Воропаевская дистанция пути отметила 150-летие Белорусской железной дороги (+фото)

27 снежня спаўняецца 150 гадоў, як упершыню на ўчастку Гродна—Парэчча прагучаў паравозны гудок. Ён і паклаў пачатак развіццю чыгуначнага транспарту на беларускай зямлі. А ўжо ў лістападзе 1871 года была здадзена ў эксплуатацыю галоўная магістраль краіны: Смаленск — Мінск — Брэст. На тэрыторыі Пастаўскага раёна чыгунка была пабудавана ў 1895—1897 гадах і ў далейшым звязала наш раён з іншымі суседнімі гарадамі і населенымі пунктамі. Чыгуначнай “сталіцай” у заходнім рэгіёне Прыдзвінскага краю стала Варапаеўская дыстанцыя пуці, якая афіцыйна атрымала такі статус у верасні 1939 года.
З гэтым калектывам звязаны жыццё і прафесійная дзейнасць соцень людзей не толькі нашага раёна. Вось і на ўрачысты сход, прысвечаны 150-гадоваму юбілею Беларускай чыгункі, у Варапаева прыбылі дэлегацыі з Глыбоцкага, Докшыцкага, Шаркаўшчынскага, Міёрскага, Браслаўскага і іншых раёнаў. У глядзельнай зале адміністрацыйнага будынка дыстанцыі сабраліся лепшыя з лепшых работнікаў, а таксама ветэраны працы, якія не адно дзесяцігоддзе забяспечвалі бяспеку руху цягнікоў, перавозку пасажыраў і грузаў. Пра справы, гісторыю дыстанцыі, яе людзей расказваюць матэрыялы, змешчаныя на спецыяльным стэндзе. Гэты летапіс пастаянна дапаўняецца і сведчыць, што кожнае новае пакаленне работнікаў сталёвых магістраляў на высокім узроўні вырашае задачы, пастаўленыя перад калектывам.
Вітаючы прысутных у зале, начальнік дыстанцыі Міхаіл Шаўцоў, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Вера Ушкур, старшыня савета ветэранаў Валянціна Трафімава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Галіна Чаплінская адзначалі, што гісторыя Беларускай чыгункі непарыўна звязана з гісторыяй нашай краіны. Сталёвыя магістралі аб’ядноўваюць вялікія адлегласці, збліжаюць гарады і рэгіёны, ствараюць адзіную эканамічную і культурную прастору. Беларускія чыгуначнікі ўносяць вялікі ўклад у гаспадарчы комплекс краіны, садзейнічаюць развіццю прамысловасці, будаўніцтва, аграпрамысловага комплексу і іншых галін. Паспяховае функцыянаванне чыгункі забяспечваецца дзякуючы высокаму прафесіяналізму і адказнасці работнікаў, удасканаленню транспартных і пагрузачных сродкаў, сістэмы кіравання дарожнымі сеткамі.
Вось і ў гэтым годзе новы выгляд набыла вытворчая тэрыторыя дыстанцыі. Тут завяршаецца рэканструкцыя рамонтных майстэрань. Новая кацельня працуе на мясцовых відах паліва, умацаваўся транспартны парк. У адпаведнасці з праграмай развіцця чыгункі на 2011—2015 гады, будуць ажыццёўлены іншыя мерапрыемствы, якія дазволяць павысіць надзейнасць у рабоце як пуцейцаў, так і работнікаў іншых службаў, якія абслугоўваюць чыгуначныя артэрыі.
— Святкаванне юбілею стала своеасаблівым аглядам дасягненняў беларускіх чыгуначнікаў, падставай для таго, каб ушанаваць ветэранаў і тых, хто найбольш вызначаецца ў працы, праяўляе ініцыятыву, — расказваў намеснік начальніка дыстанцыі пуці па кадрах Аляксандр Ушкур. — Для гэтага кіраўніцтва Беларускай чыгункі і Віцебскага аддзялення не пашкадавалі сродкаў і адзнак за працу, заахвоціўшы людзей матэрыяльна і маральна. Усім непрацуючым пенсіянерам-чыгуначнікам выплачана ўзнагароджанне ў памеры трох базавых велічынь. Майстар акалотка Аляксандр Дарашчонак узнагароджаны нагрудным знакам “Выдатнік беларускай чыгункі”, а майстар пуцявой калоны Руслан Пашковіч — Ганаровай граматай упраўлення Беларускай чыгункі.
Ва ўрачыстай абстаноўцы праходзіла ўзнагароджанне і на сходзе ў дыстанцыі. Начальнік дыстанцыі Міхаіл Шаўцоў уручыў Ганаровыя граматы Віцебскага аддзялення машыністу Антону Сакалоўскаму, маставому майстру Паісію Сарокіну, а таксама Падзякі начальніка аддзялення — вадзіцелям аўтамабіля Іосіфу Гваздзеўскаму і Людвіку Руткоўскаму, дзяжурнаму па пераездзе Івану Федаровічу, старшаму інспектару па кадрах Валянціне Ламачэўскай, вадзіцелю дрызіны Генадзію Пяткевічу, сталяру Вячаславу Шафаровічу.
Да 150-гадовага юбілею былі выраблены памятныя наручныя гадзіннікі. Доўгі час падарункі будуць нагадваць пра дату сённяшнім работнікам Васілію Башаву, Алегу Вараб’ю, Уладзіславу Згірскаму, Пятру Зубіку, Марыі Аўсюк, а таксама ветэранам працы Галіне Кішко, Віктару Гаўрыльчыку, Вячаславу Дзіковічу і Івану Курыловічу.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Галіна Чаплінская ўручыла групе чыгуначнікаў Ганаровыя граматы і Падзякі старшыні раённага выканаўчага камітэта.
А затым усе прысутныя атрымалі музычныя падарункі. Дарэчы, сёлета споўнілася дваццаць гадоў, як у дыстанцыі на пастаяннай аснове была адноўлена мастацкая самадзейнасць. Нядаўна яе ўдзельнікі з поспехам выступілі на ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да юбілею, у абласным цэнтры і сталіцы. Вялікая заслуга ў гэтым кіраўніка калектыву Сяргея Харко, які, да таго ж, сам піша словы і музыку сваіх твораў. Адна з яго песень пра чыгуначнікаў у выкананні аўтара, вадзіцеля Аляксандра Мычко і намесніка начальніка дыстанцыі Аляксандра Ушкура прагучала на завяршэнне сустрэчы, надаўшы прысутным яшчэ больш святочнага настрою.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Geely Geometry A- cерьезная заявка на то, чтобы стать полноценным средством передвижения?
Подробнее Мы не обращаем внимание на автомобиль, потому что видим марку Geely, а не Tesla, и это соглашусь, является весомым аргументом. Давайте посмотрим, как Geely все-таки пытается конкурировать на


