На Поставщине прошла республиканская акция «Профилактика и мы»
14-15 снежня па ініцыятыве Міністэрства ўнутраных спраў у Беларусі праводзілася рэспубліканская акцыя “Прафілактыка і ты!”. У яе рамках прайшоў шэраг мерапрыемстваў і ў нашым раёне.
Паколькі мэтай акцыі было павысіць культурны ўзровень насельніцтва, сфарміраваць у яго законапаслухмяныя паводзіны, прывіць нормы здаровага ладу жыцця, яе ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі самых розных сфер дзейнасці: медыкі, педагогі, вучні школ і прафтэхкаледжа, работнікі культуры, фізічнай культуры і спорту. Але галоўная роля ўсё ж належала супрацоўнікам раённага аддзела ўнутраных спраў.
На працягу двух дзён начальнік РАУС, яго намеснікі, кіраўнікі і радавыя работнікі практычна ўсіх службаў выступалі ў буйных працоўных калектывах раёна, дэманструючы пры гэтым фільмы на прафілактычную тэматыку. З такой жа мэтай яны наведалі 30 навучальных устаноў Пастаўшчыны. 14 снежня адначасова ў Паставах, Ярэўскім, Дунілавіцкім, Камайскім, Казлоўшчынскім, Лынтупскім, Навасёлкаўскім, Курапольскім сельскіх і Варапаеўскім пасялковым Саветах адбыліся пасяджэнні саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку. На іх разгледжаны 57 грамадзян, якія на працягу бягучага года не раз прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за розныя правапарушэнні. На адным з такіх пасяджэнняў, якое праходзіла ў райвыканкаме (на яго былі запрошаны 18 жыхароў горада), пабывала і аўтар гэтых радкоў. У Камаях разам з саветам пункта аховы правапарадку засядаў яшчэ і выязны суд, які вынес прыгаворы 5 грамадзянам, што здзейснілі дробнае хуліганства або былі заўважаны ў нецвярозым стане на рабоце ці ў грамадскім месцы.
Не абышлося таксама без рэйдаў. Некалькі груп у складзе работнікаў міліцыі і раённага аддзела адукацыі вечарам 14 і 15 снежня завіталі дамоў да непаўналетніх правапарушальнікаў, якія знаходзяцца на розных відах уліку, і да злосных неплацельшчыкаў камунальных паслуг (як правіла, гэта асобы, якія злоўжываюць спіртным), правёўшы з імі гутаркі. Для аматараў моцных напіткаў падчас акцыі на базе адной з бальніц Полацка праводзілася бясплатнае кадзіраванне ад алкагольнай залежнасці. Шанц на нармальнае, цвярозае, жыццё мог атрымаць любы жадаючы. Праўда, такіх на Пастаўшчыне знайшлося нямнога — усяго 5 чалавек. У Полацк і назад іх даставілі транспартам РАУС.
Асаблівая ўвага ў дні правядзення акцыі была звернута на дзяцей і моладзь. Акрамя выступленняў у школах і візітаў дамоў да так званых цяжкіх падлеткаў, пра якія ўжо гаварылася вышэй, супрацоўнікі РАУС арганізавалі для іх экскурсіі ў райаддзел міліцыі, дзе паказалі ізалятар часовага ўтрымання і спецсродкі, якія даводзіцца выкарыстоўваць у сваёй рабоце. Быў праведзены шэраг спартыўных мерапрыемстваў. Адным з іх стала таварыская сустрэча па міні-футболе паміж зборнымі камандамі міліцыянераў і старшакласнікаў СШ №2, якая прайшла на ФАКу па вуліцы Савецкай.
Як сведчыць статыстыка, сёлета на Пастаўшчыне ў параўнанні з мінулым годам назіраецца зніжэнне колькасці злачынстваў, у тым ліку здзейсненых у нецвярозым стане і непаўналетнімі. Аналагічная сітуацыя па колькасці дарожна-транспартных здарэнняў, якія адбыліся на тэрыторыі раёна, і загінулых у іх. Пры гэтым выяўлена больш асоб, якія кіравалі транспартам у нецвярозым стане. Дабіцца такіх вынікаў пастаўскія праваахоўнікі змаглі дзякуючы вялікай прафілактычнай рабоце, якой надаецца пастаянная ўвага. Несумненна, што праведзеная тыдзень назад акцыя дапаможа палепшыць агульныя паказчыкі.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Geely Geometry A- cерьезная заявка на то, чтобы стать полноценным средством передвижения?
Подробнее Мы не обращаем внимание на автомобиль, потому что видим марку Geely, а не Tesla, и это соглашусь, является весомым аргументом. Давайте посмотрим, как Geely все-таки пытается конкурировать на


