Интервью с тренером поставской волейбольной команды

У мінулыя выхадныя пачаўся ХХІІ чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па валейболе (1-ая ліга). Папярэдні наша каманда “Атлант-Д” завяршыла ў званні чэмпіёна краіны, заваявала залатыя медалі і поўная рашучасці зноў змагацца за ўзнагароды вышэйшай пробы. Пра гэта ў размове з галоўным трэнерам Васіліем Захарэвічам.
— Сапраўды, за два дзесяцігоддзі ўдзелу ў нацыянальных спаборніцтвах мы ў гэты раз выступілі найлепш. Пастаўчане не толькі сталі лепшымі ў Беларусі, але і з вельмі салідным адрывам — у 8 ачкоў — ад сярэбранага прызёра, бо выйгралі 25 сустрэч з 28 праведзеных матчаў. Разумеем, што адстаяць свой тытул будзе яшчэ цяжэй. Аднак ставім перад сабой задачу пацвердзіць, што наш папярэдні поспех не быў выпадковасцю.
— Васіль Аляксеевіч, чым выкліканы такі ранні пачатак новага сезона?
— Справа ў тым, што ў першынстве краіны сёлета рэкордная колькасць каманд — 10. Хоць у вышэйшую лігу перайшоў гуляць ад нас гродзенскі “Легіён”, у другі па моцы дывізіён заявіліся яшчэ два дэбютанты. Гэта “Лакаматыў” з Баранавіч, дзе вельмі моцная жаночая каманда вышэйшай лігі. Дэбютуе ў нашай лізе і маладая каманда з Віцебска, створаная на базе мясцовага кадэцкага вучылішча з таленавітых выхаванцаў спарткласа Лужаснянскай гімназіі. Вярнулася і вопытная каманда “Алімп” з Кобрына — неаднаразовы прызёр турніру.
У выніку давядзецца згуляць шмат (усяго 36 гульняў), а спаборніцтвы завершацца толькі ў пачатку наступнага лета, бо дзве лепшыя каманды 1-ай лігі будуць затым гуляць у пераходным турніры, каб трапіць у мацнейшы дывізіён. Паколькі большасць нашых асноўных канкурэнтаў з Мінска, Магілёва, Кобрына з’яўляюцца фарм-клубамі вышэйшай лігі і па рэгламенце не маюць права на пераходныя гульні, то ў нашай каманды толькі чатыры канкурэнты. Таму і нашы шанцы аўтаматычна ўзрастаюць. Хутчэй за ўсё прыйдзецца згуляць 42 гульні.
Аднак для гледачоў гэта будзе толькі плюс, паколькі два пераходныя турніры адбудуцца ў канцы мая 2013 года менавіта на пляцоўках клубаў першай лігі. Мы стартуем у самым цікавым і працяглым першынстве, барацьба за медалі абяцае быць вельмі напружанай, бо майстэрства паловы вядучых каманд-удзельніц прыкладна аднолькавае.
— Як правялі падрыхтоўчы перыяд? Ці захавалі “чэмпіёнскі” склад “Атланта-Д”?
— Летам удалося вывезці каманду на падрыхтоўчы трэніровачны збор на мора. Плённымі былі спарынгі з камандай рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву з Мінска, якая ў Паставах на базе ФАКа правяла адзін з трэніровачных збораў.
У перыяд міжсезоння нашу каманду пакінулі два маладыя валейбалісты. Арцём Кароль стаў студэнтам у Наваполацку. У Мінску прадоўжыць вучобу ў ВНУ перспектыўны дыяганальны Антон Вярбіцкі, які адначасова будзе гуляць у “МАПІД-РЦАР”. У сваю чаргу наш склад узмацніў выхаванец пастаўскага валейбола, майстар спорту Ігар Петрачэнка, які летам трэніраваўся з намі і паказаў бліскучую форму, характэрную для іграка экстра-класа (раней ён гуляў у складзе зборнай Беларусі). Таксама мы заявілі ветэрана, майстра спорту Уладзіміра Лук’янава, які ў маладосці двойчы быў уладальнікам Кубка СССР. Ён і цяпер паказвае моладзі прыклад спартыўнага даўгалецця, выступаў на еўрапейскім першынстве сярод ветэранаў і можа дапамагчы камандзе на пазіцыі рэзервовага распасоўшчыка. Праўда, гэтыя майстры будуць гуляць толькі ў важнейшых, ключавых, гульнях сезона. У стартавых паядынках супраць Кобрына з-за ўдзелу ў іншым турніры не выйдзе на пляцоўку вопытны Сяргей Собалеў. Але, спадзяюся, у далейшым, як і летась, ён будзе адным з лідараў каманды.
Пакуль не праходзіць у асноўны склад Аляксей Рабека, якога мы ўзялі ў арэнду з флагмана беларускага валейбола з Салігорска. Але гэты здольны валейбаліст можа значна прыбавіць у гульні. Не забывайце, што цяпер у нашай камандзе заяўлена, акрамя двух майстроў, яшчэ 9 кандыдатаў у майстры спорту, а гэтыя званні да многага абавязваюць.
— Якую гульню рыхтуюцца паказаць пастаўчане? За што нацэлены змагацца?
— Раней мы лічылі за шчасце трапіць у лік прызёраў нацыянальнага першынства. Цяпер ставім перад сабой задачу заваяваць першае месца, а ў пераходным турніры, куды проста абавязаны трапіць, будзем імкнуцца фінішаваць на другім месцы.
Для гэтага трэба паказаць атакуючую, агрэсіўную, надзейную ва ўсіх лініях гульню. Дарэчы, згодна з календаром, у першым крузе 12 гульняў з 18 праводзім на сваёй пляцоўцы. Разлічваем, што дома нашай камандзе дапаможа прадэманстраваць прыгожы валейбол актыўная падтрымка яе адданых прыхільнікаў.
Гутарыў Уладзімір ШЫК.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Невядомыя старонкі гісторыі Заходняй Беларусі. Напад на Стоўбцы ў 1924 г.
Подробнее У 1980 г. на савецкія экраны выйшаў другі фільм серыялу “Дзяржаўная граніца. Мірнае лета 21-га года”, які распавядаў аб барацьбе савецкіх памежнікаў супраць польскіх дыверсантаў.


