Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В Поставах установили красивую ёлку

В Поставах установили красивую ёлку

Зіма нарэшце заявіла пра сябе снегападам і першымі маразамі. Як доўга пратрымаецца такое надвор’е? Вядома, хацелася б у бялюткім убранні наваколля сустрэць і Новы год, падрыхтоўка да якога ў гэтыя дні ў самым разгары. На цэнтральных вуліцах і плошчы Пастаў, на фасадах і вокнах прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, дамоў гараджан ужо ўстаноўлены сотні гірляндаў, мноства іншых упрыгажэнняў, якія зіхацяць, пераліваюцца рознымі колерамі і адценнямі, нагадваючы аб набліжэнні калядных і навагодніх свят.

Некалькі дзён назад пастаяннае месца на плошчы імя Леніна заняла і галоўная ёлка горада. Сёлета яна асабліва прыгожая. Адшукалі лясную прыгажуню ў Лынтупскім лясніцтве, непадалёк ад вёскі Кавалі і граніцы з Літоўскай Рэспублікай. Ад Пастаў гэта ўсяго за паўсотню кіламетраў, але “аперацыя” па дастаўцы елкі расцягнулася на паўтара дня.

— Пакрытая снегам зямля яшчэ не прамерзла, — расказваў старшы майстар участка па нарыхтоўцы мясцовых відаў паліва УП ЖКГ Якаў Адамовіч. — Таму ад лясной паляны да дарогі елку вывезлі толькі пры дапамозе двух трактароў і “Амкадора”. У дарозе асцярожнічалі. Даехалі без прыгод.

І вось раскошнае дрэва паўстала перад гараджанамі ва ўсёй сваёй прыгажосці. Паклапаціліся пра гэта многія камунгасаўцы. Але асабліва стараліся вальшчыкі Віктар Свіла і Часлаў Танана, вадзіцель МАЗа Генадзій Врублевіч, рабочы Дзмітрый Мацук. А віртуёзнасці ў рабоце машыніста аўтакрана Аляксандра Аляксандрава мог бы пазайздросціць любы іншы спецыяліст. Больш чым з 20-метровай елкай вагой каля шасці тон ён упраўляўся як з цацкай.

Потым работнікі рамонтна-будаўнічага ўчастка і электрыкі — у іх ліку Дзмітрый Валасных, Сяргей Лопанаў, Пётр Фярковіч, Аляксандр Конанаў і Мікалай Запольны — апранулі «лясную госцю» ў навагодняе ўбранне. Мінулагоднія ўпрыгажэнні дапоўнілі 12 дваццаціметровых гірляндаў-шароў дыяметрам 15 сантыметраў кожны. Атрымалася прыгожа. Жыхары і госці горада на працягу месяца будуць мець магчымасць любавацца галоўным сімвалам свята, прыходзіць сюды, каб загадаць жаданне, сустрэцца з Дзедам Марозам і Снягуркай, парадаваць дзяцей.

* * *

У Паставах навагоднія ёлкі ўстаноўлены таксама ў пятым і шостым гарадках, у мікрараёнах вуліцы Юбілейнай і АБП “Рассвет Пастаўскі”.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой