Поставы на один день стали олимпийской столицей Беларуси (+фото)
З 4 па 21 снежня ў нашай краіне праходзіў чарговы этап рэспубліканскай акцыі “Алімпізм і моладзь”. У ёй удзельнічалі гарады: Слуцк (Мінская вобласць), Шклоў (Магілёўская), Навагрудак (Гродзенская), Светлагорск (Гомельская), Лунінец (Брэсцкая) і горад Мінск. Гонар прадстаўляць Віцебшчыну быў аказаны Паставам, якія сталі на адзін дзень, 14 снежня, алімпійскай сталіцай Беларусі і прымалі ў сябе арганізатараў акцыі. А імі з’яўляюцца Нацыянальны алімпійскі камітэт, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, Беларуская алімпійская акадэмія, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
Такое высокае прадстаўніцтва дзяржаўных органаў і грамадскіх аб’яднанняў накладвала на ўдзельнікаў акцыі вялікую адказнасць за работу, якая праводзіцца ў дзіцячых садах, агульнаадукацыйных школах і іншых навучальных установах па прапагандзе алімпійскіх ідэалаў і каштоўнасцей, прыцягненні да заняткаў фізічнай культурай і спортам дзяцей і моладзі, укараненні алімпійскай адукацыі.
Аб тым, як вырашаюцца гэтыя задачы, як наладжана фізкультурная і спартыўная работа ў горадзе і сельскай мясцовасці, арганізатарам акцыі і гасцям са сталіцы і абласнога цэнтра расказаў старшыня райвыканкама В. С. Гутараў. Правядзенне такога мерапрыемства ў Паставах, адзначыў Віктар Сяргеевіч, з’яўляецца прызнаннем нашых спартыўных заслуг і дасягненняў. У 2011 годзе ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю спартыўна-масавай работы наш ФСК “Атлант” заняў трэцяе месца. Пераможцам чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па валейболе сезона 2011/2012 гадоў у першай лізе стала каманда “Атлант-Д”. Выхаванцы пастаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Ігар Петрачэнка і Андрэй Маліноўскі на працягу некалькіх гадоў уваходзілі ў склад зборнай валейбольнай каманды Рэспублікі Беларусь. Цяпер ігракамі маладзёжнай і юнацкай зборных каманд з’яўляюцца Аляксей Рабека і Антон Вярбіцкі. Пётр Вавінскі ўключаны ў склад нацыянальнай каманды па лёгкаатлетычным шматбор’і.
На сродкі прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Пастаўскі мэблевы цэнтр” у 2005—2006 гадах быў створаны футбольны клуб “ПМЦ-Паставы” з дзіцячай футбольнай школай, якая нядаўна атрымала статус футбольнай акадэміі. Тут пастаянна займаецца больш за 150 дзяцей рознага ўзросту. Створаны ўнікальная вучэбна-трэніровачная база, выдатныя ўмовы для пражывання іншагародніх выхаванцаў, аднаўленчы цэнтр, метадычны і медыцынскі кабінеты, сучасная трэнажорная зала. Дзве каманды акадэміі ўдзельнічаюць у юнацкім першынстве Рэспублікі Беларусь, дзе займаюць прызавыя месцы. Каманда ігракоў старэйшага ўзросту з’яўляецца чэмпіёнам Віцебскай вобласці.
Больш за 30 гадоў паспяхова працуе раённы ваенна-спартыўны клуб “Азімут”. Тут пастаянна займаюцца шатакан каратэ-до і рукапашным боем каля 100 дзяцей і падлеткаў. Многія з іх з’яўляюцца пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскіх, еўрапейскіх і сусветных чэмпіянатаў і турніраў.
У раёне для заняткаў фізкультурай і спортам створана добрая матэрыяльна-тэхнічная база. Штогод праводзіцца больш за 100 спартыўна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў.
Арганізатары акцыі наведалі шэраг устаноў адукацыі і фізкультурна-аздараўленчы комплекс у Паставах. Насычанай атрымалася сустрэча ў прафтэхкаледжы, дзе гасцей віталі Дзед Мароз і Снягурка, сваё майстэрства прадэманстравалі валейбалісты. Цікавая і змястоўная размова аб ролі і месцы фізкультуры і спорту ў жыцці чалавека, іншых каштоўнасцях адбылася ў клубе прафтэхкаледжа. Тут навучэнцы, выкладчыкі і майстры віталі дырэктара прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віцебскай вобласці Уладзіміра Базеку і заслужанага майстра спорту, сярэбранага прызёра маскоўскай алімпіяды, трохразовага пераможцу еўрапейскага і двухразовага пераможцу сусветнага чэмпіянатаў па грэка-рымскай барацьбе Ігара Каныгіна. Яго ўспаміны, разважанні сталі паказальным прыкладам таго, да чаго павінны імкнуцца маладыя людзі, каб заняць дастойнае месца ў спорце, жыцці і грамадстве.
З мэтай вывучэння вопыту фізкультурна-спартыўнай работы ўдзельнікі акцыі пад кіраўніцтвам выканаўчага дырэктара грамадскай арганізацыі “Беларуская алімпійская акадэмія” Віктара Наўныкі наведалі дзіцячы сад “Крынічка”, дзе былі праведзены “Малыя алімпійскія гульні”. Іх удзельнікі — каманды “Зорачкі” і “Сонейкі” — годна выступілі і былі ўзнагароджаны памятнымі прызамі.
У спартыўнай зале СШ №1 прайшла спартландыя на алімпійскую тэматыку, былі арганізаваны выставы, малюнкаў і плакатаў у духу Фэйр Плэй. Усіх узрушылі паказальныя выступленні выхаванцаў клуба “Азімут”, кіраўніком якога з’яўляецца выкладчык школы Сяргей Сядых. Віктар Наўныка ўручыў дырэктару навучальнай установы Паўлу Траву памятныя і каштоўныя падарункі — алімпійскі і дзяржаўны сцягі Рэспублікі Беларусь. На базе школы для спецыялістаў фізічнай культуры і спорту праведзены семінар па алімпійскай адукацыі і магчымасцях яе ўкаранення на ўсіх узроўнях.
На базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу прайшла таварыская сустрэча па валейболе паміж камандамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і зборнай г. Паставы, у якой перамогу атрымалі гаспадары.
Завяршылася акцыя спартыўна-тэатралізаваным прадстаўленнем у Доме культуры па вуліцы Станкевіча. У ім бліскуча выступілі студэнты тэатра гімнастыкі, выхаванцы кафедры спартыўна-баявых адзінаборстваў і спецыяльнай падрыхтоўкі і іншыя прадстаўнікі дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, а таксама нашы землякі — удзельнікі ўзорнай цыркавой студыі “Каскад”.
Падчас урачыстасці праходзіла ўзнагароджанне. Падарункі для спартсменаў ад прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віцебскай вобласці атрымалі начальнікі аддзелаў райвыканкама: адукацыі — Аляксандр Кашырын і фізічнай культуры, спорту і турызму — Васілій Захарэвіч. Ім былі ўручаны таксама сертыфікаты аб удзеле ў рэспубліканскай акцыі (такія дакументы атрымалі і ўстановы, дзе пабывалі арганізатары мерапрыемства).
Васілію Захарэвічу быў уручаны і спецыяльны сертыфікат Міністэрства спорту і турызму для набыцця спартыўнага інвентару на суму 10 мільёнаў рублёў.
Віншуючы з узнагародамі, выканаўчы дырэктар Беларускай алімпійскай акадэміі Віктар Наўныка адзначыў, што акцыя “Алімпізм і моладзь” прайшла ў Паставах на высокім узроўні. Гэта сведчыць аб тым, што райвыканкам, кіраўнікі яго аддзелаў і спецыялісты шмат увагі надаюць прапагандзе алімпійскіх ідэалаў і каштоўнасцей сярод дзяцей і моладзі, папулярызацыі заняткаў фізічнай культурай і спортам, іх духоўнаму і фізічнаму развіццю, і выказаў упэўненасць, што праведзеная акцыя будзе садзейнічаць яшчэ большай актывізацыі гэтай вельмі патрэбнай работы.
Рэспубліканская акцыя “Алімпізм і моладзь” завершыцца ў студзені 2013 года ў Мінску, дзе будуць падведзены вынікі і ўзнагароджаны пераможцы.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
«Беларусы — традиционные охотники.
Подробнее Осенью прошлого года в аэропорту Минска я с любопытством наблюдала, как к регистрации на самолет в Европу готовился один иностранный господин. Его багаж главным образом составляли не традиционные


