В Поставах подведены итоги смотра-конкурса на лучшую подготовку к новогодним праздникам
Напярэдадні Новага года ў раённым выканаўчым камітэце адбыліся падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў гарадскога агляду-конкурсу на лепшую падрыхтоўку да навагодніх свят.
Агляд-конкурс праводзіўся з 10 па 30 снежня па чатырох намінацыях: сярод прадпрыемстваў і арганізацый, аб’ектаў сацыяльнай сферы, cферы абслугоўвання і прыватных прадпрымальнікаў. Падводзячы яго вынікі, намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў адзначыў, што пастараліся ўсе. Сёлета ў святочным афармленні з’явілася нямала новых элементаў і ўпрыгажэнняў, што асабліва ўлічвалася аглядавай камісіяй пры падвядзенні вынікаў. Дарэчы, яе рашэнне ў многіх выпадках супала з ацэнкамі жыхароў райцэнтра, якія ў захапленні ад казачнага, непаўторнага выгляду асобных будынкаў і тэрыторый.
Сярод прадпрыемстваў і арганізацый першае месца прысуджана “ДЭУ-33” (кіраўнік — Г. І. Татарчук), другое — філіялу “Пастаўскае ДРБУ-132” (С. А. Рагіня), трэцяе — “ Аўтатранспартнаму прадпрыемству №17” (А. Д. Малахаў).
Лепшымі ў сферы абслугоўвання прызнаны: аддзяленне кругласутачнага знаходжання тэрытарыльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання (Г. С. Урбановіч), сярэднія школы №5 (В. М. Ромель) і №1 (П. Ю. Трава).
У намінацыі “Сфера абслугоўвання” пераможцам выйшла раённае спажывецкае таварыства (Р. А. Леўкавец). Другое і трэцяе месца занялі адпаведна аддзяленне “Белаграпрамбанка” ў г. Паставы ( Л. Л. Касарэўскі) і раённае аддзяленне дэпартамента “Ахова” МУС Рэспублікі Беларусь (С. А. Лапушынскі).
Сярод прыватных прадпрымальнікаў вызначаны два месцы: першае – ПУП “Сілком” (Я. Л. Врублеўскі) і другое — ПГПУП “Стыліус” ( І. У. Рыванкоў).
Пераможцы і прызёры агляду-конкурсу ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі і Падзячнымі пісьмамі старшыні раённага выканаўчага камітэта.
Улічваючы шэраг абставін, арганізацыйны камітэт унёс дапаўненне ва ўмовы агляду-конкурсу і ўстанавіў “Гран-пры”. Яго ўладальнікам стала ўнітарнае прадпрыемства “Жыллёва-камунальная гаспадарка Пастаўскага раёна” ( І. Г. Глушонак). Так адзначана праца калектыву, які шмат зрабіў па святочным убранні горада і асабліва парадаваў навагодняй прыгажуняй-ёлкай.
Пастараліся і АБП “Рассвет Пастаўскі”, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, лясгас, СШ №3, гімназія, “Паставырайгаз”, цэнтральная раённая бібліятэка, Дом рамёстваў “Стары млын”, цэнтр банкаўскіх паслуг №230, дзіцячы сад “Спадарожнік”, участак “Энергазбыту”, прыватныя магазіны “Мегабуд”, “Гарбузік”, “Космас”, “Ладушкі”, цырульная “Шалунья” і іншыя.
Пасля цырымоніі ўзнагароджання Ю. М. Кісялёў ад імя старшыні райвыканкама яшчэ раз падзякаваў усім калектывам і жыхарам, якія не пашкадавалі сродкаў, праявілі шмат фантазіі для таго, каб горад выглядаў па-сапраўднаму святочным, выклікаў у людзей радасныя эмоцыі і пазітыўны настрой.
На здымку: пасля цырымоніі ўзнагароджання.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Як шляхта каляды спраўляла
Подробнее Аж да 18 стагоддзя галоўным зімовым святам у беларусаў былі Каляды. Выраз жа “Новы год” не ўжываўся беларусамі аж да эпохі Асветы, гэта значыць, да другой паловы 18 стагоддзя...


