В Поставском краеведческом музее открылись две новые выставки (+фото)
Т. А. Сабецкая
12 снежня ў раённым краязнаўчым музеі адкрыліся адразу дзве выставы. Аўтарам адной з іх з’яўляецца жыхар Полацка Іван Іваноў, актыўны ўдзельнік рыцарскага клуба “Полацкі звяз”, знаёмы пастаўчанам па выставе “Даспехі і зброя”, што экспанавалася ў музеі год назад. Другая належыць жыхарцы райцэнтра Таццяне Сабецкай, якая шмат гадоў адпрацавала ў прафтэхкаледжы кіраўніком “Творчай майстэрні”, якую сама ж і стварыла.
Іван Іваноў — выпускнік мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Паралельна са сваім галоўным захапленнем — рэканструкцыяй рыцарскага касцюма — ён займаецца жывапісам і графікай. У апошняй тэхніцы нават аформіў дзве кніжкі для дзяцей беларускага пісьменніка Юрыя Усціновіча “Майстар Рукша” і “Яська і конік ягоны Грыўка”, якія падарыў нашаму музею. Што датычыць экспазіцыі, то на ёй прадстаўлены 23 жывапісныя работы — пейзажы і нацюрморты, выкананыя маслам на палатне.
Нацюрморты, але не намаляваныя, а вышытыя рознакаляровымі стужкамі і бісерам на чорным аксаміце, у вялікай колькасці прысутнічаюць і на выставе Таццяны Сабецкай. Называецца яна “Мая маленькая краіна” і з’яўляецца выражэннем унутранага свету аўтара, такога ж яркага і разнастайнага, як і яе работы. Акрамя памянёных вышэй вельмі прыгожых пано, тут прадстаўлены такім жа чынам вышытыя падушачкі і шкатулкі (іх Таццяна Анатольеўна робіць з “нуля”: прыдумвае форму, якую стварае з дапамогай кардону, а потым аздабляе звонку і знутры), вялізная ваза ва ўсходнім стылі з кветкамі, тапіарый — шар-свяцільнік, які ўвесь “расцвіў” імі, — навагодняя ёлка з пафарбаваных сярэбранай фарбай яловых шышак, калядны вяночак і шмат іншых прыгожых дробязей, якія вельмі ўпрыгожваюць інтэр’ер любога памяшкання і робяць яго ўтульным. У сваіх работах, многія з якіх выкананы ва ўласнай тэхніцы, майстрыха выкарыстоўвае самыя розныя матэрыялы: абрэзкі ўсемагчымых тканін, стужкі, тасьму, карункі, футра, ніткі, паперу, упаковачную сетку для букетаў, прыродныя матэрыялы і нават кампакт-дыскі.
Асобнае месца на выставе займаюць тэкстыльныя лялькі. Іх серыю Т. А. Сабецкая прысвяціла сваёй маленькай унучцы Арынцы і так і назвала яе — “Казкі для Арынкі”. Скульптурным тэкстылем жанчына захапілася ўсяго два месяцы назад, але ўжо атрымала ў інтэрнэце пахвальныя водгукі вядомых майстрых. Дарэчы, адтуль, з “сусветнага павуціння”, усё і пайшло.
— Неяк, блукаючы па сайтах і разглядваючы работы іншых рукадзельніц, я ўбачыла цудоўныя лялькі Алены Лаўрэнцьевай з Крамянчуга, якія вельмі спадабаліся, — расказвала Таццяна Анатольеўна. — Падумала: няўжо я так не змагу? Паглядзела некалькі майстар-класаў Лаўрэнцьевай — і цацкі пайшлі адна за адной.
Усе яны здзіўляюць сваёй рэалістычнасцю і характарнасцю, якія дасягнуты кожным шыўком аўтара. Між тым, асновай лялек з’яўляюцца драцяны каркас і сінтэпон, абцягнуты звычайнай панчохай. Для жадаючых навучыцца іх рабіць Т. А. Сабецкая гатова правесці ў музеі майстар-клас. Таксама ў яе можна заказаць эксклюзіўны падарунак на Новы год ці іншае свята для сваіх блізкіх і знаёмых — цацку, пано, вышыўку.
Застаецца дадаць, што абедзве выставы будуць працаваць у музеі да 11 студзеня 2013 года. Уваходны білет на іх каштуе 3000 рублёў для дарослых і 1500 рублёў для дзяцей. Акрамя таго, да праваслаўных Каляд тут чакаюць школьнікаў на музейна-педагагічныя заняткі “Навагоднія прыгоды ў музеі”.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
«Беларусы — традиционные охотники.
Подробнее Осенью прошлого года в аэропорту Минска я с любопытством наблюдала, как к регистрации на самолет в Европу готовился один иностранный господин. Его багаж главным образом составляли не традиционные


