Акция «Наши дети» шагает по Паставщине
Ужо каторы год у перыяд калядных і навагодніх свят у Беларусі праводзіцца акцыя “Нашы дзеці”. У гэты час у краіне (і Пастаўшчына — не выключэнне) ладзіцца шмат розных мерапрыемстваў для хлопчыкаў і дзяўчынак усіх узростаў, цэнтральнае месца сярод якіх займаюць навагоднія ёлкі.
Як і ў папярэднія гады, у нашым раёне яны прайшлі ва ўсіх установах адукацыі, а таксама на большасці прадпрыемстваў і арганізацый для дзяцей работнікаў працоўных калектываў. 26 снежня 50 юных пастаўчан — пераможцаў і прызёраў прадметных алімпіяд, разнастайных аглядаў, конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў — былі запрошаны на раённую ёлку ў сядзібу Зюзі Паазерскага, дзе кожны атрымаў падарунак ад старшыні раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутарава. 25 школьнікаў пабывалі на губернатарскай ёлцы ў Віцебску, а тром пашчасціла трапіць на маляўнічае навагодняе прадстаўленне ў Палац Рэспублікі ў Мінску, на якім прысутнічаў Прэзідэнт краіны А. Р. Лукашэнка.
Акрамя таго, на Пастаўшчыне адбыўся шэраг дабрачынных ёлак для дзяцей-інвалідаў, з мнагадзетных, малазабяспечаных, апякунскіх і прыёмных сем’яў, якія праводзіліся на базе раённага цэнтра дзяцей і моладзі, а таксама для дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў і знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічным цэнтры. У ім 29 снежня пабывалі намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў і начальнік раённага аддзела адукацыі А. Я. Кашырын, якія падарылі выхаванцам установы (а іх на сённяшні дзень 13) цукеркі, велатрэнажор і спартыўны гарадок.
Увогуле, прымаць гасцей у СПЦ пачалі ледзь не за два тыдні да Новага года. Першым 22 снежня сюды завітаў намеснік генеральнага дырэктара сталічнай фірмы “БелАВМ”, які прывёз малышам і падлеткам падарункі па іх пісьмах Дзеду Марозу і паабяцаў у бліжэйшыя дні пералічыць на рахунак цэнтра каля 10 мільёнаў рублёў на пакупку трэнажораў і абсталяванне трэнажорнай залы. Затым з цукеркамі, фруктамі і электрычнымі гірляндамі для ўпрыгажэння дзіцячых спальных пакояў прыехалі прадстаўнікі разлікова-касавага цэнтра ААБ “Беларусбанк” і аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” у г. Паставы. Не абышлося і без візітаў даўніх сяброў СПЦ — старшынь абласнога і раённага прафсаюзаў работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў У. У. Мядзельца і Д. І. Пякарскай, якія арганізавалі для малых святочны абед і прадстаўленне з удзелам артыстаў народнага лялечнага тэатра “Вытварашкі”. А старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Б. П. Шылько парадаваў іх прысмакамі і падоранымі футбольнымі мячамі.
Навагоднія святы працягваюцца. Наперадзе — праваслаўнае Раство, да якога ў сацыяльна-педагагічным цэнтры чакаюць новых гасцей. Яркімі, незабыўнымі застануцца гэтыя зімовыя канікулы і для іншых дзяцей, якія цікава і з карысцю бавяць час. У тым ліку ў “рэзідэнцыі” пастаўскага Дзеда Мароза, куды арганізуюць экскурсіі для сваіх вучняў многія школы раёна.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Як шляхта каляды спраўляла
Подробнее Аж да 18 стагоддзя галоўным зімовым святам у беларусаў былі Каляды. Выраз жа “Новы год” не ўжываўся беларусамі аж да эпохі Асветы, гэта значыць, да другой паловы 18 стагоддзя...


