Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Соревновались поставские и латвийские семьи

Соревновались поставские и латвийские семьи

У перадапошні вераснёўскі дзень у аграгарадку Навасёлкі прайшоў конкурс сярод маладых сем’яў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, “Майстры вёскі”, арганізаваны райкамам ГА “БРСМ” сумесна з аддзеламі культуры і па справах моладзі райвыканкама. Удзельнікамі конкурсу сталі чатыры сямейныя пары разам з дзецьмі з нашага раёна і адна сям’я з горада-пабраціма Пастаў у Латвіі Рэзэкне. 

Расказаць пра сябе, прадэманстраваць свае таленты і дасягненні ў Навасёлкі прыехалі Андрэй, Галіна, маленькія Ульяна і Ілья Берасневы з Шырак, Максім Багданёнак, Таццяна Пучынская і іх дзеці Алёша, Ангеліна і Арына з аграгарадка Кураполле, Радзівон і Карына Кузняцовы з Груздава, Генадзій і Алена Ліпікі з сынамі Арцёмам, Алегам і Ільёй з Мольдзевіч, а таксама госці з Рэзэкне Гунціс, Лэйла і Анджэй Разімсы.

Канкурсантаў, іх балельшчыкаў і гледачоў, якіх, да слова, на цэнтральнай плошчы аграгарадка сабралася нямала (гэтаму паспрыялі выдатнае сонечнае надвор’е, а таксама арганізаваныя выставы-продажы вырабаў народных майстроў раёна і персанальна жыхаркі Навасёлак Л. Р. Зарэцкай, бясплатныя пачастункі ўдзельніц народнага клуба “Юнчанка”), прывіталі намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў і старшыня Навасёлкаўскага сельскага Савета К. Э. Мядзведзеў.

— Для мяне сёння вялікае задавальненне назіраць за дружнымі, прыгожымі маладымі сем’ямі, бачыць іх шчаслівыя твары, — сказаў Юрый Мікалаевіч Кісялёў. — Калі арганізоўвалі гэта свята, галоўнай мэтай мы ставілі паказаць, што і ў нас на Пастаўшчыне, і ў суседняй Латвіі ёсць шмат цудоўных, моцных сем’яў. Яны — найвялікшая каштоўнасць любой краіны, аснова яе паспяховага развіцця.

К. Э. Мядзведзеў у сваю чаргу, карыстаючыся магчымасцю, падвёў вынікі конкурсу па добраўпарадкаванні індывідуальных сядзіб жыхароў Навасёлак і ўручыў лепшым гаспадарам граматы і невялікія падарункі. Ну, а затым на сцэну падняліся маладыя сем’і. Пасля жараб’ёўкі яны па чарзе прадставілі ўвазе журы, якое ўзначаліў Ю. М. Кісялёў, і гледачам свае “візітныя картачкі” на тэму “Я, ты, ён, яна — разам дружная сям’я!”. Кожная зрабіла гэта па-свойму. Адны апавядалі пра сябе, сямейныя традыцыі, інтарэсы і захапленні ў прозе, іншыя — у вершах і песнях. А Гунціс, Лэйла і 5-гадовы Анджэй Разімсы, выконваючы латгальскую народную песню, нават акампаніравалі сабе на гітарах.

Соревновались поставские и латвийские семьи

Наступным выпрабаваннем для канкурсантаў стала дэманстрацыя кулінарных талентаў. Прыхапіўшы бульбу і іншыя спецыяльна прывезеныя прадукты, яны адправіліся ў мясцовую сталовую гатаваць дранікі па ўласных рэцэптах. Назіраючы за тым, як спрытна адзіны сярод удзельніц мужчына — галава сям’і Кузняцовых Радзівон — дзярэ на тарцы бульбу, а потым смажыць на патэльні бліны, пераканалася: дома на кухні ён не навічок. Гэта пацвердзіў і сам Радзівон. Дарэчы, менавіта яго дранікі аказаліся самымі арыгінальнымі: ён прыгатаваў іх з тварагом. Былі і іншыя цікавыя рэцэпты: дранікі з цыбуляй, мачанкай.

Соревновались поставские и латвийские семьи

Першай ацаніць іх знешні выгляд і смакавыя якасці змагла повар ААТ “Навасёлкі-Лучай” З. Ф. Карнацэвіч. А затым і члены журы, у склад якога ўвайшлі начальнік аддзела культуры райвыканкама А. Ф. Сакалова, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Б. П. Шылько і мэр Рэзэкненскага краю Монвідс Шварц, а таксама іншыя прысутныя. Разам з дэгустацыяй дранікаў праходзіла падрыхтаваная сем’ямі выстава-прэзентацыя сваіх дасягненняў. Ля багата накрытых усемагчымымі стравамі і прысмакамі сталоў канкурсанты расказвалі і паказвалі, што яны ўмеюць рабіць, якія спраўныя гаспадары.

Вясковыя жыхары не толькі ўвішныя і працавітыя, але і вынослівыя фізічна. Гэта пацвердзіў наступны конкурс “Сельская спартыўная эстафета”. У ім спачатку жанчыны павінны былі перанесці вядром ваду з адной бочкі ў другую, а мужчыны аналагічным чынам даставіць са старту на фініш два мяшкі бульбы. А затым сямейныя пары разам на хуткасць абіралі бульбу, моркву, цыбулю і буракі, а прадстаўнікі моцнай паловы — яшчэ і забівалі ў драўляныя дошчачкі цвікі.

Соревновались поставские и латвийские семьи

Соревновались поставские и латвийские семьи

Апошнім заданнем для ўдзельнікаў стала зляпіць з гліны сямейны гаршчок. Для гэтага яны ў суправаджэнні членаў журы накіраваліся ў аграэкасядзібу “Акарына” вядомага на Пастаўшчыне ганчара Сяргея Шчэрбы. Там пад кіраўніцтвам майстра дарослыя і дзеці дружна ўзяліся за работу. І хоць ганчарствам ніхто з іх раней не займаўся, гаршкі атрымаліся на славу. Пасля заканчэння конкурсу Сяргей Уладзіміравіч правёў для ўсіх майстар-клас, вылепіўшы свой гаршчок. А прадстаўнікі сем’яў пакінулі на ім аўтографы. На развітанне гаспадары сядзібы запрасілі гасцей на невялікую экскурсію ў створаны ў “Акарыне” музей ганчарных вырабаў.

Соревновались поставские и латвийские семьи

Увесь час, пакуль маладыя сем’і спаборнічалі паміж сабой, журы скрупулёзна падлічвала набраныя імі балы. У выніку па суме за ўсе конкурсы пятае месца дасталася Кузняцовым, чацвёртае занялі Ліпікі, трэцяе — Берасневы, на другім месцы Разімсы. Ну, а перамаглі Таццяна Пучынская і Максім Багданёнак, якія атрымалі галоўны прыз — хлебапечку. Не засталіся без падарункаў — электрабытавой тэхнікі, купленай за грошы райкама прафсаюза работнікаў АПК, — і астатнія ўдзельнікі (дзецям у сваю чаргу ўручылі цацкі). Што да прыза глядацкіх сімпатый, уладальніка якога вызначалі апладысментамі прысутныя, ён дастаўся абаяльным гасцям з Латвіі.

Соревновались поставские и латвийские семьи

— Конкурс цудоўны, выдатныя падарункі, — дзяліліся пасля яго завяршэння ўражаннямі Таццяна Пучынская і Максім Багданёнак. — Што станем пераможцамі, мы зусім не чакалі. Заўсёды кіраваліся і кіруемся прынцыпам: галоўнае — не перамога, а ўдзел. Тым больш прыемна, што аказаліся лепшымі. Хочам сказаць вялікі дзякуй старшыні Курапольскага сельскага Савета Марыне Паўлаўне Нагановіч за дапамогу ў падрыхтоўцы і падтрымку на спаборніцтвах. Удзячны таксама старшыні ААТ “Кураполле-агра” Сяргею Васільевічу Чэпіку за тое, што адпусціў нас з работы, даў транспарт.

Самыя лепшыя ўражанні ад спаборніцтваў і знаходжання ў Беларусі засталіся і ў Гунціса і Лэйлы Разімсаў.
— У вас вельмі прыветлівыя, гасцінныя людзі, — гаварылі яны. — Учора мы пабывалі ў гасцях у адной мнагадзетнай сям’і ў Кураполлі. Як нас там сустрэлі! Колькі розных страў нагатавалі! У Беларусь прыехалі ўпершыню. Калі атрымалі запрашэнне прыняць удзел у конкурсе, адразу згадзіліся, бо гэта выдатная магчымасць пазнаёміцца з вашай краінай. Цяпер яна стала для нас намнога бліжэйшай.

Супрацоўніцтва Пастаў з Рэзэкне налічвае ўжо некалькі гадоў. За гэты час мы не раз абменьваліся з латышамі афіцыйнымі дэлегацыямі, ездзілі адзін да аднаго на святы калектывы мастацкай самадзейнасці. Думаецца, дзякуючы гэтаму конкурсу, з’явіцца новая традыцыя — запрашаць у госці сем’і. Бо, як справядліва заўважыў мэр Рэзэкненскага краю Монвідс Шварц, граніца паміж Беларуссю і Латвіяй існуе толькі на карце, і яна не можа перашкодзіць нашаму сяброўству і супрацоўніцтву. А нагода сустрэцца зноў абавязкова знойдзецца.

Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.  

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой