Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У новы год — з новым абразом апекуна

У новы год — з новым абразом апекуна

Для лучайскай парафіі 2012 год стаў багатым на падзеі: у касцёле Св. Юды Тадэвуша адбыліся шматлі­кія ўрачыстасці з удзелам ганаровых гасцей. Першая Камунія, фэсты Святой Ганны, Святога Андрэя Баболі, “Андрэйкі”, “Мікалайкі” — гэтыя і іншыя святы запомніліся шчырасцю, адкрытасцю, духоўнасцю.

Ці не самым яркім стаў фэст апекуна парафіі — Святога Юды Тадэвуша. У гэты дзень касцёл атрымаў шэдэўральны падарунак — вышыты абраз свайго галоўнага святога. Аўтары — знакамітая майстрыха з Навасёлак Лілія Зарэцкая і яе таленавітая дачка Таццяна Сарока, якая і выканала асноўную частку работы. Абраз памерам 1,6 м х 1,2 м уражвае сваёй прыгажосцю і велічнасцю.

Работа над вышыўкай года пачалася яшчэ мінулай зімой. “Эскіз” знайшлі ў інтэрнэце, але па шаблоне працавалі далёка не заўсёды — далі разгуляцца творчасці. Вопыт дазваляў гэта зрабіць — і Лілія Зарэцкая, і Таццяна Сарока — майстрыхі са стажам.

Карпатлівая праца заняла дзясяткі дзён, сотні гадзін. Але які вынік! Вернікі і шматлікія турысты не перастаюць захапляцца абразом (дарэчы, ён асвечаны Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроці).

Абраз Святога Юды Тадэвуша — не адзіная праца, над якой сёлета рупілася Лілія Зарэцкая. Майстрыха вышыла каля трыццаці падушачак, пяць карцін, абраз сыну. Як заўсёды, удзельнічала ў шматлікіх выставах, фестывалях, але галоўнае — здзейсніла сваю мару і пабывала ў Глыбокім на Дні беларускага пісьменства.

Няхай і наступны год будзе прасякнуты творчасцю, няхай увасабляе ў жыццё нават самыя неверагодныя жаданні!

Іна СНЯЖКОВА.

Фота Мікалая ЛІПСКАГА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой