ООО «Поставымебель» освоило выпуск мягкой мебели
работнікі ўчастка па вытворчасці мяккай мэблі (злева направа): брыгадзір А. М. Козел, станочнік П. П. Каравацкі, падрыхтоўшчык набівачных і насцілачных матэрыялаў А. А. Пястун, майстар участка У. М. Бяляеў і абіў¬шчык мэблі Д. М. Казлоў.
2012 год несумненна застанецца ў гісторыі аднаго з вядучых прадпрыемстваў раёна — ААТ “Паставымэбля”. Прычына гэтага — выпуск новай прадукцыі — мяккай мэблі, які асвоілі сёлета.
Над тым, каб арганізаваць на заводзе такую вытворчасць, дырэктар С. Р. Зямчонак задумваўся ўжо даўно. Па-першае, на мяккую мэблю ёсць пастаянны попыт у насельніцтва і арганізацый. Па-другое, у ёй выкарыстоўваюцца дарагія абівачныя матэрыялы і камплектуючыя. Таму на гэтым можна мець немалыя аб’ёмы і нядрэнны прыбытак, што дазволіць выплачваць дастойную зарплату работнікам і далей развіваць прадпрыемства. Але пачынаць усё з нуля, па словах Сяргея Рычардавіча, было боязна.
І вось лёс падарыў магчымасць ажыццявіць задуманае. У канцы сакавіка ў пошуках работы на “Паставымэблю” прыйшоў ураджэнец Віцебска У. М. Бяляеў, які большую частку жыцця пражыў у Эстоніі, меў там два ўласныя цэхі па выпуску мяккай мэблі і быў добра знаёмы з усёй тэхналогіяй яе вытворчасці.
— Ні хвіліны не сумняваючыся, я стварыў для Уладзіміра Міхайлавіча дадатковую штатную адзінку. Аформіў яго спачатку тэхнолагам, затым перавёў майстрам участка, — расказваў С. Р. Зямчонак. — Каб размясціць новую вытворчасць, пацяснілі лакафарбавы цэх, які напалову прастойваў, паколькі матэрыялы, якія выкарыстоўваем у рабоце, зараз ідуць у асноўным з фінішнай аддзелкай. Закупілі неабходны ручны інструмент, камплектуючыя, сучасны раскройны станок, прыстасавалі для выпуску мэблевых каркасаў дрэваапрацоўчы цэх — і ў канцы лета ўрачыста перарэзалі стужку на ўчастку мяккай мэблі.
Наперакор вядомай прыказцы першая партыя канап (а менавіта іх пачалі выпускаць на прадпрыемстве) не выйшла камяком і хутка была раскуплена сваімі ж работнікамі. Наступным крокам стала сертыфікацыя новай прадукцыі. Восенню яе ўзоры звазілі на спецыялізаваную выставу ў Мінск і атрымалі там дыплом “Паспяховы дэбют”. Зараз рыхтуюць да выпуску новы каталог мэблі, дзе яна таксама будзе прадстаўлена.
Пакуль у вытворчасць запушчаны тры мадэлі вуглавых і прамых канап, абцягнутых тканінай і скурзамам, якія рэалізуюцца ў гандлёвай сетцы Пастаў, а таксама ў магазінах Мінска, Мядзела, Браслава, Старобіна. Праблем з іх продажам няма. Канапы “Паставымэблі” карыстаюцца добрым попытам у пакупнікоў, бо якасную мяккую мэблю па даступнай цане на рынку сёння цяжка знайсці. Гэту нішу ўпэўнена займаюць нашы завадчане, якія паступова нарошчваюць аб’ёмы вытворчасці. У пачатку 2013 года плануюць выйсці на прыбытковую работу, а ў далейшым — і на двухзменную яе арганізацыю, набіраючы новых людзей (зараз на ўчастку працуюць усяго 5 чалавек) і расшыраючы мадэльны рад канап.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
«Беларусы — традиционные охотники.
Подробнее Осенью прошлого года в аэропорту Минска я с любопытством наблюдала, как к регистрации на самолет в Европу готовился один иностранный господин. Его багаж главным образом составляли не традиционные


