Как будут решаться вопросы финансового обеспечения в новом году?

На календары — першыя дні 2013-га. Пачынаецца новы год, і з ім усе мы звязваем новыя мары і надзеі, асабістыя і працоўныя планы. Ёсць яны і ў фінансавых работнікаў раёна, якія заўтра аднымі з першых адзначаць прафесійнае свята. Напярэдадні яго карэспандэнт “ПК” Алена Шапавалава сустрэлася з начальнікам фінансавага аддзела райвыканкама Л. М. ШЭЦКА, каб распытаць пра тое, як вырашаліся і будуць вырашацца пытанні фінансавага забеспячэння на Пастаўшчыне.
Людміла Мар’янаўна, якім быў 2012 год для сацыяльна-эканамічнага комплексу раёна і саміх фінансістаў?
— Для нас — няпростым, бо шмат сіл і ўвагі прыйшлося накіраваць на тое, каб пераадолець наступствы эканамічнага крызісу, падтрымаць галіны сацыяльнай сферы і эканомікі. Для раёна таксама цяжкім, але паспяховым. Летась у бюджэт прыцягнута дадаткова 17,1 млрд рублёў даходаў. Усяго ж у яго паступіла падаткаў і непадатковых плацяжоў на суму 114 млрд рублёў, што на 18% перавышае першапачаткова зацверджаны план. Галоўнымі крыніцамі фарміравання даходнай часткі бюджэту былі і застаюцца падаходны падатак, падаткі на дабаўленую вартасць, прыбытак і ўласнасць.
— Куды накіроўваліся асноўныя грашовыя патокі, і хто быў галоўным іх “пастаўшчыком” у бюджэт?
— Пераважную большасць падатковых паступленняў — 78,4% — забяспечваюць юрыдычныя асобы. За кошт індывідуальных прадпрымальнікаў сфарміравана 8,8%, фізічных асоб — 8,9% усіх паступленняў. Сярод асноўных бюджэтаўтваральных плацельшчыкаў можна вылучыць Пастаўскі мэблевы цэнтр і малаказавод, яны “паклалі” ў раённую “скарбонку” адпаведна 7,5 і 5,1 млрд рублёў, што складае 7,0% і 4,8% ад усіх падатковых паступленняў за год. Немалая роля ў папаўненні даходнай часткі раённага бюджэту належыць сельскагаспадарчым прадпрыемствам, якія забяспечваюць своечасовае пагашэнне выдадзеных раней бюджэтных пазык і займаў. У 2012 годзе найбольш адказна аднесліся да ліквідацыі запазычанасці ААТ “Навасёлкі-Лучай”, “Хацілы-агра”, “Камайскі-агра”, філіял “Нафтазаводмантаж-агра”.
Прыярытэтамі бюджэтаў мінулага і гэтага года былі і застаюцца ўтрыманне і развіццё сеткі ўстаноў сацыяльна-культурнай сферы, фінансаванне мерапрыемстваў па сацыяльнай палітыцы і падтрымцы насельніцтва раёна. Нягледзячы на складанасці з фінансаваннем, летась нам удалося забяспечыць не толькі бягучае ўтрыманне сацыяльнай сферы, але і ўмацаваць яе матэрыяльна-тэхнічную базу. На гэта з раённага бюджэту накіравана каля 8 млрд рублёў.
Так, на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя накіравана 3253 млн рублёў, з іх на бягучы рамонт — 1446 млн, капітальны рамонт двух ліфтаў цэнтральнай райбальніцы — 767 млн, набыццё абсталявання і інвентару — 1040 млн рублёў. Таксама адрамантаваны харчблокі Пастаўскай ЦРБ і Варапаеўскай раённай бальніцы, часткова праведзены рамонты ў паліклініцы і стацыянарах №1 і №2 ЦРБ, пачаты рамонт наркалагічнага аддзялення. У Лучайскім, Вярэнькаўскім і Лукашоўскім ФАПах заменены вокны і сістэмы ацяплення. Набыты дзве машыны хуткай медыцынскай дапамогі.
На капітальныя і бягучыя рамонты ўстаноў культуры зрасходаваны 441 млн рублёў. За гэтыя грошы праведзена мадэрнізацыя кацельняў Варапаеўскага гарадскога і Дунілавіцкага сельскага Дамоў культуры, Лукашоўскага сельскага клуба, адрамантаваны Палескі сельскі клуб. Працягваецца капітальны рамонт кінатэатра “Радзіма”, на які летась выдаткавана 550 млн рублёў. А ўсяго на гэтым аб’екце асвоена 709 млн рублёў бюджэтных грошай.
3,1 млрд рублёў выдаткавана летась на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі раёна. З іх на бягучы рамонт — 2,3 млрд, на набыццё мэблі, абсталявання і інвентару, пасцельных рэчаў — 0,4 млрд рублёў. Набыты аўтобус коштам 410 млн рублёў для падвозу вучняў у Дунілавіцкую дзіцячы сад-сярэднюю школу.
— А якая работа праводзілася па аптымізацыі і эканоміі бюджэтных расходаў?
— На працягу шэрага гадоў гэтым пытанням надаецца асаблівая ўвага. У 2012 годзе Віцебскім аблвыканкамам былі даведзены заданні па аптымізацыі сеткі бюджэтных устаноў, якія цалкам выкананы. Па прычыне малой колькасці вучняў закрыта Целякоўская базавая школа. Такі ж лёс напаткаў Полаўскі сельскі клуб. Кожнай установай, якая фінансуецца з бюджэту, і арганізацыяй, што атрымлівае субсідыі, распрацаваны комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на эканомію дзяржаўных сродкаў. Гэта прыцягненне пазабюджэтных крыніц фінансавання, развіццё розных відаў платных паслуг, забеспячэнне зніжэння спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў і іншыя мерапрыемствы, якія дазволілі летась зэканоміць 3,5 млрд рублёў бюджэтных сродкаў. Работу па аптымізацыі і эканоміі будзем працягваць і сёлета, бо рэзервы па дадзеных кірунках яшчэ ёсць.
— На што ў першую чаргу звернута ўвага пры фарміраванні раённага бюджэту на 2013 год?
— Сёлета пастаўлена задача захаваць збалансаванасць і доўгатэрміновую ўстойлівасць бюджэтнай сістэмы з улікам дасягненняў макраэканамічнай стабільнасці. Асаблівасцямі бюджэту гэтага года з’яўляюцца максімальная мабілізацыя даходаў за кошт росту эканомікі, збалансаванасць расходаў з даходамі на ўсіх узроўнях, сацыяльная накіраванасць, стварэнне рэзервовых фондаў для сацыяльнай стабільнасці. Яго якаснае выкананне будзе залежаць ад эканамічнага росту і эфектыўнасці работы рэальнага сектара эканомікі раёна, рацыянальнага выкарыстання дзяржаўных сродкаў ва ўсіх сферах.
— Якія крыніцы папаўнення бюджэту будуць найбольш актыўна распрацоўвацца?
— Акцэнт зроблены на прыцягненне непадатковых даходаў. Гэта даходы ад размяшчэння часова свабодных сродкаў бюджэту на дэпазітных рахунках банкаў, ад аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу і аграэкатурызму, размяшчэння вонкавай рэкламы, правядзення аўкцыёнаў па продажы зямельных участкаў або права іх арэнды, павышэння эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўнай маёмасці, даходы ад выкарыстання права па павелічэнні ставак па падатках на ўласнасць, паступленні ад прадпрыемстваў-пазыкаатрымальнікаў па выдадзеных раней пазыках і іншыя. Чакаецца, што сума дадатковых паступленняў па названых плацяжах павінна скласці больш за 14 млрд рублёў.
— Людміла Мар’янаўна, прафесійнае свята, якое сустрэнеце заўтра, — добрая нагода расказаць пра людзей, што працуюць у аддзеле.
— Усяго ў нас 10 спецыялістаў. За апошнія гады калектыў істотна абнавіўся, прыйшлі новыя актыўныя работнікі, якія з веданнем справы прыступілі да выканання сваіх абавязкаў. Супрацоўнікам аддзела ўласцівы скрупулёзнасць, адказнасць і мэтанакіраванасць. А ў першую чаргу гэтымі якасцямі валодаюць мае намеснікі Н. П. Аліхвер і А. В. Падгайская.
Карыстаючыся магчымасцю, хачу павіншаваць усіх фінансістаў са святам, пажадаць ім удачы і поспехаў у прафесійнай дзейнасці, моцнага здароўя і дабрабыту. Свае віншаванні адрасую таксама ветэранам фінансавага аддзела, калегам з сістэмы дзяржаўнага кіравання, бюджэтных арганізацый і падатковых органаў, банкаўскім работнікам, якія плённа і эфектыўна супрацоўнічалі з намі на працягу года.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Як шляхта каляды спраўляла
Подробнее Аж да 18 стагоддзя галоўным зімовым святам у беларусаў былі Каляды. Выраз жа “Новы год” не ўжываўся беларусамі аж да эпохі Асветы, гэта значыць, да другой паловы 18 стагоддзя...


