Запоўніць свет усімі фарбамі
В. М. Танана за сваім любімым заняткам.
Першае, што ўразіла, калі пераступіла парог дома пастаўчанкі Валянціны Макееўны Танана, — гэта абсалютныя чысціня і парадак усюды. Уразіла, таму што ведала: гаспадыня з’яўляецца інвалідам першай групы па зроку і амаль нічога не бачыць. Пазней, размаўляючы з жанчынай, яшчэ не раз здзіўлялася — яе жыццёваму аптымізму, які дапамагае пераадольваць цяжкія хваробы, залатым рукам і моцнаму характару.
Праблемы са зрокам у Валянціны Макееўны пачаліся 20 гадоў назад без бачнай на тое прычыны. Да гэтага яна паспяхова закончыла школу і Бабруйскі аўтатранспартны тэхнікум па спецыяльнасці “Эксплуатацыя аўтамабільнага транспарту”. Па размеркаванні трапіла на работу ў Гомель, дзе пазнаёмілася з Фёдарам Вікенцьевічам Тананой, які зараз працуе намеснікам дырэктара УП ЖКГ па цеплаэнергетыцы. У хуткім часе выйшла за яго замуж, у 1986 годзе нарадзіла сына. Праз два гады зноў зацяжарыла, але дзіця з’явілася на свет мёртвым, саму ж маму давялося ратаваць урачам.
У 1990 годзе маладая сям’я пераехала на радзіму мужа, у Паставы. Валянціна Макееўна ўладкавалася на работу ў раённы вузел сувязі. Пакрыху пачало наладжвацца жыццё на новым месцы. Але неўзабаве ў дзверы дома зноў пастукала бяда — у 28-гадовай жанчыны стаў хутка падаць зрок. Праз год ёй далі трэцюю групу інваліднасці, яшчэ праз два — другую, затым першую.
Куды толькі ні звярталася яна з мужам! Лячылася і праходзіла абследаванне ў Полацку, Віцебску, Мінску. У 1995 годзе В. М. Танана зрабілі аперацыю на правым воку, якое бачыла горш, каб зусім не аслепла на яго. Аперыравалі ў санкт-пецярбургскай клініцы па метадзе вядомага афтальмолага Мулдашава (замянілі звужаныя да мінімуму сасуды і падрэзалі мышцу). Надзеі на тое, што пацыентка будзе бачыць, ніхто не даваў, але працэс падзення зроку ўдалося прыпыніць. Да гэтага яна двойчы ляжала ў Інстытуце экспертызы ў Мінску, куды прыязджалі спецыялісты з маскоўскага інстытута Святаслава Фёдарава. Абследаваўшы Валянціну Макееўну, яны вынеслі вердыкт: рабіць аперацыю нельга, бо вельмі складаны дыягназ — дыстрафія сятчаткі абодвух вачэй. Пазней да гэтага дабавіліся глаўкома і катаракта, а таксама іншыя балячкі — цукровы дыябет, павелічэнне шчытападобнай залозы.
Тым не менш надзеі на сучасныя медыцынскія тэхналогіі, якія могуць дапамагчы, Валянціна Макееўна і яе блізкія не згубілі. Звярнуліся ў цэнтры лазернай карэкцыі зроку “Новы погляд” і “Новы зрок” у Мінску. Але і там толькі развялі рукамі: аперацыя проціпаказана, падабраць акуляры ці кантактныя лінзы немагчыма. Прычыну, па якой жанчына амаль цалкам аслепла, таксама не змог назваць ні адзін спецыяліст. Магчыма, гэта наступствы другіх, няўдалых, родаў, а магчыма, аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Цяпер двойчы ў год В. М. Танана праходзіць курс лячэння ў цэнтральнай раённай бальніцы. Поле зроку ў яе вельмі звужана: бачыць, нібы праз трубачку, і зусім дрэнна — на адлегласці паўметра можа разабраць толькі абрысы чалавека. Пры гэтым сама робіць усю хатнюю работу: гатуе, мые посуд, прыбірае ў кватэры, ставіць нарыхтоўкі на зіму і нават вяжа пруткамі. Ды яшчэ як! Бачылі б вы яе акуратныя, вочка ў вочка, джэмперы, камізэлькі, панчохі і пінеткі для дзяцей і ўнукаў! Для іх жа, а таксама іншых родных, якія любяць бываць у гэтым гасцінным доме, выпякае розныя прысмакі: тарты, пячэнне, пірожныя.
— Дома мне ўсё знаёмае, і я лёгка арыентуюся ў пакоях і двары, — расказвала Валянціна Макееўна. — Калі нешта раблю, галоўнае, каб ніхто не перашкаджаў. Напрыклад, гатую абед, пакладу той жа нож ці дошчачку на пэўнае месца — і ведаю, што яны там ляжаць. Пры неабходнасці сама магу схадзіць у магазін, аптэку. Але часцей гэта робіць муж або прашу суседзяў. Яны ж часам адвозяць мяне ў паліклініку, за што вельмі ўдзячна. Вялікі дзякуй хочацца сказаць таксама блізкім — найперш мужу, які ва ўсім дапамагае, сыну з нявесткай (яны жывуць у Санкт-Пецярбургу), сястры, пляменніцы.
Больш за 5 гадоў Валянціна Макееўна Танана ўзначальвала раённую арганізацыю Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Калі ж амаль зусім перастала бачыць і не змагла працаваць з дакументацыяй, давялося пакінуць гэту пасаду. Але сувязь з членамі арганізацыі не парывае да гэтага часу. Інваліды часта тэлефануюць ёй дамоў, каб проста пагаварыць, падзяліцца сваімі радасцямі і бедамі. Падтрымлівае зносіны таксама са шматлікімі сябрамі з Гомеля, іншых гарадоў.
Не па чутках знаёмая з праблемамі людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, мая новая знаёмая кажа, што такім людзям патрэбны не шкадаванне і спачуванне тых, хто іх акружае, а разуменне і падтрымка. Праўда, ёсць розныя катэгорыі інвалідаў. Адным колькі ні дай і што ні зрабі — усё роўна будзе мала і дрэнна, а іншыя наадварот, атрымліваючы невялікую пенсію, ніколі не скажуць, што ім чагосьці не хапае.
— Усё залежыць ад чалавека, — зазначыла жанчына. — Ён не павінен сябе шкадаваць, калі здарылася такая бяда, бо са шкадаваннем часта з’яўляецца азлобленасць на ўвесь свет. Таксама не трэба панікаваць і кідацца ў крайнасці, а змірыцца са сваім цяперашнім становішчам і жыць далей. Нават застаўшыся без рук ці ног, усяму можна навучыцца. Трэба проста ўзяць сябе ў рукі і знайсці нейкую цікавую справу.
У Валянціны Макееўны яна ёсць, і не адна. Ёсць цудоўныя людзі, якія яе акружаюць. Бо тыя дабро і цяпло, якія ты выпраменьваеш у свет, абавязкова да цябе вяртаюцца. Гэта даказана.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
История общественного транспорта Беларуси
Подробнее «Лучше плохо ехать, чем хорошо идти», — говорят практичные люди. Так, видимо, многие думали и раньше. Может, потому и появился он, пресловутый общественный транспорт. В


