Кто в тереме живёт? В Поставах открылось новое кафе
У апошні дзень 2012 года ў мікрараёне пятага гарадка адбылося афіцыйнае адкрыццё аб’екта прыдарожнага сэрвісу — кафэ “Церамок”. У ёй прынялі ўдзел старшыня райвыканкама В. С. Гутараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў В. П. Арэхаў, старшыня праўлення райспажыўтаварыства Р. А. Леўкавец, іншыя работнікі сістэмы спажывецкай кааперацыі Пастаўшчыны.
Пераступіўшы парог кафэ, падалося, што трапіў у … старажытнасць. Драўляныя сцены і столь, лесвіца і прыступкі, сталы, лавы і крэслы з разьбой, незвычайнай формы залы для наведвальнікаў, свяцільнікі, уманціраваныя ў драўляныя брусы, розныя ўзорыстыя фігуры — усяго і не пералічыш.
— У такім прыгожым месцы, у акружэнні стромкіх сосен павінен быў з’явіцца менавіта такі аб’ект, — адзначыў старшыня праўлення райспажыўтаварыства Р. А. Леўкавец. — Ён цалкам драўляны, за выключэннем прыбудовы, дзе размяшчаюцца кухня і падсобныя памяшканні. У афармленнні бара, інтэр’ера залаў таксама выкарыстана экалагічна чыстая драўніна. Створаная абстаноўка нават за непрацяглы час аказвае на чалавека пазітыўнае ўздзеянне, вяртае ў дамы бацькоў і дзядоў, дзе, вядома, усё выглядала прасцей, але дрэва і сагравала, і лячыла.
Звонку будынак кафэ здаецца невялікім. Але ва ўнутранай планіроўцы з карысцю выкарыстаны кожны квадратны метр як на першым паверсе, так і на другім. Пяць залаў рознай велічыні гатовы прыняць 80 чалавек. Тут могуць адначасова адпачываць як некалькі сяброў, сямейных пар, так і большыя кампаніі.
— Кафэ “Церамок” з’яўляецца прадпрыемствам харчавання прыдарожнага сэрвісу, — падкрэсліла намеснік дырэктара філіяла “Каапгандаль №2” К. М. Красоўская. — З улікам гэтага будзе складацца меню. Але мы разлічваем, што яго паслугамі ахвотна будуць карыстацца і жыхары пятага гарадка, мікрараёна вуліцы Юбілейнай, іншыя пастаўчане. Дарэчы, дзясяткі іх ужо пабывалі тут і засталіся задаволеныя стравамі, абслугоўваннем, спакойнай абстаноўкай. У працэсе будзем удасканальваць сваю работу, вывучаць попыт кліентаў — і дарослых, і дзяцей.
— У вобласці пад назвай “100” распрацавана і ажыццяўляецца праграма будаўніцтва аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу, — адзначыў старшыня райвыканкама В. С. Гутараў. — Прыемна, што сёння адзін з такіх аб’ектаў здалі нашы кааператары. Да будаўніцтва і абсталявання кафэ кіраўніцтва райспажыўтаварыства падышло творча, нестандартна. Лічу, што гэта вельмі добры навагодні падарунак жыхарам мікрараёна, дзе пражывае каля чатырох тысяч чалавек. Перакананы, што з цягам часу аб’ект стане прыцягальным і для тых, хто праязджае па дарозе рэспубліканскага значэння на Браслаўшчыну, у бок граніцы з Латвійскай Рэспублікай або ў адваротным напрамку. У гэтым годзе будзе адкрыты і парадуе транзітнікаў і прыватны аб’ект прыдарожнага сэрвісу ў Калееўцах. Увогуле, раённы выканаўчы камітэт падтрымлівае інвестараў любой формы ўласнасці, зацікаўленых у тым, каб яны больш актыўна будавалі на Пастаўшчыне аб’екты рознага прызначэння. У мінулым годзе, напрыклад, у раёне было асвоена больш за 320 мільярдаў рублёў капітальных укладанняў, што дазволіла выйсці на адну з перадавых пазіцый на Віцебшчыне. У 2013 годзе будаўнічая праграма не менш напружаная.
Што тычыцца кафэ “Церамок”, то ў цёплы перыяд года тут будзе працаваць адкрытая тэраса з пасадачнымі месцамі. Многае плануецца зрабіць па добраўпарадкаванні тэрыторыі, абсталяванні гульнёвых пляцовак для дзяцей. Як адзначыў кіраўнік кааператараў раёна Р. А. Леўкавец — ён жа галоўны архітэктар і дызайнер аб’екта — гэта месца будзе адпавядаць сваёй казачнай назве.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Як шляхта каляды спраўляла
Подробнее Аж да 18 стагоддзя галоўным зімовым святам у беларусаў былі Каляды. Выраз жа “Новы год” не ўжываўся беларусамі аж да эпохі Асветы, гэта значыць, да другой паловы 18 стагоддзя...


