Что поставчанам нужно знать о новом Жилищном кодексе Республики Беларусь?

2 сакавіка 2013 года ў краіне пачне дзейнічаць новы Жыллёвы кодэкс Рэспублікі Беларусь. Якія змены нас чакаюць? На гэта і іншыя пытанні адказвае юрысконсульт УП ЖКГ Тамара Мікалаеўна АТРОШЧАНКА.
— Тамара Мікалаеўна, чым выклікана прыняцце новага дакумента?
— Кодэкс у папярэдняй рэдакцыі існуе з 1999 года. За гэты час у краіне адбыліся шматлікія змены, і ён устарэў. Для распрацоўкі новага спатрэбілася некалькі гадоў.
— На што ў першую чаргу хацелі б звярнуць увагу?
— Адметнасць новага дакумента ў тым, што ў ім ёсць тлумачэнне 63 паняццяў, да якіх нам часта даводзіцца звяртацца (блізкія сваякі, былы член сям’і, таварыства ўласнікаў і г.д.).
У новым Кодэксе больш канкрэтна вызначаны прававыя палажэнні жылых памяшканняў, у прыватнасці дзяржаўнага і прыватнага жылых фондаў, сацыяльных, службовых, спецыяльных жылых памяшканняў, памяшканняў камерцыйнага назначэння.
— Калі ласка, спыніцеся на апошнім.
— Камерцыйнае жыллё — гэта свабоднае жылое памяшканне, якое такі статус набывае згодна з рашэннем райвыканкама. Яно размяркоўваецца ў адпаведнасці з чаргой, калі такая ў райвыканкаме ёсць. А калі няма, атрымлівае той, хто першы пажадае. Па-іншаму можна назваць так: арэнда жылога памяшкання. Гэта азначае, што чалавек, які ў ім пражывае, заключае з райвыканкамам дагавор на арэнду. Сродкі за здым камерцыйнага жылля акумуліруюцца на рахунку райвыканкама і потым павінны выкарыстоўвацца на развіццё жылога фонду. Такое жыллё ёсць у райцэнтры (трохпакаёвая кватэра па вул. Зялёнай), а таксама ў Кураполлі, Дунілавічах, Варапаеве, рыхтуецца ў Навасёлках-1.
— Згодна з новым дакументам, будзе зменена структура аплаты жыллёва-камунальных паслуг. Што маецца на ўвазе?
— Прадугледжана, што з сумы платы за тэхнічнае абслугоўванне будзе выдзелена ў асобны радок плата за бягучы рамонт — раней такога не было. Гэтыя сродкі павінны будуць канкрэтна залічвацца на рахунак і выкарыстоўвацца для правядзення бягучага рамонту жылых памяшканняў, месцаў агульнага карыстання.
— А што на сённяшні дзень з’яўляецца праблемным у аплаце за жыллёва-камунальныя паслугі?
— Сацыяльнае жыллё. Ёсць пералік асоб, якім яно можа быць выдзелена: гэта ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, сацыяльныя сіроты, людзі, якія пакутуюць на пэўныя захворванні. За жыллё плацяць усе, акрамя сацыяльных сірот. Гадамі з іх не можам спагнаць запазычанасць, больш таго, іх адшукаць нельга. Цяпер у нас 10 такіх неплацельшчыкаў.
— Якія меры ўздзеяння прымаюцца да неплацельшчыкаў? І што прадугледжвае новы Кодэкс?
— І ў старой рэдакцыі Кодэкса, і ў новай сказана, што за камунальныя паслугі трэба разлічвацца да 25 чысла кожнага месяца. Хоць і адпраўляем рэгулярна па 200 папярэджанняў аб тым, што людзі забыліся заплаціць (з пачатку года выслана 1640), праблемы не знікаюць. Па стане на 1 лістапада неаплачанымі заставаліся 282 асабовыя рахункі на суму 9,7 млн рублёў.
Афармляем таксама выканаўчыя надпісы на спагнанне запазычанасці (за бягучы год — 148 на суму 107,5 млн рублёў, выканана 106 на суму 80,6 млн рублёў). А ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, грамадзянам, якія без уважлівых прычын маюць запазычанасць па аплаце камунальных паслуг за два і больш разліковых месяцаў і не пагасілі гэту запазычанасць на працягу пяці дзён пасля пісьмовага папярэджання, можа быць прыпынена прадастаўленне камунальных паслуг.
Новы Кодэкс прадугледжвае прымусовы абмен. Скажам, УП ЖКГ апублікавала ў райгазеце спіс даўжнікоў. Людзі прачыталі, і хтосьці з дысцыплінаваных плацельшчыкаў, у каго кватэра меншая, чым тая, за якую не плацяць, прапануе зрабіць абмен, пры гэтым пагасіўшы доўг. Неплацельшчык можа не пагадзіцца. Чалавек, якому патрэбен абмен, ідзе ў райвыканкам, апошні звяртаецца ў суд з іскам аб прымусовым абмене. Калі гэты варыянт не спрацоўвае і даўжнік не плаціць больш чым 6 месяцаў, па іску райвыканкама ён можа быць выселены ў іншае жылое памяшканне тыпавых спажывецкіх якасцей: суд разгледзіць іск, вынесе рашэнне.
— А калі неплацельшчык жыве ў інтэрнаце?
— Згодна з новай рэдакцыяй Кодэкса, неплацельшчыка можна выселіць з інтэрната без прадастаўлення яму жылога памяшкання (за выключэннем асоб, якія не падлягаюць высяленню — іх пералік указаны ў Кодэксе).
— Што ў новым дакуменце гаворыцца наконт рэгістрацыі (прапіскі)?
— Па дзеючым Кодэксе, без згоды паўналетніх членаў сям’і нельга зарэгістраваць у сябе сваяка, чужога чалавека. Па новым жа, калі я з’яўляюся наймальнікам або ўласнікам жылога памяшкання і са мной пражываюць муж, дзеці, бацькі, то і без іх згоды я магу зарэгістраваць на сваёй жылой плошчы, напрыклад, пляменніка. Заключаецца дагавор на карыстанне жылым памяшканнем, які павінен быць зарэгістраваны ў райвыканкаме.
— Члены сям’і не могуць мірна дамовіцца аб парадку аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі. Якое выйсце?
— Звяртацца ў райвыканкам. Праводзіцца самастойнае заключэнне дагавору найму. Бакі не прыходзяць да згоды — звяртаюцца ў суд з іскам аб выдзяленні сваёй долі ў агульнай сумеснай маёмасці, калі жыллё прыватызавана. Суд прымае рашэнне, на падставе якога ў ЖЭУ дагаворы найму заключаюцца на кожнага, і плата, адпаведна, налічваецца таксама на кожнага.
— Што новае сказана пра ўтрыманне месцаў агульнага карыстання?
— Як паказвае практыка, скаргі наконт таго, што лесвічныя пляцоўкі загрувашчаны скрынямі для захоўвання агародніны, паступаюць часта. Рабіць такое забараняецца, і парушальнікі згодна з артыкулам 21.16 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях могуць быць пакараны штрафам у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь. Акрамя таго, у новым Кодэксе асобным абзацам прапісана аб забароне курэння ў месцах агульнага карыстання.
— А ці сказана што пра ўзаемаадносіны суседзяў?
— Калі чалавекам ствараюцца ўмовы, немагчымыя для пражывання з ім іншых асоб або суседзяў, у такім выпадку ён можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства. Або, скажам, у кватэры адбываюцца пастаянныя скандалы, і гэта перашкаджае суседзям: пасля некалькіх папярэджанняў падаецца іск у суд аб высяленні скандаліста без прадастаўлення яму жылога памяшкання. Так гаворыцца і ў дзеючым Кодэксе, і ў новым. Дарэчы, згодна з новым дакументам высяляць ужо можна будзе і ў сельскую мясцовасць у межах адміністрацыйнага раёна, чаго раней не было.
— І апошняе: ці ёсць якія змены наконт утрымання хатніх жывёлін у шматкватэрных дамах?
— Сабак і катоў дазваляецца ўтрымліваць, але не больш за дзве жывёліны ў асобнай кватэры шматкватэрнага жылога дома. Пры гэтым гаспадары павінны захоўваць існуючыя правілы ўтрымання хатніх жывёлін.
Гутарыла Галіна ПІШЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
История общественного транспорта Беларуси
Подробнее «Лучше плохо ехать, чем хорошо идти», — говорят практичные люди. Так, видимо, многие думали и раньше. Может, потому и появился он, пресловутый общественный транспорт. В


