Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В поставском Доме ремёсел — праздник любительского песенного творчества (+фото)

В поставском Доме ремёсел — праздник любительского песенного творчества (+фото)

Напачатку снежня ва ўтульнай зале Дома рамёстваў «Стары млын» адбылося раённае свята-конкурс аматарскай песеннай творчасці, якое ставіла сваёй   мэтай садзейнічаць актывізацыі і папулярызацыі гэтага мастацкага жанру, больш шырокаму ўжыванню беларускай мовы, супрацоўніцтву кампазітараў-аматараў Пастаўшчыны з выканальніцкімі калектывамі і салістамі. Пры падрыхтоўцы імпрэзы  арганізатарам падалося  цікавым паслухаць і вершы пастаўскіх паэтаў, пакладзеныя на музыку кампазітарамі Аляксандрам Шыла з Мінска на словы лынтупчаніна Аляксандра Гарбуля, Міколам  Яцковым з Маладзечна на верш «Нас не пакіне спадзяванне» Ігара  Пракаповіча,  Уладзімірам Сялевічам — былым вучнем Рэгіны Ластоўскай — на яе верш пра родную вёску Савічы. Дарэчы, яна сама таксама  была прадстаўлена як аўтар музыкі і слоў песні «Школа заўжды са мной», якую вельмі кранальна  праспявала вучаніца СШ№2  Аня Бекіш. Дуэт у скла­дзе Ядвігі Сівіцкай і Людмілы Русалоўскай атрымаў дыплом за выканальніцкае майстэрства  патрыятычнай песні «Бацька, устань, паслухай» (словы Р. Ластоўскай, музыка Я. Сівіцкай). У гэтай намінацыі, акрамя згаданых выканаўцаў, былі таксама адзначаны: трохгалосае трыо з СШ№1 пад кіраўніцтвам Людмілы Логінавай,  спявачка Рэната Руткоўская з г. п. Лынтупы, якая на высокім узроўні выканала песню на словы Аляксандра Гарбуля і музыку Аляксандра Шыла «Станцыя «Лынтупы»,  саліст эстраднага ансамбля «25 плюс-мінус»  Пётр Кароль. Песня ў яго выкананні «Дарыце маці кветкі», што  прагучала ў самым пачатку імпрэзы, была  прысвечана памяці пастаўскіх таленавітых творцаў Ніны Захарэвіч і Мікалая Карпенкі, якія, на вялікі жаль, дачасна адышлі  з жыцця.

Дыплома «Твор грамадзянска-патрыятычнага кірунку» ўдастоены аўтар і выканаўца з Варапаева Сяргей Харко за тэматычныя песні, якія гучалі таксама на абласных і рэспубліканскіх урачыстасцях з нагоды 150-годдзя Беларускай чыгункі. Такім жа дыпломам узнагаро­джаны і Павел  Яльмееў. Нягледзячы на сталы ўзрост і стан здароўя, былы ваеннаслужачы стварае па-сапраўднаму аптымістычныя творы. У выкананні аўтара прагучалі «Марш хлебаробаў» і «Працаўнікі палёў».

Вельмі ўпрыгожыла музычнае свята выступленне заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля «Паазер’е». «Паазерцы» выканалі  гарэзлівыя песні на словы Аляксандра Гарбуля і музыку Анатоля Собаля і  лірычныя творы на вершы пастаўчанкі  Валянціны Гучык. Яе мілагучная песня «Пані Галіна» адзначана дыпломам  «Прэм’ера песні». У намінацыі «Лірычны твор» дыпломы атрымалі пастаўчанін Часлаў Сівіцкі, які напісаў песні ў творчым супрацоўніцтве з Валянцінай Гучык, і аўтары і выканаўцы — Часлаў Машніч з вёскі Хрыстова і Андрэй Стахоўскі з г. п. Лынтупы. А песня «Зорачка мая» Іосіфа Пяткоўскага з вёскі Ажа­рава  з вельмі запамінальнай мелодыяй падалася  гатовым шлягерам і, па меркаванні членаў журы — дырэктара  Варапаеўскай ДШМ Валянціна Жагулы і кіраўніка народнага хору ветэранаў вайны і працы РДК Паўла Рагіні, — можа быць уключана ў рэпертуар прафесійных артыстаў. У запісе прагучалі песня Людмілы Логі­навай на верш Максіма Багдановіча “Хмары” ў выкананні народнага хору настаўнікаў РДК і песні аўтара і выканаўцы Аляксадра Іваніна з Варапаева.

У намінацыі “Вершы — песенныя тэксты” дыпломы ўручаны паэтам Арка­дзю Нафрановічу, Ігару Пракаповічу, Вользе  Лісіцкай, Аляксандру Гарбулю і Валянціне Гучык. Песняй  “У Паставах не сумуюць” (словы Валянціны Гучык, музыка Яраслава Зямчонка) у выкананні клуба “Традыцыя” пад кіраўніцтвам Ганны Балаш і завяршылася цікавая і шчырая імпрэза.

Ад імя арганізацыйна-метадычнага цэнтра аддзела культуры хачу  падзякаваць усім удзельнікам, супрацоўнікам раённай бібіліятэкі і тым, хто знайшоў час падтрымаць нашых аўтараў і выканаўцаў, бо аматарская творчасць — самая шчырая праява любові да роднага краю, роднай мовы, узрушанае выказванне сапраўдных чалавечых пачуццяў. Вельмі спадзяюся на тое, што знойдуцца спонсары, якія падтрымаюць запіс дыскаў мясцовых аўтараў і выданне буклета “Пастаўшчына музычная”.

Л. ЧАТОВІЧ, метадыст раённага арганізацыйна- метадычнага цэнтра.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой