Всё делили на двоих
Марозным днём 16 снежня 1962 года са сцяжынкі кахання пачалі сумесны жыццёвы шлях маладыя, прыгожыя, энергічныя, закаханыя адно ў аднаго Галіна Мікалаеўна Юдзіцкая і Валянцін Іванавіч Лапіцкі. Праз 50 гадоў сумеснага жыцця юбіляраў запрасілі ў Гуцкі сацыяльна-культурны цэнтр для ўрачыстай рэгістрацыі іх залатога вяселля.
У адпаведнасці з абрадам аформлена зала, у якой сабраліся родныя, суседзі і аднавяскоўцы. Усхваляваныя “маладажоны” пад марш Мендэльсона падымаюцца на сцэну, і кіраўнік спраў Варапаеўскага пасялковага Савета Ганна Сцяпанаўна Рубель вяртае ўспаміны юбіляраў на паўстагоддзя назад.
Валянцін Іванавіч, ураджэнец Старадарожскага раёна Мінскай вобласці, пасля заканчэння Мінскага політэхнічнага тэхнікума прыехаў на работу на шклозавод “Гута”. У Паставах пазнаёміўся з 19-гадовай прыгажуняй Галінай. Усяго пасля дзесяці дзён знаёмства яна, не раздумваючы, пайшла са старэйшым за сябе на 7 гадоў жаніхом у ЗАГС. Не было гучнага вяселля, а толькі сціплая вячэра. Маладая жонка перабралася да мужа і таксама ўладкавалася на шклозавод. Тут Лапіцкія адпрацавалі да выхаду на заслужаны адпачынак.
Валянцін Іванавіч быў галоўным механікам, затым галоўным інжынерам, прыходзілася замяняць і дырэктара. Ён заўсёды прымаў мудрыя і правільныя рашэнні, сваю занятасць на вытворчасці сумяшчаў з актыўнай грамадскай работай: 15 гадоў узначальваў партыйную арганізацыю, неаднаразова выбіраўся членам райкама партыі. Свае веды і вопыт імкнуўся накіроўваць на мадэрнізацыю і развіццё прадпрыемства. Менавіта па ініцыятыве В. І. Лапіцкага ў шкляной вытворчасці Беларусі ўкаранёна газа-парашковая наплаўка шклаформ. Сярод яго шматлікіх узнагарод — медаль “За працоўную доблесць”, вымпел “Лепшы інжынерна-тэхнічны работнік раёна”.
Жанчына здаўна лічыцца захавальніцай дамашняй утульнасці. Галіне Мікалаеўне ўдавалася і працаваць лабаранткай, сакратаром-машыністкай, а затым інспектарам аддзела кадраў шклозавода “Гута”, і быць добрай жонкай, клапатлівай маці, цудоўнай гаспадыняй.
Моцная, дружная сям’я — гэта не падарунак лёсу. Лапіцкія стварылі яе самі. Яны — шчаслівыя бацькі, а цяпер з гонарам носяць “званні” не толькі бабулі і дзядулі, але і прабабулі і прадзядулі. Валянцін Іванавіч і Галіна Мікалаеўна былі для сваіх дзяцей цярплівымі настаўнікамі, на ўласным прыкладзе вучылі іх узаемаадносінам у сям’і і з іншымі людзьмі, працавітасці, мэтанакіраванасці, настойлівасці, дапамаглі атрымаць адукацыю.
— Сын Сяргей і дачка Алена — сэнс нашага жыцця і наша шчасце, — гаварыла пазней Галіна Мікалаеўна. — Ганарымся імі. Роднымі сталі і нявестка Святлана, зяць Аляксандр. Радуемся поспехам унукаў Сяргея, Ані, Антона, Аляксея, цешымся праўнукамі Косцікам і Арынкай.
Сын і дачка, зяць і нявестка засведчылі сваімі подпісамі ў ганаровай кнізе Варапаеўскага пасялковага выканаўчага камітэта залаты шлюб бацькоў, дзякавалі ім за мудрае выхаванне, пастаянны клопат, вялікую дапамогу. А ўнукі падарылі юбілярам па пяць ружаў за кожны дзясятак пражытых гадоў. “Маладажоны” пацвердзілі свой шчаслівы сямейны саюз і жаданне прадаўжаць сумесны шлях у каханні і згодзе.
У жыцці Лапіцкіх здараліся і рознагалоссі, непаразуменні, маглі паспрачацца, памаўчаць, але ўрэшце знаходзілі кампраміс, умелі падтрымаць адно аднаго, разам вырашалі праблемы, папалам дзялілі і радасці, і непрыемнасці. Валянціну Іванавічу часта даводзілася бываць у камандзіроўках, а дадому ён пастаянна вяртаўся з падарункамі для любай жонкі.
Шчыра і пранікнёна правяла рэгістрацыю залатога вяселля кіраўнік спраў Варапаеўскага пассавета Г. С. Рубель. Пасведчанне і падарунак уручыў старшыня пасвыканкама А. Я. Аліхвер. Сцэнарый свята падрыхтавалі дырэктар сацыяльна-культурнага цэнтра Тамара Маслоўская і мастацкі кіраўнік Ганна Вырвіч. Музычнае суправаджэнне забяспечыў загадчык клуба Варапаеўскай дыстанцыі пуці Сяргей Харко. Пад акампанемент вядомага гуцкага музыкі Аляксандра Пачкоўскага прысутныя праспявалі юбілярам “Сто гадоў”. Упрыгожылі ўрачыстасць сваім выступленнем і вучаніцы Гуцкай сярэдняй школы.
На завяршэнне залатыя юбіляры разрэзалі залатую стужку, каб крочыць разам далей па жыцці, цяпер ужо да брыльянтавага вяселля.
Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
«Беларусы — традиционные охотники.
Подробнее Осенью прошлого года в аэропорту Минска я с любопытством наблюдала, как к регистрации на самолет в Европу готовился один иностранный господин. Его багаж главным образом составляли не традиционные


