Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Поставские воллейболисты одержали победу над принципиальным соперником

Поставские воллейболисты одержали победу над принципиальным соперником

“Узлёт” (Орша) — “Атлант-Д” (Паставы) — 0:3, 1:3

1 дзень. 0:3 (12:25; 21:25; 19:25).

2 дзень. 1:3 (15:25; 25:20; 16:25; 21:25).

У нацыянальным першынстве каманда з Оршы для пастаўчан — даўні прынцыповы і нязручны сапернік. У мінулым аршанцы неаднаразова заваёўвалі медалі, пагулялі нават у вышэйшай лізе і часта адбіралі ачкі ў нашай каманды нават у сезонах, якія прыносілі атлантаўцам узнагароды. Праўда, зараз у нашых сапернікаў праходзіць няпросты працэс змены пакаленняў, прыйшло шмат моладзі, склад гэтай дружыны сур’ёзна амаладзіў­ся. Але і ў нас адсутнічаў  адзін з вядучых ігракоў Ігар Петрачэнка.

Гульню пастаўчан узмацніў вопытны кандыдат у майстры спорту Сяргей Собалеў. А вось асноўнаму распасоўшчыку гасцей Уладзіміру Юзвовічу прыйшлося на пляцоўцы няпроста, бо ён гуляў з павышанай тэмпературай. Са сваімі абавязкамі гэты «дырыжор» каманднай гульні справіўся нядрэнна, хоць і дапусціў шэраг памылак на сваіх падачах. Пастаўчане пачалі першую сустрэчу на поўную сілу, упэўнена выйгралі стартавую партыю, але затым крыху расслабіліся.

У дзеяннях шэрага вядучых ігракоў чамусьці стала праяўляцца залішняя самазаспакоенасць, у выніку чаго часта рашаючыя ўдары аказваліся недакладнымі, і аршанцы набіралі ачкі. У паўторнай сустрэчы сітуацыя на пляцоўцы ледзь не паўтарылася, гаспадары прымусілі трэнера гасцей пахвалявацца. На шча­с­це, гульнявы патэнцыял у пастаўчан зараз мацнейшы, і гэта дазволіла ім атрымаць чарговую перамогу, дзявятую па ліку ў першынстве. Пастаўчане яшчэ больш павялічылі свой адрыў ад канкурэнтаў, маючы ў сваім актыве 27 набраных ачкоў.

Гульні чарговага тура чэмпіянату Беларусі па валейболе прынеслі шэраг нечаканых вынікаў. Каманда Віцебскага кадэцкага вучылішча ў беларускай сталіцы выйграла толькі паўторную сустрэчу ў каманды РДВАР з лікам 3:2, а напярэдадні прайграла мінчанам з лікам 0:3 і адстае цяпер ад нас на 5 ачкоў. На трэцяе месца вярнуўся мінскі МАПІД (20 ачкоў), які быў двойчы мацнейшы ў паядынках з грозным БДУ (лік сустрэч 3:0 і 3:1). Упарта праходзілі і астатнія матчы: МВК (Магілёў) — “Алімп” (Кобрын) — 3:1, 0:3; АСДЮШАР (Гродна) — “Лакаматыў” (Баранаві­чы)  — 1:3, 0:3.

Услед за тройкай лідараў у турнірнай табліцы зараз ідуць “Лакаматыў” (19 ачкоў), БДУ (18), РДВАР (18), “Алімп” (16), АСДЮШАР (4), “Узлёт” (3), МВК (3).

Пасля кароткага перапынку снежаньскі цыкл нацыянальнага першынства пастаўчане прадоўжаць адразу чатырма матчамі ў родных сценах. Спачатку на пляцоўцы ФАКа яны 1-2 снежня згуляюць дома з гродзенцамі, а затым праз два тыдні будуць прымаць каманду рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву з Мінска.

Уладзімір ШЫК.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой