Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Юная поставчанка завоевала Гран-при на международном конкурсе в Киеве

Юная поставчанка завоевала Гран-при на международном конкурсе в Киеве

Ліза Глазава з узнагародамі

Радасная вестка прыйшла ў канцы 2012 года ў Пастаўскую дзіцячую школу мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза: адна з яе вучаніц, 5-класніца Ліза Глазава, заваявала Гран-пры на Міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў маладых выканаўцаў “Палаюча зірка”, які праходзіў 1-2 снежня ў Кіеве.

Акрамя Лізы, якая аказалася адзінай прадстаўніцай ад Беларусі, яго ўдзельнікамі сталі яшчэ 75 маладых выканаўцаў з Расіі і Украіны. Усе яны спаборнічалі паміж сабой у чатырох намінацыях: вакальнае, тэатральнае, харэа­графічнае і інструментальнае мастацтва. Па меркаванні педагога дзяўчынкі Г. Э. Барысюк і канцэртмайстра К. Б. Мейшутовіч, якія ездзілі ў Кіеў разам з ёй, два свае конкурсныя творы юная цымбалістка выканала вельмі добра. Але на тое, што журы “Палаючай зіркі” ў складзе мастацтвазнаўцаў, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў і фестываляў, прадстаўнікоў Міністэрства культуры Украіны ўдастоіць яе Гран-пры, ніхто не разлічваў. Па ўзнагароды — дыплом, прыгожую статуэтку — сімвал музычна-тэатральнага форуму, а таксама каштоўны падарунак — ваучар выхаднога дня ў Еўпаторыю на двое сутак на двух чалавек — Ліза паднялася на сцэну пад дружныя воклічы з залы “Беларусь руліць!”.

Удзельнічаць і перамагаць у музычных спабор­ніцтвах 10-гадовая пастаўчанка пачала яшчэ падчас вучобы ў другім класе школы мастацтваў, заваяваўшы на сённяшні дзень каля 20 дыпломаў лаўрэата, у тым ліку 6 — на буйных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях. Ездзіць на іх заўсёды з задавальненнем, бо гэта ж новыя гарады і знаёмствы! Як сапраўдны музыкант, навучылася спраўляцца з хваляваннем, якое абавязкова прысутнічае перад кожным выхадам на сцэну.

— Таленавітая, старанная, вучыцца з жаданнем, — характарызавала сваю вучаніцу Галіна Эдуардаўна Барысюк, якая за гады работы ў школе “запаліла” не адну яркую зорачку.

А яшчэ і мэтанакіраваная, дадам ад сябе. Бо ўжо сёння Ліза цвёрда вырашыла: пасля заканчэння школы будзе паступаць у музычнае вучылішча ў Мінску, каб назаўсёды звязаць сваё жыццё з музыкай.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой