В Поставах прошёл республиканский турнир по шашкам
Пераможца турніру Яўгеній Кандрачэнка (злева).
З 9 па 11 лістапада ў Паставах прайшоў рэспубліканскі турнір па шашках-64 “Пастаўская восень-2012”. Адметнай асаблівасцю спаборніцтваў з’явілася тое, што неаднаразовыя іх удзельнікі Андрэй Валюк і Яўгеній Кандрачэнка на гэты раз прыехалі ў Паставы адпаведна ў званні чэмпіёна і бронзавага прызёра чэмпіянату Еўропы па шашках.
— Сёлетні шашачны чэмпіянат кантынента праходзіў у апошняй дэкадзе кастрычніка ў расійскім горадзе Суздаль, — расказваў міжнародны арбітр, галоўны суддзя турніру Аляксандр Аніська. — Ён завяршыўся трыумфальнай перамогай беларусаў. Мінчанін, міжнародны гросмайстар Андрэй Валюк стаў чэмпіёнам, а міжнародны майстар з Гомеля, мінулагодні пераможца “Пастаўскай восені” Яўгеній Кандрачэнка заваяваў бронзавы медаль. Прайшлі ўсяго два тыдні, а нашы знакамітыя шашысты зноў у гульні, на турніры ў Паставах. І хаця яны паводзяць сябе як звычайна, сціпла, іх удзел і тытулы надаюць спраборніцтвам асаблівую атмасферу, выклікаюць ва ўдзельнікаў пачуццё гонару, жаданне згуляць як мага лепш.
Шашачны турнір сабраў 38 спартсменаў з Мінска, Гомеля, Гродна, Віцебска, Маладзечна, Оршы, Мар’інай Горкі, Шаркаўшчыны, Свіслачы, Глыбокага, Мядзела, Докшыц. Сярод іх было 8 майстроў і 21 кандыдат у майстры спорту. Такое прадстаўніцтва не спалохала вядучых шашыстаў Пастаўшчыны: арганізатара і ідэйнага натхняльніка турніру Івана Троцкага, дзеючага чэмпіёна раёна Уладзіміра Халдзея, апантаных ігракоў Пятра Жука, Валерыя Зубарава, Івана Працука, Уладзіміра Пушкіна, Вайцеха Сямашку, Анатолія Сапрончыка.
Турнір пад эгідай аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама праводзіўся па швейцарскай сістэме, у дзевяць тураў. За ходам паядынкаў уважліва сачылі суддзі, балельшчыкі розных узростаў, самі шашысты, якія горача абмяркоўвалі перамогі і няўдачы. Даваць ацэнку выступленням удзельнікаў спаборніцтваў — справа спецыялістаў. На рахунку многіх з іх ёсць шмат перамог на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. Відавочным было адно: кожны імкнуўся паказаць тое, на што здольны. А мацнейшымі, як і чакалася, аказаліся Яўгеній Кандрачэнка (першае месца) і Андрэй Валюк (другое месца). Трэцяе месца ў турнірнай табліцы ў мінчаніна, майстра спорту, ветэрана шашак Вячаслава Палянскага. Удала выступіў наш Іван Троцкі, які стаў чацвёртым. Найбольшае задавальненне спартсмен атрымаў ад сустрэчы з дзеючым чэмпіёнам Еўропы Андрэем Валюком, згуляўшы ўнічыю. У дзясятку мацнейшых увайшлі таксама Дзмітрый Немец, Віталій Варушыла (г. Мінск), Міхаіл Кароткін (г. Віцебск), Марына Навіцкая (г. Мар’іна Горка), Міхаіл Семянюк і Ягор Ханукеў (г. Мінск).
Усе яны адзначаны прызамі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, якія ўручыў начальнік аддзела Васілій Захарэвіч. Ён нагадаў, што ў наступным годзе шашачны турнір будзе праводзіцца ў дзясяты раз. Гаспадары пастараюцца зрабіць усё для таго, каб ён запомніўся кожнаму ўдзельніку, сабраў мацнейшых майстроў шашак Беларусі.
— Турнір “Пастаўская восень” не дае пераможцам ніякіх рангавых званняў, высокіх узнагарод, — адзначыў галоўны суддзя Аляксандр Аніська. — Але кожны год на яго прыязджаюць мацнейшыя спартсмены краіны. Прыцягваюць арганізаванасць, гасціннасць, творчая атмасфера, прыгажосць горада. Дзякуй за гэта кіраўніцтву раёна і асабіста нястомнаму прапагандысту шашак, сапраўднаму майстру Івану Троцкаму.

Вайцех Сямашка, Уладзімір Пушкін, Іван Працук і Пётр Жук.
Чэмпіён Еўропы па шашках Андрэй Валюк (злева) і адзін з арганізатараў турніру Іван Троцкі.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
История общественного транспорта Беларуси
Подробнее «Лучше плохо ехать, чем хорошо идти», — говорят практичные люди. Так, видимо, многие думали и раньше. Может, потому и появился он, пресловутый общественный транспорт. В


