіць узняць фізкультурна-аздараўленчую работу яшчэ на вышэйшы ўзровень. »
Дарэчы, нядаўна калектыў “Крынічкі” ўдзельнічаў у рэспубліканскай акцыі “Алімпізм і моладзь”, якая праходзіла ў Паставах, і ўдастоены спецыяльнага сертыфіката Нацыянальнага алімпійскага камітэта, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый. Іх прадстаўнікі высока ацанілі работу па захаванні і ўмацаванні здароўя дзяцей, якая праводзіцца ў садку, адзначылі яе сістэмнасць, пераемнасць, укараненне ў практыку новых метадаў і тэхналогій. Дзіцячы сад з’яўляецца удзельнікам абласнога творчага праекта, сутнасць якога ў тым, каб з улікам новых магчымасцей і распрацовак яшчэ больш садзейнічаць аздараўленню, фізічнаму развіццю выхаванцаў. Цяпер у гэтым ім дапамогуць і заняткі ў басейне. Вучыцца плаваць будзе больш за 200 дзяцей малодшай, сярэдняй і старэйшай узроставых груп.
Адноўленыя пасля 20-гадовага перапынку басейн, а таксама раздзявалка, душ і іншыя памяшканні не параўнаць з тымі, што былі ў 90-ых гадах мінулага стагоддзя. Для іх абуладкавання выкарыстаны сучасныя матэрыялы, заменены сістэма ацяплення, іншыя камунікацыі. Зманціравана высокатэхналагічнае абсталяванне для ачысткі, падагрэву і падрыхтоўкі вады, якое цалкам адпавядае санітарна-гігіенічным і экалагічным патрабаванням.
Адкрыццё басейна ў садзе стала святам. Першымі прадэманстравалі ў ім паказальнае выступленне Пеця Трава, Даша Селядцова, Жэня Авін, Марат Пахомчык і Аня Мілта.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Новости о COVID-19 на утро 29 мая
Подробнее Источником информации выступает Министерство здравоохранения, которое предоставляет данные по эпидемии в стране.


