В Поставах отметили юбилей «Беларусбанка» (+ фото)

23 лістапада ў Паставах адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 90-годдзю акцыянернага ашчаднага банка “Беларусбанк”. На ім прысутнічалі работнікі і ветэраны працы цэнтра банкаўскіх паслуг №230 у г. Паставы, ганаровыя госці: старшыня райвыканкама В. С. Гутараў, намеснік начальніка філіяла №200 — Віцебскага абласнога ўпраўлення ААБ “Беларусбанк” Н. Л. Клімуць, намеснік старшыні райвыканкама М. Р. Коваль, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання Э. П. Казура, кліенты банка — кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў.
Арганізатары мерапрыемства — работнікі цэнтра банкаўскіх паслуг — паклапаціліся пра тое, каб паказаць і расказаць прысутным пра ўсе этапы развіцця і станаўлення “Беларусбанка”, сённяшнія справы пастаўскага цэнтра банкаўскіх паслуг. Іх увазе быў прапанаваны відэафільм, створаны на пастаўскай тэлестудыі, насычаная святочная праграма, дзеі якой разгортваліся на сцэне раённага Дома культуры.
— За ўсю сваю гісторыю “Беларусбанк” перажыў шматлікія рэформы і пераўтварэнні, захаваўшы і прымножыўшы пры гэтым лепшыя традыцыі, — адзначыў, вітаючы прысутных, дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг у г. Паставы Л. С. Касарэўскі. — Сёння буйнейшы ўніверсальны камерцыйны банк Беларусі прапаноўвае сваім кліентам больш за 100 відаў сучасных банкаўскіх прадуктаў і паслуг, у тым ліку па разлікова-касавым абслугоўванні, крэдытаванні, дэпазітных аперацыях, лізінгу, факторынгу, інкасацыі, міжнародных і міжбанкаўскіх разліках, валютна-абменных і канверсійных аперацыях, аперацыях з банкаўскімі картамі, кансалтынгавыя і дэпазітныя паслугі.
ААТ “ААБ “Беларусбанк” — гэта ўнікальная філіяльная сетка, якая ахоплівае ўсю тэрыторыю краіны. Сярод 97 цэнтраў банкаўскіх паслуг адным з буйнейшых з’яўляецца пастаўскі. Ён аб’ядноўвае 11 аддзяленняў, у тым ліку 5 з іх размешчаны ў сельскай мясцовасці — у аграгарадках Парыж, Дунілавічы, Варапаева, Камаі і Лынтупы. Кіраўніцтва цэнтра знаходзіць сродкі для будаўніцтва, рамонту і рэканструкцыі як галаўнога памяшкання, так і аддзяленняў. Упрыгажэннем горада сталі арыгінальныя будынкі аддзяленняў на вуліцах 17 Верасня і Чырвонаармейскай. Яны вызначаюцца не толькі сваёй архітэктурай, але і добрымі ўмовамі для супрацоўнікаў і кліентаў. У новую модульную канструкцыю пераехала камайскае аддзяленне ЦБП.
Сёння банк здольны прапанаваць кліенту практычна любую банкаўскую паслугу. Рэжым работы аддзяленняў максімальна прыбліжаны да патрэб насельніцтва рэгіёна. 5 банкаматаў і 10 інфакіёскаў кругласутачна абслугоўваюць каля 17 тысяч трымальнікаў пластыкавых карт. Дарэчы, стаўка робіцца на тое, каб і надалей развіваць “бязлюдныя тэхналогіі”. Такія паслугі як, SMS-банкінг, М-банкінг, інтэрнэт-банкінг, дазваляюць кліентам ажыццяўляць банкаўскія аперацыі, седзячы дома за камп’ютарам або з дапамогай мабільнага тэлефона.
На Пастаўшчыне больш за 16 тысяч працуючых атрымліваюць заработную плату праз банкаўскія рахункі і картрахункі, адкрытыя ў цэнтры банкаўскіх паслуг. Адкрыта каля 1000 пенсійных картрахункаў. Больш за 3000 жыхароў раёна карыстаюцца крэдытнымі паслугамі банка. Пра яго карысць і надзейнасць сведчыць наступны красамоўны факт. На 1 лістапада 2012 года астаткі сродкаў насельніцтва на ўкладных рахунках складаюць больш за 80 мільярдаў рублёў. У цэнтры банкаўскіх паслуг больш за 500 юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў ажыццяўляюць разлікова-касавыя аперацыі. Кожная 7-ая з 10-ці валютнаабменных аперацый у раёне праводзіцца валютнымі касамі.
Аб прыярытэтных кірунках у дзейнасці банка, якія датычаць падтрымкі нацыянальных вытворцаў, жыллёвага будаўніцтва, вядзення ўласнага бізнеса і іншых банкаўскіх прадуктах і паслугах гаварылі старшыня райвыканкама В. С. Гутараў і намеснік начальніка філіяла №200 — Віцебскага абласнога ўпраўлення Н. Л. Клімуць. Яны падкрэслілі, што зладжаная, з улікам сучасных патрабаванняў работа цэнтра банкаўскіх паслуг №230 забяспечваецца дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву, прафесійнай падрыхтоўцы работнікаў, шырокаму прымяненню новых інфармацыйных тэхналогій. В. С. Гутараў і Н. Л. Клімуць уручылі Ганаровыя граматы і Падзякі райвыканкама і абласнога ўпраўлення “Беларусбанка” Д. Л. Касарэўскаму, А. М. Грыбло, А. М. Андрэйчык, Л. С. Касарэўскаму, С. І. Мандро, Н. Д. Мярзлікінай, В. І. Чарапкоўскай, В. В. Урбель, І. Л. Сушко, Г. Г. Шыку. Вялікай групе работнікаў былі ўручаны граматы дырэкцыі цэнтра банкаўскіх паслуг.
Святкаванне 90-годдзя “Беларусбанка” супала яшчэ з адной падзеяй, якую не маглі абысці ўвагай у калектыве. 24 лістапада споўнілася дваццаць пяць гадоў работы ў сістэме “Беларусбанка” Леаніда Сямёнавіча Касарэўскага. У яго адрас было сказана шмат добрых слоў, а дзелавітасць, ініцыятыўнасць дырэктара адзначаны абласным кіраўніцтвам.
Вядучыя святочнага мерапрыемства Вольга Урбель і Уладзімір Шаклюцкі “залатым фондам” арганізацыі назвалі ветэранаў. У іх адрас прагучалі асаблівыя словы падзякі за вопыт, майстэрства, за ўсё добрае, што яны рабілі для калектыву і кліентаў. Апладысментамі і падарункамі прысутныя віталі Людмілу Аляксандраўну Селіванчык, Алену Бенядзіктаўну Кобзік, Зінаіду Міхайлаўну Аўласевіч, Ніну Данілаўну Мярзлікіну, Віктара Адамавіча Хадакоўскага і іншых ветэранаў банкаўскай справы. Ім, як і іншым, былі ўручаны памятныя сувеніры, і музычны падарунак у выкананні ансамбля народнай песні “Маладзіца” і ўдзельнікаў танцавальнага калектыву “Дзяцінства” Навасёлкаўскай дзіцячай школы мастацтваў.
Кранальнымі атрымаліся выступленні дзяцей супрацоўнікаў цэнтра банкаўскіх паслуг, маладога спецыяліста Святланы Турла, кіраўнікоў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый горада. Са сцэны пастаянна гучала інфармацыя, якая не магла не зацікавіць людзей. Сёння, напрыклад, у ЦБУ адкрыта больш за 74 тысячы ўкладных рахункаў грамадзян у беларускіх рублях і больш за 1800 рахункаў у замежнай валюце. Астатак сродкаў на іх складае каля 31 мільярда беларускіх рублёў і больш за 5 мільёнаў долараў.
Арганізатары свята, прыводзячы гэтыя і іншыя лічбы і факты, пастаянна падкрэслівалі, што супрацоўнічаць з “Беларусбанкам” сапраўды выгадна як грамадзянам, так і юрыдычным асобам. Тым больш што, уступіўшы ў апошняе дзесяцігоддзе стогадовага юбілею, галоўны банк краіны будзе працаваць яшчэ больш вынікова і эфектыўна ў інтарэсах кожнага кліента.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
История общественного транспорта Беларуси
Подробнее «Лучше плохо ехать, чем хорошо идти», — говорят практичные люди. Так, видимо, многие думали и раньше. Может, потому и появился он, пресловутый общественный транспорт. В


