Отдохнули сказочно!
29 снежня ў славутай сядзібе Зюзі Паазерскага сабраліся выпускнікі 2012 года, якія прыбылі на сваё першае рабочае месца ў Пастаўскі раён.
Рэзідэнцыю наведалі 42 маладыя работнікі — прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый з усяго раёна. Разам з імі былі намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў, начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела Уладзімір Зіноўевіч Гутар, начальнік аддзела па справах моладзі Наталля Мечыславаўна Субко і першы сакратар райкама БРСМ Іна Аляксандраўна Кацейка. Менавіта яны паклапаціліся, каб мерапрыемства пакінула найлепшыя ўражанні.
Маладыя спецыялісты сталі ўдзельнікамі яркага тэатралізаванага прадстаўлення, для іх была арганізавана экскурсія па сядзібе, дыскатэка з забаўляльнымі конкурсамі, падрыхтаваны пачастункі. Настрой стваралі сабе і самі. Так, маладыя работніцы АДРАЦ “Ветразь” паказалі жартоўную візітку, а педагог-арганізатар СШ № 3 Наталля Касцецкая прадэманстравала свае вакальныя здольнасці.
— Адпачылі казачна, — падзялілася ўражаннямі юрысконсульт ААТ “Навасёлкі-Лучай” Святлана Каладзяжная. — На сустрэчу ехала з вялікай цікаўнасцю — наведаць сядзібу Зюзі Паазерскага ніяк не атрымлівалася, хоць і жыву недалёка — у Паставах. Эмоцыі ад мерапрыемства — толькі пазітыўныя. Сустрэла шмат сваіх знаёмых, сяброў, з якімі вучылася. Усе разам весела пакарагодзілі, паспявалі, патанцавалі ў кампаніі Дзеда Мароза, загадалі жаданні.
Нязмушаная абстаноўка выдатна спрыяла новым знаёмствам і працягу старых — маладыя работнікі сустрэліся ўжо другі раз за год. Першае, больш афіцыйнае мерапрыемства з іх удзелам, адбылося ў верасні. Тады перад спецыялістамі выступілі прадстаўнікі раённай улады, кіраўнікі і спецыялісты арганізацый і прадпрыемстваў раёна.
Новыя нагоды сустрэцца зноў яшчэ абавязкова будуць. Адна з бліжэйшых — конкурс прафесійнага майстэрства маладых спецыялістаў “Шлях да поспеху-2013”, правядзенне якога запланавана сёлета.
Іна СНЯЖКОВА. Фота Іны Кацейкі.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Як шляхта каляды спраўляла
Подробнее Аж да 18 стагоддзя галоўным зімовым святам у беларусаў былі Каляды. Выраз жа “Новы год” не ўжываўся беларусамі аж да эпохі Асветы, гэта значыць, да другой паловы 18 стагоддзя...


