Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Родила и воспитала 9 детей

Родила и воспитала 9 детей

Альфрэда Андрэеўна Хоміч з вёскі Крывое Ваўкоўскага сельсавета нарадзіла і выхавала дзевяць дзяцей. Узнагароджана медалямі Мацярынства І і ІІ ступеняў, ордэнамі Мацярынскай Славы ўсіх трох ступеняў.

У студзені гэтага года Альфрэда Андрэеўна раптоўна захварэла. Здавалася, яе пакідалі апошнія сілы.
— Пазвані ў Маскву Алесі, — папрасіла сваю старэйшую дачку Тамару. — Я ўжо цэлы год яе не бачыла.
І правалілася ў бяспамяцтва. А калі праз суткі адкрыла вочы, перад ёй стаялі Тамара з Алесяй, і абедзве плакалі.

— Чаго вы плачаце? — спытала ў дачок. — Я ўжо здаровая.

“Здаровая” тры тыдні праляжала ў неўралагічным аддзяленні Пастаўскай ЦРБ — скасіў інсульт. “І што, гэта ў Вас заўсёды так шмат наведвальнікаў?” — цікавіліся медыкі. “Дык гэта ж мае дзеці і ўнукі, — радасна гаварыла Андрэеўна”.

— Не верыце, што ўсе яны выраслі ў гэтай хаціне? — заўважыўшы здзіўленне, з якім я разглядвала вельмі сціплае нават па вясковых мерках жыллё, гаспадыня патлумачыла. — Ложкі стаялі паўсюль. І спалі на іх па двое, а хто — і на печы. У цеснаце, але не ў крыўдзе.

Галоднымі і распранутымі не былі. Усе раслі дружнымі. Ды і цяпер такія. Іншы раз кажу: “Мае вы дзеткі, я ўжо і не памятаю, чым вас карміла, з чым у дарогу выпраўляла (усе вучыліся пасля школы, хто — у Паставах, хто — у Віцебску, у вучылішчы, тэхнікуме, інстытуце). А яны мне ў адказ: “Ніводнага разу ніхто не ад’язджаў з дому без сала і каўбасы”. Гадавалі шмат скаціны, таму і малако, і мяса мелі. А вось грошай часам даводзілася і пазычаць у суседзяў. Выручалі, бо ведалі, што з доўгам абавязкова разлічымся.

У 1958 годзе верацейская дзяўчына выйшла замуж за Вячаслава Хоміча з недалёкага ад яе вёскі хутара Паддзядзенкі. Вячаслаў быў адзіным сынам у бацькоў. А ў іх маладой сям’і дзеці пасыпаліся адно за другім. Дэкрэтны водпуск у той час складаў усяго 56 дзён. Затым — на працу. Альфрэда працавала ў паляводстве. Куды пашлюць, туды і ішла. Прыбягала на абед, карміла грудзьмі малое, паспявала падаіць карову — і зноў у поле. “У мяне была вельмі добрая свякроў, — з удзячнасцю ўспамінае жанчына. — Як яна дапамагала гадаваць дзяцей! Я заўсёды была спакойная, што яны дагледжаны. А вось муж любіў выпіць… Ён і памёр малады, на 57-ым годзе, ад другога інфаркту. Не паспелі дабудаваць вось гэты дом у Крывым, куды перабраліся з хутара».

На той час Іван і Сяргей служылі ў арміі. Першы паспеў прыехаць на пахаванне бацькі, другі — спазніўся. А колькі слёз выплакала маці па Андрэю, якому выпала служыць у Афганістане. Прыходзіць аднаго разу з яго вайсковай часці пісьмо, а на канверце — чужы почырк. “Бяда з сыночкам!” — перапалохалася. — І сапраўды, ён цяжка захварэў на малярыю, пра што і паведамляў яго сябар. На шчасце, усё абышлося.

За кожнага з дзяцей і радавалася, і перажывала маці. Дзіцячыя хваробы, школьныя праблемы, непаразуменні ў сем’ях (у каго іх не бывае?) — усё праходзіла і праходзіць праз маціна сэрца.

— А калі б цяпер узнікла неабходнасць, у каго з дзяцей сталі б жыць? — пытаюся ў Альфрэды Андрэеўны.

— Ды ў любога, — адказвае жанчына. — Хіба што за выключэннем Алесі. Бо яна надта далёка — у Маскве. Але я прывыкла ў сваёй хаціне. Да таго ж не адна тут, а з сынам Іванам. Вельмі шкада, што сям’я ў яго распалася, што цяпер адзінокі. Калі б яму трапілася добрая жанчына — па-іншаму пайшло б жыццё. І за Алеську трывожуся. Кажу: “Табе хутка трыццаць — пара раджаць. Што ты марудзіш? Без дзяцей якая сям’я?” Ва ўсіх іншых сыноў і дачок дзеці ёсць. Адгадайце, колькі ў мяне ўнукаў? Сямнаццаць! І чатыры праўнукі. Так што жыццё пражыла недарэмна.

— Успаміны дзяцінства самыя светлыя, — расказвала адна з дачок Хомічаў — Галіна. — Мама і тата былі прыгожыя, добрыя, вясёлыя. Бывала, зімой у выхадны дзень забіраемся ўсе на печ (а яна ў нас шырачэнная), і такі рогат стаіць, што мама супакойвала: “Цішэй вы, а то ад вашага рогату цагліны з печы павывальваюцца”. Летам дапамагалі ў полі — палолі вялікія дзялянкі буракоў, зграбалі сена, ірвалі лён. Вядома, не заўсёды хацелася рабіць, але ведалі, што трэба. Мама заўсёды падбадзёрвала, абяцала купіць абнову, пачаставаць цукеркамі. І куплялі. Бацькі атрымлівалі зарплату, і мы ехалі сям’ёй у магазіны ў Глыбокае. Не, мы ні ў чым не адчувалі сябе абдзеленымі. А якой рукадзельніцай была наша мама! Колькі яна дываноў наткала, колькі абноў нам навязала, якія прыгожыя вышыванкі ў яе атрымліваліся! І швейная машынка была паслухмяная ёй. Мы ніколі не бачылі маму без справы. Бывала, бедавала: “Хоць бы калі выспацца”. А зараз часу хапае, ды не спіцца нашай мамачцы.

Няма таго дня, каб у хаце Андрэеўны не раздаўся тэлефонны званок, і не бывае таго свята, з якім бы яе не павіншавалі дзеці і ўнукі. Не стане выключэннем і заўтрашняе, калі ў краіне на дзяржаўным узроўні ўшаноўваюць маці. А па календары праваслаўнай канфесіі ў гэты дзень адзначаецца Пакроў Прасвятой Багародзіцы.

— Вельмі хочацца пайсці ў царкву, — гаварыла жанчына. — Заўсёды малілася Богу за дзяцей і цяпер малюся. Раней спявала на клірасе. Пасля хваробы цяжкавата дабірацца ў храм, хоць ён і ўсяго за два кіламетры, у суседняй вёсцы Ласіца. Ды і гады мае ўжо немалыя — 77.

А з усіх царкоўных свят для яе самае чаканае — Вялікдзень, калі ўсе дзеці з’язджаюцца ў бацькоўскі дом. А паколькі ён стаў зусім цесны для роду, які вельмі разросся, то стол накрываюць у двары. Садзяцца за яго дружнай, вясёлай грамадой і дзеляцца навінамі, успамінаюць сваё дзяцінства і юнацтва, абмяркоўваюць планы на будучае. І абавязкова спяваюць. Альфрэда Андрэеўна мае цудоўны голас, надзяліла гэтым дарам і сваіх дзяцей. Дачка Тамара закончыла культасветвучылішча, грае на акардэоне, на гармоніку — адзін з зяцёў. У такое свята дзеці нязменна ахінаюць увагай і любоўю самага дарагога свайго чалавека — маму, якая не толькі дала ім жыццё, але і навучыла дабрыні, спагаднасці, справядлівасці, бо сама па натуры вельмі добры чалавек.

Шмат цяжкасцей выпала на долю Альфрэды Андрэеўны, многае давялося ёй перажыць як за малых, так і за дарослых ужо дзяцей, а потым — за ўнукаў. Але ніколі не наракала на лёс, стойка пераносіла ўсе выпрабаванні.
Яе дзеці не сталі прафесарамі або акадэмікамі. У большасці з іх самыя звычайныя і вельмі запатрабаваныя прафесіі — рабочы, жывёлавод, механізатар, палявод, адна дачка — настаўніца. Геаграфія месца жыхарства шасці дачок і трох сыноў — Пастаўскі і Глыбоцкі раёны, Віцебск, Масква. Але галоўнае, напэўна, не ў тым, кім, а якімі людзьмі яны сталі.

Нарадзіць і выхаваць дзевяць дзяцей — сапраўдны мацярынскі подзвіг. Шкада толькі, што гэта ніяк не адбілася на дзяржаўнай сацыяльнай абароне мнагадзетнай маці ў старасці. Яе цяперашняя пенсія складае ўсяго 1 мільён 300 тысяч рублёў. Але такая несправядлівасць нарэшце будзе выпраўлена. З 13 верасня гэтага года ўступіла ў сілу пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №833, якая пашырае пералік асоб, якія маюць права на пенсію за асаблівыя заслугі. У іх лік увайшлі і жанчыны, якія нарадзілі і выхавалі дзевяць і больш дзяцей і маюць адну з наступных дзяржаўных узнагарод СССР і Рэспублікі Беларусь: ордэн Маці, медаль “Мацярынства”, ордэны Мацярынскай Славы, Маці-гераіні. Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама тэрмінова збірае дакументы на афармленне такой пенсіі А. А. Хоміч і яшчэ некалькім маці.

Увесь панадворак ля хаты  Альфрэды Андрэеўны засланы дываном з залацістага кляновага лісця.

— Не паспяваем зграбаць, — заўважае гаспадыня.

І не трэба, думаю я. Гэта сама прырода віншуе са святам Маці, сцелячы да яе ног няхай сабе не мільён руж, затое самыя яркія свае фарбы.

Фаіна КАСАТКІНА. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой