Поставские таксисты: «Мы не гребём деньги лопатой»

Пастаўчане ўжо прывыклі да машын з “шашачкамі” на вуліцах горада, і многія пераканаліся, што таксі — гэта надзейны і хуткі спосаб дабрацца да патрэбнага месца. Таму і паслугі запатрабаваны. А першаадкрывальніцай у гэтай справе дзесяць гадоў таму стала дырэктар прыватнага ўнітарнага транспартнага прадпрыемства “ТандэмТакс” Любоў Пятроўна Парангоўская. Спачатку працавала як індывідуальны прадпрымальнік, а потым адкрыла транспартнае прадпрыемства. 18 снежня калектыў адзначыў пяцігадовы юбілей.
— Складанымі былі дзевяностыя гады, — успамінала Любоў Пятроўна. — Многія тады пачалі спрабаваць сябе ў розным бізнесе. Я таксама крыху гандлявала. А потым прыйшла ідэя аказваць паслугі таксі. У 2002 годзе зарэгістравала гэты від дзейнасці. У нас быў адзін аўтамабіль “VW-Пасат”. Першымі пастаяннымі кліентамі сталі супрацоўнікі транспартнай інспекцыі пагранічнага пераходу “Мольдзевічы” і работнікі магазіна “Дуці-Фры”. Іншым гараджанам нашы паслугі таксама сталі даспадобы.
Справы пайшлі нядрэнна. Відавочна было тое, што ёсць неабходнасць расшырацца. Праз пяць гадоў стварылі транспартнае прадпрыемства “ТандэмТакс”. Набылі два новыя, больш камфортныя аўтамабілі “Дачэ-Логан” а таксама два “Опель-Астра”. Для гэтага бралі крэдыт пад залог у “Белгазпрамбанку”. Рызыка была вялікая: заклалі ўласны аўтамабіль, кватэру, іншую маёмасць.
— Усё задуманае атрымалася, — працягвала Л. П. Парангоўская. — Удзячна сям’і за разуменне і падтрымку. Хачу падзякаваць вадзіцелям, якія ў нас працавалі: Раману Мацкевічу, Віктару Унтану, Анатолію Вілейту, Славаміру Галінскаму, Аляксандру Шалкоўскаму, Яўгенію Мітрафанаву, Аляксандру Смолку, Сяргею Танане, Аляксандру Татарчуку. Па розных прычынах яны звольніліся: хто па складзе характару не змог працаваць, хто знайшоў больш высокааплатную работу. Але ўсе яны працавалі на рэпутацыю нашага прадпрыемства. Кліенты былі імі задаволены.
Работа таксіста значыцца ў ліку самых небяспечных прафесій. Колькі розных здарэнняў бывае! Самі вадзіцелі лічаць, што таксістам можа працаваць толькі той, хто ўраўнаважаны, спакойны, цярплівы. Кліенты трапляюцца розныя. Нярэдка падпітыя і адпаведна вядуць сябе неадэкватна, з капрызамі і завышанымі патрабаваннямі. І ўсё ж ветлівасць, добразычлівасць вадзіцеля дапамагаюць вырашыць узніклы канфлікт. Хаця, здараецца, што на дапамогу прыходзіцца выклікаць супрацоўнікаў міліцыі.
Абслугоўваць людзей заўсёды няпроста. Трэба ўмець знаходзіць падыход да кожнага. Звычайна пасажырам хочацца выгаварыцца, чымсьці падзяліцца: хтосьці плачацца “в жилетку”, хтосьці расказвае пра свае поспехі, дасягненні. Першага трэба падтрымаць, за другога — парадавацца. Таму вадзіцель таксі — гэта яшчэ і псіхолаг.
Да падбору кадраў Л. П. Парангоўская падыходзіць строга. Чалавеку са шкоднымі звычкамі не месца за рулём, лічыць яна. Кожны дзень па дамоўленасці з кіраўніцтвам аўтатранспартнага прадпрыемства вадзіцелі праходзяць медагляд, а аўтамабілі — тэхагляд.
— Мы нясём адказнасць за самае дарагое на зямлі — за здароўе і жыццё людзей, якіх абслугоўваем, — гаварыла дырэктар ПУТП “ТандэмТакс”. — Чалавеку прыемна сесці ў чысты аўтамабіль. Таму вадзіцелі сочаць як за знешнім станам машыны, так і за салонам. А вось некаторыя кліенты ў салоне кураць, прапальваюць чахлы.
З асаблівай цеплынёй Любоў Пятроўна расказвала пра аднаго са старэйшых работнікаў — Анатолія Маслоўскага. Дырэктар вельмі даражыць яго пастаянствам. Ён шмат дапамагае і ў тэхнічным плане. Не лічыцца з часам, калі трэба заняцца рамонтам. Адказны, надзейны і Генадзій Каравацкі. Невялікі вопыт работы на таксі ў былога падпалкоўніка Уладзіміра Ходырава. Але ён вельмі камунікабельны, таму яго палюбілі кліенты.
— Дзякую і іншым работнікам за тое, што прыслухоўваюцца да мяне, выконваюць мае просьбы, — гаварыла Л. П. Парангоўская, — разумеюць і падтрымліваюць жанчыну-кіраўніка, за павагу, адданасць фірме, дзелавую хватку. У апошні час колькасць прадпрымальнікаў, якія аказваюць паслугі таксі, павялічваецца. З многімі, як, напрыклад, з дырэктарам транспартнага прадпрыемства “Вілолі” Віктарам Іванавічам Ліпніцкім, мы не канкурыруем, а супрацоўнічаем. У святочныя, выхадныя дні, калі жадаючых паехаць на таксі шмат, мы можам перакінуць адно аднаму заказ. Для нас галоўнае — кліент. І не важна, на чыёй машыне ён дабярэцца да месца назначэння.
Многія пачынаючыя канкурэнты думаюць, што ў нас грошы можна грэбці лапатай. Каб заваяваць кліентаў, заніжаюць расцэнкі. Але гэта на першым часе. А калі стануць ламацца аўтамабілі, то зразумеюць, што не ўсё так проста ў нашай сферы.
Нягледзячы на крызіс, паслугі таксі запатрабаваныя. Ёсць у “ТандэмТакса” і пастаянныя кліенты. Напрыклад, жанчыны-пенсіянеркі з Кашыц у нядзелю або сераду прыязджаюць на рынак. Некаторыя пажылыя людзі заказваюць таксі, каб у нядзелю дабрацца ў касцёл. І хоць колькасць уласных аўтамабіляў павялічваецца, бываюць сітуацыі, калі без таксі не абысціся. У выхадныя дні ажыўляецца культурнае жыццё, моладзь адпачывае ў кафэ і барах і вяртаецца дадому на таксі. Часам людзі едуць і на невялікія адлегласці. Жанчына з прыгожай прычоскай, модна апранутая, у туфлях ці ботах на высокім абцасіку дазволіць сабе на таксі паехаць у госці. Або калі мужчыну лепш самому за руль не садзіцца, зноў жа выручыць таксі. Тэрмінова даставіць на чыгуначны або аўтавакзал, з лазні ці басейна. Заказы бываюць самыя розныя.
— Наперадзе Каляды і Новы год, — казала Л. П. Парангоўская. — Шчыра віншую як сваіх супрацоўнікаў, так і кліентаў. Жадаю спакою ў сэрцы, дабрабыту, новых поспехаў, моцнага здароўя. Заказаў у святы будзе шмат. Хочацца, каб кліенты разумелі, што зімой не так хутка можна даехаць з аднаго канца горада ў другі, і цярпліва чакалі аўтамашыну. “ТандэмТакс” працуе для вас і вашай зручнасці. Тэлефоны, па якіх вы можаце выклікаць таксі, наступныя: 8-0295135973, 5-15-99. Нашы вадзіцелі і ў далейшым будуць старацца, каб вы засталіся задаволенымі. Мінулым летам мы прадоўжылі ліцэнзію на транспартныя паслугі і яшчэ гадоў дзесяць будзем спяшацца па вашым выкліку. А калі хто пажадае папрацаваць вадзіцелем таксі, запрашаю.
Анна АНІШКЕВІЧ.
Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Илон Маск и SpaceX помогут Тому Крузу снять боевик в настоящем космосе
Подробнее Проект уникален тем, что до этого, все космические сцены в художественных фильмах были сняты с помощью спецэффектов. Актер планирует сниматься на орбите самостоятельно.


